ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 03/2011



КЕРНАЖЫЦКІЯ ГЕРБА «ЮНОША» І МАСТІЛОВІЧЫ ГЕРБА «ДАЛЕНГА»


Герб «Юноша» роду Кернажыцкіх.

У XVIII ст. наш род Забэлаў аб’яднаўся са шляхецкімі родамі Кернажыцкіх. Парадніў нас з вядомым дваранскім родам, які праславіўся і на палях бітваў, і ў мірных справах, Казімір Пятровіч Забэла. Ён абвянчаўся з Кацярынай, дачкой рэчыцкага чашніка Валяр’яна Кернажыцкага, чалавека годнага і паважанага. Пра гэта сказана ў прашэнні двараніна Барысаўскага павета асэсара Тадэвуша-Яна Янава Кернажыцкага ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход ад 20 кастрычніка 1832 г.

«Дом Керножицких, перейдя с Короны в Литву, в том княжестве польском от непамятных времен оселясь, дворянским достоинством приличным сословию своему, похвальными своими деяниями и заслугами в помещичьем обществе защищался у престола королей польских, был известен земскими имениями в разных воеводствах лежащими, правом вотчинным приобретёнными. Где и поднесь, в том же самом достоянии не престал быть. Наследники, приобрев огромные имения при столь личном размножении своей фамилии заедва посредством неутомимых своих трудов и старательств в достоинстве своём в небольших имениях удерживались».

Продкі Кернажыцкіх мелі спачатку герб «Астоя», затым атрымалі герб «Юноша». Чаму так адбылося, невядома: дакументаў не захавалася. А паходзіць гэты герб з Германіі. Легенда распавядае пра рыцара па імені Юноша, што ў перакладзе з нямецкай мовы азначае «малады баран». Ён лоўка абхітрыў непрыяцеля, прыкінуўшыся пастухом: накіраваў варожы табун коней на пашу, якая знаходзілася вельмі далёка. Паколькі коні пасвіліся адны, атрад на чале з Юношам спачатку перабіў іх, а затым і пешых захопнікаў. Пра подзвіг рыцара стала вядома каралю, і той пажалаваў яму названы герб.

На шчыце герба ў чырвоным полі — выява белага барана з рагамі на галаве, у правы бок звернутая, на баках таго барана відаць кроў; у шлеме, па-шляхецку каранаваным, пяць страусавых пёраў.

Дрэнны стан старажытных дакументаў не дазваляе ахарактарызаваць заснавальніка роду Івана Мікіціча Кернажыцкага.

Яго сын Ленарт Іванавіч быў палкоўнікам у польскіх войсках, што пацвярджае прывілей караля Жыгімонта ІІІ ад 6 мая 1591 г. З дакумента вынікае, што за ваенныя подзвігі ў якасці ўзнагароды Ленарту і яго нашчадкам «пажалаваны двор Кернажыцы з 50 дварамі сялян у Наваградскім ваяводстве».

Ленарт ажаніўся з Раінай Янаўнай Маствіловіч, падчашанкай троцкай, якая прынесла яму ў пасаг частку маёнтка Уса. Пасля гэты маёнтак стаў поўнасцю належаць Кернажыцкім разам з урадлівымі землямі і млынам.

Раіна паходзіла са знакамітага шляхецкага роду, вядомага ў ВКЛ яшчэ з ХIV ст. І невыпадкова, што калі ў ВКЛ 47 родаў каталіцкага паходжання надзяляліся Гарадзельскай уніяй 1413 г. прыватнымі гербамі, сярод іх быў і Маствіл, сын Жадзейкі. Маствіловічы атрымалі герб «Даленга».

Як вынікае з дакументаў Гарадзельскай уніі, род Маствіловічаў мае жамойцкае паходжанне. У далейшым двое з пяці ўнукаў Маствіла Іван і Станіслаў Багданавічы засталіся ў Жамойцкай зямлі, а іншыя — Мікалай, Андрэй і Габрыэль Багданавічы — асталяваліся ў Ашмянскім павеце, дзе і валодалі маёнткамі Ашмянскім, Уса, Амлішава.

Адзін з братоў, Мікалай Багданавіч, не меў нашчадкаў і тую частку маёмасці, якая яму належала па тастаменце 1525 г., перадаў пляменніку Яну Андрэевічу.

Менавіта з-за гэтай маёмасці некалькі гадоў паміж дваюраднымі братамі Іванам Габрыэлавічам і Янам Андрэевічам Маствіловічамі ішла цяжкая барацьба, якая скончылася трагедыяй для апошняга. Пра гэта захаваліся звесткі ў метрыках ВКЛ. Думаю, чытачам будзе цікава пазнаёміцца са зместам гэтых матэрыялаў.

