ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 10/2010



ЛІПСКІЯ ГЕРБА «ГРАБЛІ»

Герб «Граблі» роду Ліпскіх.

Аднойчы мне трапіла ў рукі кніга нашага сучасніка, беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод». Кніга цікавая, займальная і карысная. Яна — першае ў беларускай літаратуры падарожжа ў часе, асобах і лёсах аднаго канкрэтнага роду — Ліпскіх, роду не вельмі знатнага, але ў гэтым і каштоўнасць аўтарскага даследавання. Узрадавала, што не я адзін займаюся даследаваннем роду, але і такі вядомы беларускі пісьменнік клапоціцца пра ўшанаванне сваіх каранёў.

Праз некаторы час я сустрэўся з аўтарам аповесці. У доўгай размове Уладзімір Сцяпанавіч даў шэраг карысных парад і настойліва парэкамендаваў не трымаць маё даследаванне (шэсць тамоў гісторыі беларускай шляхты) у шуфлядзе стала, а хутчэй падаваць у друк, каб яно ўбачыла свет.

Вывучаючы свой радавод Статкевічаў, я зрабіў нечаканае адкрыццё: мы з Уладзімірам Ліпскім — радня.

Мая прапрабабуля Кацярына Ліпская даводзілася стрыечнай сястрой Івану Ліпскаму — прапрадзеду пісьменніка. Іх бацькі Восіп і Іван у чацвёртым калене — родныя браты, а ў трэцім — у нас агульны продак шляхціч Іван Ліпскі, які нарадзіўся ў 1744 г. і меў герб «Граблі»...

Як лічыць Уладзімір Ліпскі, усе мы на гэтай зямлі — радня і знаходзімся за некалькі крокаў адзін ад аднаго. Трэба толькі аднойчы зрабіць гэтыя крокі.

Я не адразу «наступіў» на свае «Граблі», знайшоў наш родавы герб. Калі натрапіў на галіну Ліпскіх, аказалася, што Кацярына Восіпаўна Ліпская (бабуля маёй прабабулі Наталлі Васільеўны Карафа-Корбут) выйшла замуж за двараніна Стэфана Рыгоравіча Сыцько, які жыў у засценку Зацішша Бабруйскага павета. Пасля гэтыя звесткі пацвердзіліся ў так званых рэвізскіх сказках і метрычных кнігах Парэчанскай Раство-Багародзіцкай царквы пачатку XIX ст. Кацярына Восіпаўна ў гэтых дакументах згадваецца некалькі разоў — падчас перапісу насельніцтва і пры нараджэнні дзяцей.

Сустрэча Кацярыны са Сцяпанам не была выпадковай. У суседнім засценку Воўчы Бор на ўласнай зямлі жылі браты яе бацькі: Іван, Хама, Васіль. Іх сястра Анастасія выйшла замуж за двараніна Фёдара Красніцкага з таго ж Воўчага Бора і пасля смерці бацькі Восіпа Ліпскага ўзяла на выхаванне свайго непаўналетняга брата Васіля.

Высветліўшы гэта, стаў паглыбляцца ў даследаванне, грунтоўна вывучаць род Ліпскіх і знайшоў многа цікавага, напрыклад, Ліпскія і Статкевічы сустракаюцца ў знакамітай «Пінскай шляхце» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Тады ж пошук вывеў мяне і на пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, чыя захапляльная кніга «Я: Праўдзiвы аповяд пра твой i мой радавод» яшчэ раз пацвярджае, што ўсе мы маем адны карані, што не трэба дзяліць людзей на сваіх і чужых.

Пасведчанне, выдадзенае Мінскай казённай палатай шляхціцу Бабруйскага павета Стэфану Ліпскаму, пра запіс прадстаўнікоў роду ў рэвізскіх сказках 1811 г.

Дарэчы, у гэтай кнізе ёсць вялікі раздзел «Граблі на зялёнай мураве», прысвечаны родаваму гербу Ліпскіх. Нашаму роду Статкевічаў гэты геральдычны знак прынесла Кацярына Восіпаўна.

Вось як ён выглядае. На зялёным узгорку, сярод летняй травы-муравы стаяць сярэбраныя граблі. На іх сем зубоў, быццам напамінак пра тое, што на тыдні сем дзён, і яны павінны быць аддадзены працы, што працаваць трэба вясной і летам, зімой і восенню. А сярэбраныя граблі на залатым шчыце — сімвал працалюбства, адданасці зямлі, роднаму краю. Рыцарскі шлем сведчыць, што род гэты праслаўлены воінамі і барацьбітамі за свабоду, а карона гаворыць пра яго веліч і славу.

Гісторыя герба такая. У часы караля польскага і чэшскага Вацлава жыў граф па імені Чэх, які асеў у Серацкім ваяводстве, недалёка ад Петрыкава, у маёнтку Воля. Граф славіўся мужнасцю і ўмелым вядзеннем земляробчай гаспадаркі. За гэтыя якасці ён быў уганараваны гербам «Граблі», а маёнтак стаў называцца Граблевай Воляй.

Герб «Граблі» існуе з 1227 г. Ёсць меркаванне, што ён мае чэшскае паходжанне, а дакладней — багемскае, бо Чэхія і Маравія калісьці называліся Багеміяй. У Польшчы герб з’явіўся значна пазней. Першымі яго ўладальнікамі былі Ежы з Касіма і Ян Касінскі.

Чым жа праславіліся і як высока неслі герб і імя прадстаўнікі роду Ліпскіх?

Перш за ўсё, хочацца ўспомніць Андрэя Ліпскага. Ён увайшоў у гісторыю як каралеўскі канцлер, кракаўскі біскуп, таленавіты юрыст, цудоўны прамоўца і аўтар многіх кніг. Бюст яго і сёння стаіць у Варшаве ў рыцарскім пакоі каралеўскага палаца.

Наступная асоба — Аляксандр Ліпскі, які ад прыходскага ксяндза даслужыўся да кардынала, вышэй за якога быў толькі папа рымскі.

Трэба адзначыць і Тадэвуша Ліпскага, каралеўскага камергера і шэфа польскага тэатра. Ён вядомы як рэжысёр і літаратар, стваральнік арыгінальных п’ес.

Ну і як не згадаць Ксаверыя Ліпскага, які, хоць і нядоўга, кіраваў Мінскам у часы Напалеона? Незвычайна склаўся лёс і пасла Польшчы ў Германіі Юзафа Ліпскага. Аднак гэта — польская галіна роду.

Беларуская галіна з гербам «Граблі» з’явілася ў Вялікім Княстве Літоўскім дзесьці ў XVI ст. Хто быў першы, гісторыя не гаворыць, але добра вядомы Іван Ліпскі, які даслужыўся да ротмістра Аршанскага павета, старасты езярыцкага. Бацька Івана выхоўваўся ў сям’і кракаўскага біскупа. У юнацтве ажаніўся з дачкою кіеўскага вая-воды. У іх нарадзіўся сын Іван, які ўзяў за жонку княгіню Друцкую-Сакалінскую. Выгадны шлюб прынёс Івану Ліпскаму добрую пасаду і мноства фальваркаў на віцебскай зямлі. Але пашану ротмістр заслужыў не сваім багаццем, а мужнасцю і знаходлівасцю ў час ваенных выпрабаванняў. Атрымаўшы прадпісанне Януша Радзівіла, гетмана ВКЛ, ён стварыў на свае сродкі атрад народнай кавалерыі і змагаўся супраць мяцежных казакоў і «гасударавых» непрыяцеляў. Змагаўся так, што хадзілі легенды, якія, аднак, былі праўдаю і зафіксаваныя ў афіцыйных дакументах.

Справу бацькі прадоўжыў Геранім Ліпскі. Ён служыў полацкім падстоліем і ад войска ВКЛ ездзіў у Маскву для абмену палоннымі. Гэтую няпростую місію даручыў яму гетман ВКЛ, і Геранім справіўся з нялёгкаю задачаю.

Паважаным чалавекам быў і Павел Ліпскі, якога кароль польскі Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі прызначыў возным Мінскага ваяводства. А брат яго Восіп служыў рэгентам слонімскім, старшынёй земскага суда, быў узнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені.

Знакамітыя людзі, слынныя імёны. А што вядома пра Франца Ліпскага, прадстаўніка першага калена роду Ліпскіх? Звесткі пра яго доўга шукаў пісьменнік Уладзімір Ліпскі, стараўся знайсці хоць адзін дакумент, які пацвердзіў бы існаванне далёкага продка. І раптам нечаканая ўдача: пісьмо на польскай мове праўнука Франца — Івана Іванавіча (дзядзькі нашай Кацярыны Восіпаўны), датаванае вераснем 1825 г. Шляхціц з засценка Воўчы Бор Бабруйскага павета, які толькі нядаўна даказаў сваё права на дваранства, пісаў: «Прозвішча наша існуе даўно. У першым калене наш продак называўся Францішкам Ліпскім, які карыстаўся шляхецкімі правамі і валодаў памесцем земскім у Ашмянскім павеце, што называлася Галынкай».