Зямянін Віленскага павета Юрый Хрышчановіч Дакурновіч разам з жонкай свайго родзіча, на той час нябожчыка Яна Маствіловіча, Зафеяй 15 студзеня 1541 г. падалі прашэнне да пана віленскага, дзе гаварылася пра забойства Яна Андрэевіча Маствіловіча намеснікам даўнароўскім Васькам Чорным пры ўдзеле Шчаснага Мажайковіча.

Згаданы Васька разам з іншымі сваімі памочнікамі і гаспадарскім Шчасным Мажайковічам прыехалі ў маёнтак Амлішава да Яна, дзе, як сведчыць Дакурновіч, Васька дзвюма стрэламі (адной — у руку, а другой у нагу) параніў Яна, «не маючы к нему жадное потребы», схапілі яго і забралі шмат чаго з маёнтка — «п(е)н(е)зей, серебра, шатъ, цыну, котловъ, коней, стадо свирепъ и инъшых всякихъ домовыхъ статъковъ», а самога Яна пасадзілі ў клетку і ў ланцугах павезлі ў Вільню. Па дарозе забілі і каля Краснага Сяла ўтапілі ў рацэ, дзе яго выпадкова знайшлі пастухі.

Юрый Дакурновіч і ўдава Яна Маствіловіча Зафея прасілі пана віленскага Марка Лубніцкага пакараць забойцу, аднак той вырашыў на пэўны час справу адкласці і ўтварыць заклад на тры тысячы коп грошай.

Праз два месяцы, 15 сакавіка 1541 г., віленскі ўрад зноў вярнуўся да разгляду гэтага здарэння. Відаць, на той час не стала і жонкі Яна Андрэевіча Маствіловіча, а таму яго дваюрадны брат Юрый Хрышчановіч Дакурновіч стаў апекуном над дзецьмі і маёнткамі Маствіловічаў і падаў скаргу на Ганну Мацееўну Кандратовіч, чый муж, Іван Габрыэлавіч Маствіловіч, як сведчыцца ў гэтым дакуменце, «замордовалъ дядковича своего Яна Анъдреевича Моствиловича».

Пячатка дваранскага сходу Мінскай губерні. ХІХ ст.

Як відаць з гэтай справы, з-за барацьбы за маёмасць нейкае дачыненне да забойства свайго дваюраднага брата меў Іван Габрыэлавіч Маствіловіч.

Калі Яна Андрэевіча забілі, дакументы разам з іншымі рэчамі прапалі, выкарыстаўшы гэта, Ганна, жонка Івана Габрыэлавіча, заняла маёнтак Уса, сцвярджаючы, што мае на гэта права, бо яе муж перадаў брату 200 коп грошай, якія Ганна прынесла ў пасаг пры шлюбе.

З іншага боку, Юрый Хрышчановіч паведаміў, што муж Ганны свой маёнтак Уса выменяў у Яна Андрэевіча, ужо нябожчыка, на маёнтак у Валожыне, таму Ганна на яго не мае права.

Справу слухалі князь Венцлаў, біскуп жамойцкі, пан Ян Юр’евіч Глебавіч, ваявода полацкі, пан Мацей Вайцяховіч (Янавіча), ваявода віцебскі, пан Шымко Мацковіч, цівун і гараднічы віленскі. Разгляд яе ішоў няпроста, таму зноў быў адкладзены на пэўны час.

Наступнае слуханне справы адбылося 24 кастрычніка 1542 г. У гэтай судовай справе ўжо больш поўна апісаны тыя трагічныя падзеі. У прыватнасці, гаворыцца пра тое, што забойства Яна Андрэевіча Маствіловіча Васька ўчыніў не адзін, а па змове з дзецкім Шчасным Мажайковічам і Іванам Габрыэлавічам.

Жонка Івана Габрыэлавіча Ганна старалася ўсю віну за забойства ўскласці на іншых: «...на жалобу отпираючи, мовила: „В листе короля, ег(о) м(и)л(о)сти, описано, иж тот Щасный, будучи децкимъ по нег(о) посланымъ, ег(о) забил, которого он, поимавши до везенья осадити далъ, а потомъ, снать зъгодивши ся с ним, з везенья его выпустил, а теперъ на мужа моего жалуеть“».

Адам Іванавіч Кернажыцкі. 1920-я гг.

Юрый Дакурновіч падрабязна сведчыў, што Іван Габрыэлавіч са Шчасным Мажайковічам і пры падтрымцы амаль 25 татарскіх коннікаў, накіраваных віленскім панам, і іншымі гвалтоўна напаў на маёнтак Ашмянскі, дзе Яна Маствіловіча не знайшлі. Засталі толькі яго нявестку і дзяцей, якіх абрабавалі і выгналі з маёнтка. Затым паехалі да Усы, другога маёнтка брата. Яна Андрэевіча і там не было, а «тое именье со всими людьми и тежъ со всими маетъностями, што — колвекъ у клетехъ, у свинехъ схованья было, они позабирали, ку тому тежъ челядь и кони, и быдло ку своей моцы побрали и, бывъши в томъ именьи, на Усе, и взявши тое именье ку своеи моцы, и ехалъ с тымъ же Щаснымъ Можейковичомъ а з намесникомъ пана виленъског(о) дайнаровскимъ, з Васкомъ Чорънымъ, и с помочники своими до третего именья того жъ брата моего, до Омълишова».

Яна Андрэевіча знайшлі толькі ў трэцім маёнтку — у Амлішаве. Тады ж і здарылася тая крывавая трагедыя, судовая справа па якой так доўга разглядалася віленскім урадам. Закончылася тым, што «именье Омлишово тогды жъ, коли его небожъчика с того именья вывезли, намесникъ пана виленъского дойнаровский ку своеи моцы взялъ и теперъ деръжить, нетъ ведома которымъ обычаемъ».

Як бачым, гісторыя даволі складаная. І сёння цяжка адназначна сцвярджаць, хто вінаваты, відаць, былі ўзаемныя прэтэнзіі. І вельмі шкада, што ўсё так трагічна скончылася. Чытаючы пра гэта праз столькі стагоддзяў, не перастаеш шкадаваць, што браты так і не змаглі дамовіцца паміж сабою, а падчас спрэчкі і бойкі здарылася непапраўнае...

Але вернемся да дзяцей Яна Андрэевіча Маствіловіча. Раіна, Андрэй, Рожа і Ганна выхоўваліся пад апекай Юрыя Хрышчановіча Дакурны, дваюраднага дзядзькі. Іх жыццё склалася ўдала. Пасталеўшы, яны стварылі сем’і з прадстаўнікамі вядомых у той час родаў. Андрэй Маствіловіч ажаніўся з Настассяй Войнай. Рожа выйшла замуж за Гаўрыіла Зябку, Ганна — за Юрыя Копаця, Раіна, як ужо згадвалася, стала жонкай палкоўніка польскіх войскаў Ленарта Кернажыцкага.

У Ленарта з Раінай было тры сыны: Іван, Юрый і Ілья. Пра Ілью і Івана звестак захавалася вельмі мала, а пра Юрыя ёсць некалькі архіўных дакументаў. Ён ажаніўся з Варварай Іванаўнай Кавецкай і, валодаючы маёнткамі ў Новагародскім павеце, прырошчваў да іх землі, пра што сведчыць шэраг дакументаў. (Здзелкі з Пятром Русанам у лютым і маі 1598 г. на зямлю з пабудовамі ў маёнтку Мажэйкаўшчызна, потым 20 чэрвеня 1601 г. Кернажыцкі атрымлівае права на пяць валок зямлі ў той жа Мажэйкаўшчызне, а 13 верасня 1603 г. у яго карысць пераходзіць маёнтак Дараговічы.)

Юрый Ленартавіч і Варвара Іванаўна мелі чатырох сыноў. Нам вядома, што адзін з іх, Сігізмунд, служыў у польскіх войсках харунжым, гэта пацвярджае выпіс з прывілея караля польскага Уладзіслава ад 25 верасня 1637 г., да таго ж ён быў харунжым пяцігорскім і чашнікам рэчыцкім. Сігізмунд Кернажыцкі купіў 9 студзеня 1660 г. у Багуслава Ляшчынскага маёнтак Ратамка.

Вядомым чалавекам быў і брат Сігізмунда Гаўрыіл, капітан польскіх войскаў, уладальнік вотчыннага маёнтка Дараговічы пад Новагародкам і маёнтка Уса ў Мінскім ваяводстве.

Сыны Гаўрыіла і Сігізмунда — Валяр’ян Гаўрылавіч і Геранім-Міхаіл Сігізмундавіч — сталі рэчыцкімі чашнікамі. Яны вылучаліся польскімі каралямі і атрымлівалі ўзнагароды, «у пацвярджэнне чаго прадстаўляецца 1669 года прывілей караля Міхаіла на чын чашніка гаспадзіну Валерыяну Кернажыцкаму за заслугі пажалаваны».