Галіна радаводнага дрэва Уладзіміра Ліпскага і Анатоля Статкевіча­Чабаганава на прыкладзе шляхецкага роду Ліпскіх

Галынка — гэта адзін з фальваркаў ужо згаданага намі Гераніма Ліпскага, сына ротмістра аршанскага, які на свае сродкі стварыў атрад народнай дружыны і бараніў беларускія землі. У атрадзе, дарэчы, разам з бацькам змагаўся і сын камандзіра Геранім. Франц, атрымліваецца, яго ўнук? Так быў знойдзены родапачынальнік нашай галіны Ліпскіх.

У архіўных дакументах сустракаюцца цікавыя гісторыі пра іх прадстаўнікоў.

Адзін наш далёкі родзіч добра «павесяліўся» ў Маскве ў часы Смуты пры Лжэдзмітрыі. Ды так, што трапіў у «Гісторыю Расіі са старажытных часоў», напісаную знакамітым гісторыкам С. Салаўёвым.

«Пасля царскага вянчання свайго Лжэдзмітрый адпусціў замежныя войскі, якія складаліся пераважна з палякаў, выдаўшы ім адпаведнае за паход жалаванне. Але гэтыя ваякі хацелі даўжэй павесяліцца за кошт цара маскоўскага, узяўшы ўсе грошы, палякі засталіся ў Маскве, сталі буяніць па вуліцах, біць сустрэчных. Шляхціц Ліпскі быў схоплены ў буянстве і прыгавораны да бізуна, калі перад пакараннем, па звычаі, сталі вадзіць яго па вуліцах, то палякі адбілі яго. Цар паслаў сказаць ім, каб выдалі Ліпскага для пакарання, інакш ён загадае гарматамі разбурыць іх дамы і знішчыць іх усіх. Палякі адказалі, што памруць, але не выдадуць таварыша. Але, перш чым памруць, наробяць шмат зла для Масквы. Тады цар паслаў сказаць ім, каб выдалі Ліпскага для заспакаення народа, а яму не будзе нічога дрэннага. І палякі пагадзіліся».

Другая гісторыя адбылася праз дзвесце гадоў пасля гэтага. Маю ўвагу прыцягнула «Справа па адносінах Мазырскай гарадской паліцыі Мінскаму галоўнаму суду 1-га Дэпартамента аб абвінавачванні камісарам Дудзіцкай паштовай станцыі Рэчыцкага павета Ігнаціем Раманоўскім шляхціца Францішка Ліпскага ў рабаванні каля г. Мазыра паштовых коней у ямшчыка Анціпа Малашкі».

Дзіўны выпадак: справа заведзена 21 лютага 1819 г., а завершана ажно ў 1833 г. Не скажу, што яна складаная, але па-свойму ўнікальная. Перш за ўсё, не было ніякага рабавання. Было шмат выпіта, вось і насваволіў сын Пятра, пляменнік нашага Восіпа. Проста дзіву даешся, як ён жывы застаўся, не зваліўся з павозкі і не замерз у снезе.

У пратаколе допыту Францішка Ліпскага значыцца.

«Веравызнання рымскага, у споведзі і прычасці божых тайнаў паўсягодна бываў. Граматы пісаць і чытаць не ўмее, з дваран, родам ён, Ліпскі, Мінскай губерні Бабруйскага павета з ваколіцы Рыні... У Піліпаў пост прыехаў ён у хутар Град, пабудаваны ў самым лесе... да памешчыка Франца Панкевіча для пакупкі ў сплаў уласна для сябе колькі яму, Ліпскаму, спатрэбіцца лесу, якога тады ж і вывез да берага 200 калод, якія і прадаў на месцах жыхару таго ж павета ў сяле Плясовічах арандатару Абрамку, ад таго часу ён, Ліпскі, ужо не займаўся ніякай прамысловасцю».

Чытаючы далей пратакол, пераконваемся, наколькі шырокую душу меў саракапяцігадовы шляхціц.

Праз тры тыдні пасля здзелкі з лесам паехаў Ліпскі ў Мазыр на ўласным кані. Справа была зімою. Амаль тыдзень прабыў у Мазыры, дзе па пэўных прычынах прадаў свайго каня разам з санямі і ўсёй збруяй за 8 рублёў срэбрам нейкаму спадару Абаленскаму. Дабірацца назад у маёнтак да сябра памешчыка Панкевіча давялося пешшу. Яшчэ ў горадзе Ліпскага нагнаў ямшчык на трох паштовых кабылах. Даведаўшыся, што той накіроўваецца ў Дудзічы, Ліпскі папрасіў падвезці яго за 10 капеек срэбрам. Ямшчык Анціп пагадзіўся. Па дарозе яны некалькі разоў спыняліся то каля адной карчмы, то каля другой... А пасля адбылося нечаканае: ямшчык зваліўся з саней, а Ліпскі, пасля дзвюх квартаў выпітага, не заўважыў у поцемках «прапажу» і паехаў далей. У Даманавічах ён зноў спыніўся каля карчмы і, «сагрэўшы душу», узяў сабе за правадніка невядомага яму селяніна. Аднак па дарозе была яшчэ адна карчма, ужо ў Еўтушковічах... Новы праваднік застаўся ў ёй, а Ліпскі паехаў далей. Шлях яго ляжаў праз Парычы, дзе ён пакарміў коней і застаўся да абеду. Нарэшце, глыбокай ноччу, наш родзіч прыбыў у двор Град да памешчыка Панкевіча.

Аднак адпачыць яму як след не ўдалося. Нечакана на двары забрахаў сабака. Як толькі Ліпскі пайшоў адчыняць дзверы, у сенцах на яго накінуліся пісар Рыдзеўскі і той самы ямшчык, у якога Ліпскі быццам украў коней. Ліпскі быў настолькі моцны, што вынес на сабе пісара і ямшчыка на вуліцу, але адужаць трох мужчын (на двары чакаў яшчэ адзін ямшчык) сілы не хапіла.

Уладзімір Ліпскі і Анатоль Статкевіч­Чабаганаў падчас святкавання юбілею Уладзіміра Сцяпанавіча. 6 мая 2010 г.

Цікавы той факт, што Ліпскаму раптам на дапамогу прыбеглі людзі: па ўсім відаць, паважалі нашага родзіча. Пачуліся нават стрэлы. Лежачы на санях са звязанымі рукамі, Ліпскі прасіў не чыніць бойкі, але яго збавіцелі моцна не прыслухоўваліся... Урэшце пісар і абодва ямшчыкі кінуліся на ўцёкі, а наўздагон ім Панкевіч уласнаручна зрабіў яшчэ два стрэлы. Уцякалі ямшчыкі і пісар на тых самых паштовых конях, якія стаялі недалёка ад гумна.

Вось такая незвычайная прыгода нашага родзіча, судовая справа па якой доўжылася ажно чатырнаццаць гадоў.

З дакументаў дакладна ўстаноўлена: Францішак Ліпскі — з нашага роду. У пастанове Мінскага галоўнага суда ёсць такія звесткі: «Ён, Францішак Ліпскі, мае акрамя братоў родных дзядзькаў, з якіх Восіп пражывае ў засценку Углы, а Сцяпан, Ян, Тамаш і Базыль — у засценку Воўчы Бор Бабруйскага павета».

Што можна сказаць пра дзіўныя гісторыі, у якія трапілі нашы далёкія продкі? Не будзем сёння моцна асуджаць удзельнікаў тых прыгод. Пэўна, такое можа здарыцца з людзьмі і ў наш час...

Кожная асоба роду па-свойму адметная. Заўсёды цікава даведацца, хто яны, нашы продкі, кім былі, дзе жылі, чым і як уславілі род. Такую цікаўнасць, як адзначае Уладзімір Ліпскі, трэба найперш адшукаць у сваёй душы, высекчы, як іскру, і здабываць з яе агонь памяці, каб стаць ва ўсіх сэнсах багатымі людзьмі.

Сапраўды, каб не страціць жывую повязь часоў, неабходна вывучаць і шанаваць свой радавод, які з’яўляецца часткай агульнай гісторыі нашай Айчыны. І пачынаць даследаванне ўласнага радаводу трэба з найбліжэйшых родзічаў. Асабліва важна распытаць і запісаць успаміны маці, бацькі, бабулі, дзядулі, дзядзькаў, цётак і іншых блізкіх. Іх звесткі вельмі спатрэбяцца, калі мы звернемся ў архівы, дзе ў старажытных дакументах знойдзем шмат цікавай інфармацыі пра нашых продкаў.

Тады кожны з нас зможа яшчэ раз пераканацца ў словах Уладзіміра Ліпскага: «Жывуць на зямлі людзі, аб’яднаныя ў народы. У кожным чалавеку сваё Я. Я ўтрымлівае ядро са спадчыннымі генамі. А ў іх — наша мінулае, сучаснае, будучае. Я плюс Я — сям’я. Сям’я плюс сям’я — род. Род плюс род — народ. Народ плюс народ — людзі Зямлі.

Дай жа, Госпадзі, каб гэтая жывая карусель была вечнаю!

Дапамажы, Госпадзі, каб народ не страціў сувязь часоў!»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Працяг будзе.

Все статьи »