У Валяр’яна нарадзіліся два сыны: Аляксандр і двухіменны Іван-Антон. Аляксандр стаў стольнікам драгічыцкім, а Іван-Антон чашнікам рэчыцкім. Гэта было ўжо пятае калена роду Кернажыцкіх. Для нас яно цікавае тым, што ў Валяр’яна, акрамя сыноў, была дачка Кацярына, якая стала жонкаю нашага Казіміра Пятровіча Забэлы, пра што я ўжо распавядаў . Кацярына была прыхаджанкаю капыльскага касцёла, і звесткі пра яе мы знаходзім у метрычных кнігах гэтага храма, якія захаваліся да гэтага часу. З іх мы даведваемся, што Кацярына жыла ў засценку Дараговічы разам з бацькамі і сваякамі з роду Кернажыцкіх. Гэта ўсяго за некалькі кіламетраў ад маёнтка Крывое Сяло, дзе з даўніх часоў жылі прадстаўнікі роду Забэлаў. Ад шлюбу Казіміра Забэлы і Кацярыны нарадзілася чацвёра сыноў. У 1704 г. — Аляксандр-Хрызастом, у 1706 г. — Канстанцін, у 1708 г. — Уладзіслаў-Валяр’ян і ў 1710 г. — Людовік-Антоній. Сярод іх хрышчоных бацькоў узгадваецца сваячка Ефрасіння Кернажыцкая.

А цяпер вернемся да Гераніма-Міхаіла Сігізмундавіча, жонкай якога была Ганна Гейстар. Амаль праз дзвесце гадоў дзве галіны яго нашчадкаў перабраліся пад Слуцк, дзе жылі ў засценках Балотчыцы, Гарохаўка, Альшанка, Язвіла...

Іван Грыгор’евіч Кернажыцкі і Стэфанія Сцяпанаўна Кернажыцкая, якія паходзілі з гэтых галін роду, а таму былі далёкімі родзічамі, ажаніліся.

Гэта быў другі шлюб Івана Грыгор’евіча, ад якога нарадзілася трое дзяцей: Адам, Міхаіл і Дар’я. (У першым ён быў жанаты з Таццянай Сямёнаўнай Кернажыцкай і меў чацвёра дзяцей.)

Цікавы лёс старэйшага сына Івана і Стэфаніі Кернажыцкіх. Адам працаваў сельскім хатнім настаўнікам. Служыў на Балтыйскім флоце. У час Першай сусветнай вайны ў 1916 г. закончыў курсы ў электратэхнічным батальёне Петраграда і быў камандзіраваны ў штаб Галоўнага камандавання Паўночнай Арміі фронта. Пасля дэмабілізацыі працаваў пчалаводам, вядома, што адмоўна ставіўся да калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Яго жонкай была Марыя Іосіфаўна Малевіч.

Валянцін Адамавіч Кернажыцкі. 1945 г.

Сын Адама і Марыі Валянцін — заслужаны настаўнік, выкладаў матэматыку, перад Айчыннай вайной вучыўся разам з маёй мамай Аляксандрай Міхайлаўнай Статкевіч у Слуцкім педвучылішчы. Працаваў дырэктарам школы, затым дырэктарам дзіцячага дома. Капітан Савецкай Арміі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Варшавы».

Пляменніца Адама, дачка яго сястры Дар’і, Валянціна была замужам за контр-адміралам Ваенна-Марскога флота СССР Іванам Іванавічам Папылёвым, чалавекам гераічнага лёсу, выдатным ваенным спецыялістам і камандзірам, які зрабіў значны ўнёсак у развіццё падводнага флоту і ў агульную перамогу над фашысцкай Германіяй.

Валянціна Аляксандраўна і яе дачка Ала Іванаўна Грыгор’ева захавалі для нашчадкаў рукапісы, якія ляглі ў аснову кнігі «Из Полярного во Владивосток», выдадзеную ў Санкт-Пецярбургу ў 2007 г., пра якую варта сказаць некалькі слоў.

У кнізе апублікаваны дзённік Івана Іванавіча Папылёва, дзе распавядаецца пра незвычайна складаны паход у час вайны савецкіх падводных лодак з Каспійскага ў Баранцава мора амаль на вачах у ворага, а таксама пра паход падводных лодак у Англію па водах, усеяных мінамі. Старонкі гэтай кнігі — сапраўдны гістарычны дакумент.

Распавядаючы пра Кернажыцкіх, неабходна адзначыць, што Урадавы Сенат заўсёды зацвярджаў прадстаўнікоў гэтага вядомага роду ў старажытнай дваранскай годнасці з унясеннем у шостую частку дваранскай радаводнай кнігі. На схеме дваранскага роду Кернажыцкіх герба «Юноша» за 1856 г. запісаны 94 прадстаўнікі роду ў 10 пакаленнях.

У наш час няма ўжо вялікіх маёнткаў Уса, Ратамка, Кернажыцы, але ёсць «нястомная праца і стараннасць у годнасці сваёй». Усе Кернажыцкія, якіх я ведаю, — годныя людзі, старанна працуюць на карысць Айчыны. Сапраўды, не золатам, не срэбрам славіцца чалавек, а сваім талентам, майстэрствам. Душа чалавека — у яго справах. Так было і будзе заўсёды — сёння і ў далёкім заўтра...

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »