Анатоль Статкевіч-Чабаганаў
Вяртанне да вытокаў
Працяг.Пачатак у № 7.
«Роднае слова», 04/2011
КАЗАНОВІЧЫ ГЕРБА «ГРЖЫМАЛА»

У
Тады ж трапіў у мае рукі і раман Аляксея Талстога «Хождение по мукам», дзе з эпічным размахам распавядалася пра трагічныя падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Асабліва мяне ўразілі яркія старонкі кнігі з апісаннем рэальных бітваў і эпізодаў Ледзянога паходу Белай арміі. Мяне здзіўляла, чаму аўтар, прыняўшы пасля эміграцыі савецкую рэальнасць і ўслаўляючы яе, паказаў станоўчы вобраз белагвардзейскага генерала Казановіча. Адчувалася, што А. Талстой захапляецца яго рашучасцю, цвёрдасцю вядзення бою і асабістай смеласцю:
«Генерал Казанович стоял на срубе колодца у железнодорожной будки и спокойно следил за умелыми движениями офицерских цепей, идущих без выстрела. Тонкое, изящное лицо его, с полуседыми длинными усами и подстриженной бородой (как носил государь император), было насмешливо-сосредоточенно, красивые глаза холодно, с женственной страстностью, улыбались. Он был настолько уверен в исходе боя, что ни минуты не захотел ждать дивизии Дроздовского. Он соперничал в поисках славы с Дроздовским, болезненно самолюбивым, осторожным и, часто во вред делу, медлительным. Он любил войну за ее пышный размах, за музыку боя, за громкую славу побед. <...>
Видно было, как из окопов поднимались густые цепи противника. Марковцы бежали вперед, ни один не кланялся пулям. Навстречу им ползли тысячи фигурок. Казанович поднял к глазам бинокль. Странно!
— Шрапнелью три очереди по товарищам! — приказал он сидевшему у колодца телефонисту. <...>
Болезненная усмешка застыла на изящно очерченных губах Казановича... Марковцы не выдержали. Остатки первой роты бежали в пшеницу, легли. Вторая рота отхлынула, легла.
Тогда он соскочил с колодца и легко побежал по полю. Его увидали. Ему удалось поднять цепи, крича: „Господа, господа, стыдно!“ Он бросил их в штыки, но огонь был так жесток, люди падали в таком изобилии, что цепи снова легли... Неужели это был проигранный бой?»
Чытаючы ў студэнцкія гады гэтыя радкі, я ніяк не мог падумаць, што буду цікавіцца лёсам генерала Казановіча, больш за тое — стану даследчыкам яго роду. Так, аднойчы дзякуючы маёй родзічцы Наталлі Татур да мяне трапілі забытыя рукапісы Алены Казановіч, дачкі ўзгаданага намі белагвардзейскага генерала Барыса Ільіча Казановіча.

У дзённіках Алены Барысаўны шмат цікавых звестак з гісторыі роду Казановічаў і роду Астроўскіх, з якога паходзіла яе маці Вольга Мікалаеўна.
Высветлілася, што Казановічы паходзяць з Беларусі, з Магілёўшчыны. Падчас грамадзянскай вайны яны эмігрыравалі, а ў
Мінскія сябры Алены Барысаўны дапамаглі мне ўзнавіць падзеі з жыцця сям’і Карповічаў у эміграцыі і пасля вяртання на радзіму. Сярод іх — Валянціна Іванаўна Івашына, Зінаіда Іванаўна Ляшэвіч і Клаўдзія Сцяпанаўна Глазкова з дачкой Вольгай.
З іх расповедаў стала вядома, што Алена Казановіч нарадзілася ў 1898 г. у Пецярбургу, яе бацька ў той час вучыўся ў акадэміі Генеральнага штаба. Сям’ю часта запрашалі на розныя прыдворныя ўрачыстасці: раўты і балы. Выхаваннем дзяўчынкі і яе малодшага брата Міхаіла займаліся гувернанткі. У падлеткавым узросце Алена хадзіла «разам з цэсарэвічам у сінематограф». Валодала некалькімі замежнымі мовамі, свабодна гаварыла па-французску. Закончыла гімназію ў Магілёве, бо іх родавы маёнтак знаходзіўся непадалёку. Цікава, што падчас вучобы ў гімназіі дзяўчына пазнаёмілася з «задумлівым кадэтам», маладым афіцэрам Сяргеем Карповічам, з якім лёс звядзе іх толькі праз доўгія гады.
У 1915 г. Алена Казановіч закончыла дадатковы клас Харкаўскай жаночай гімназіі імя Д. Абаленскай з прысваеннем звання «домашней наставницы». На той час корпус, у якім служыў палкоўнік Генеральнага штаба Барыс Ільіч Казановіч, знаходзіўся ў Харкаве.
Пасля грамадзянскай вайны сям’я Казановічаў апынулася ў эміграцыі. Спачатку трапілі ў Турцыю, затым па дазволе югаслаўскага цара Барыса (дваюраднага брата Мікалая Другога) пасяліліся ў Бялградзе. Алена прадоўжыла адукацыю ў Францыі, скончыўшы філасофскі факультэт Сарбонскага ўніверсітэта. Лёгка засвоіла сербскую мову, працавала на Бялградскім радыё. Там жа, у Бялградзе, яна сустрэла свайго «задумлівага кадэта». Сяргей Карповіч так і не ажаніўся, гаварыў, што чакаў сустрэчы з Аленай і верыў, што гэта абавязкова адбудзецца. Яму ўдалося разам з групай белагвардзейскіх афіцэраў дабрацца да Югаславіі праз Румынію. Праз некаторы час Алена з Сяргеем ажаніліся, каб больш ніколі не расставацца.
Сяргей Іванавіч Карповіч нарадзіўся ў г. Барысаве Мінскай вобласці, яго дзед быў званаром у царкве, бацька — удзельнікам руска-турэцкай вайны, кавалерам Георгіеўскага крыжа, служыў у гвардыі імператара. Меў і іншыя адметныя ўзнагароды: сярэбраны медаль «За усердие» для нашэння на грудзях на Анненскай стужцы, светла-бронзавы медаль «В память войны с Турциею в 1877 — 1878 гг.» і вензельскі знак Гасудара Імператара.
Праз пэўны час жыццё ў эміграцыі наладзілася, але пачалася Другая сусветная вайна. Нямецкія войскі акупавалі Югаславію. Аднойчы нямецкі афіцэр прыйшоў паведаміць генералу Казановічу, што ён павінен узначаліць рускае вызваленчае войска. Барыс Ільіч адмовіўся, прычым трымаўся незалежна і годна: «Хопіць крыві, яе і так шмат праліта, супраць Расіі я не пайду ваяваць».
Пасля вайны сям’ю Казановічаў чакалі новыя выпрабаванні. У выніку ідэалагічнага канфлікту паміж Сталіным і кіраўніком Югаславіі Ціта пацярпелі рускія эмігранты, якія воляю лёсу апынуліся на югаслаўскай тэрыторыі. Пачаліся пераследы. Барыса Ільіча да гэтага часу ўжо не стала. Брат Алены Барысаўны, Міхаіл, пераехаў у Канаду.
Сяргей і Алена Карповічы вырашылі вярнуцца ў Беларусь. Трапіць на радзіму яны маглі толькі праз Венгрыю, дзе ім прыйшлося затрымацца на пяць гадоў. Карповічы пасяліліся ў прыгарадзе Будапешта. Сяргею Іванавічу ўдалося ўладкавацца на працу, Алена займалася хатняй гаспадаркай.
У 1956 г., падчас рэвалюцыйных падзей у Венгрыі, вяртаючыся з вакзала, Алена пакінула сумачку ў транспарце. Згубіла ўсе дакументы адразу, што ледзь не прывяло да трагедыі. Справа ў тым, што ў час путча ў Венгрыі ўтварыліся пэўныя групоўкі, якія пераследавалі рускіх. Стала небяспечна нават размаўляць па-руску. Сяргей Іванавіч і Алена Барысаўна звычайна размаўлялі паміж сабою на сербскай або нямецкай мове. Асцярожнічалі недарэмна. Аднойчы да іх дома пад’ехаў веласіпедыст. Малады хлопец папытаўся ў гаспадыні, ці жывуць у іх рускія. Яна сапраўды не ведала, што Карповічы рускія. Калі хлопец назваў прозвішча, жанчына адказала, што такія тут жывуць, але яе кватаранты — сербы. Алене прыйшлося выйсці да незнаёмца, які працягнуў ёй сумачку, згубленую некалькі дзён таму.
З вернутых дакументаў вынікала, што Карповічы рускія, і Алена адчула, што быць бядзе. Яна хутка сабрала рэчы і, выбраўшы момант, калі гаспадыня пойдзе на базар, пайшла да вакзала, каб сустрэць з працы мужа і больш сюды не вяртацца. Інтуіцыя жанчыну не падвяла. Калі Алена выпадкова спаткала былую гаспадыню, то высветлілася, што на яе дом наляцелі нейкія людзі, шукалі рускіх кватарантаў...
Карповічы вырашылі паскорыць ад’езд на радзіму і, як толькі быў атрыманы дазвол, вярнуліся ў СССР. Сяргей Іванавіч уладкаваўся на працу інспектарам будаўнічых аб’ектаў у адным з упраўленняў Міністэрства будаўніцтва. Алена Барысаўна пэўны час выкладала нямецкую мову ў школе № 42 г. Мінска. Памерла яна 4 жніўня 1980 г., а праз чатыры гады не стала і Сяргея Іванавіча...
З дзённікаў Алены Барысаўны Казановіч мы даведваемся, што, па сямейнай легендзе, іх род бярэ пачатак ад кабальера Паолы дзі Казановы з Мілана. Ён прыбыў у Польшчу ў свіце каралевы Боны Сфорцы. Там ажаніўся, быў зацверджаны ў дваранскай годнасці і пажалаваны гербам «Гржымала». Паола Казанова меў трох сыноў. Два старэйшыя ажаніліся з полькамі і засталіся ў аўстрыйскай Польшчы пад прозвішчам Казаноўскіх, а малодшы ўзяў шлюб з памешчыцай з Магілёўшчыны. Маладыя пасяліліся ў яе вотчынным маёнтку. Ад малодшага сына Паолы Казановы нібыта і пайшоў род Казановічаў.
З кніг Магілёўскага магістрата ўдалося даведацца, што ў XVI ст. у Магілёве жылі два браты Казановічы — Гаўрыіл і Яраш. Ад Яраша пайшоў род Алены Барысаўны. Там жа жылі яшчэ некалькі чалавек па прозвішчы Казановіч: Філіп Нікіфаравіч, Нікіфар і Іван, прычым надзел і дом Івана знаходзіліся па суседстве з домам Яраша, што наводзіць на думку пра іх сваяцтва. А вось легенда пра паходжанне Казановічаў ад сыноў кабальера Паолы дзі Казановы патрабуе дадатковага вывучэння.

Той факт, што Казановічы — з польскай шляхты, пацвярджаюць розныя дакументы XVII — XVIII стст. Пётр Мяленцьевіч Казановіч, унук Яраша, быў войтам Магілёва, а з 1661 г. — каралеўскім сакратаром. З прывілея ад 20 мая 1661 г. відаць, што «з продкаў сваіх народжаны дваранін за заслугі і бясстрашша рыцарскае ў вынішчэнні сіл непрыяцельскіх войскаў на горад і зямлю Магілёў наступіўшых, ад караля Польскага Яна Казіміра» пажалаваны вёскай Кутня каля Магілёва.
У гэтым жа прывілеі кароль польскі Пятра Казановіча асобна ад усіх называе «урожденным» і тым самым падкрэслівае, што ён быў патомным дваранінам і «нового жалования в сие достоинство не требующим есть доказывает».
Фёдар Пятровіч Казановіч, сын Пятра, таксама займаў дзяржаўныя пасады, быў каралеўскім сакратаром і магілёўскім войтам. Звесткі пра яго знаходзім у прывілеі караля Яна Казіміра ад 18 ліпеня 1708 г.
Сын Фёдара, унук Пятра Казановіча, Пётр Фёдаравіч Казановіч быў магілёўскім бургамістрам. Яго сын, Гаўрыла Пятровіч Казановіч, «працягваў доўгатэрміновую пад Расійскім Урадам службу»: быў магілёўскім войтам, другім старшынёй Магілёўскага губернскага магістрата, калежскім саветнікам. Валодаў маёнткам Кудзіна Магілёўскага павета.

1 сакавіка 1778 г. Гаўрыла Казановіч падаў у Геральдмейстарскую кантору прашэнне аб прызнанні за ім годных правоў і залічэнні з братамі ў лік расійскага дваранства. Да прашэння былі прыкладзены дакументы, узятыя з кніг Магілёўскага губернскага і земскага судоў на польскай мове і перакладзеныя на рускую. Пастановай Урадавага Сената ад 11 сакавіка 1781 г., пасля разгляду доказаў, быў прызнаны ў дваранстве. Указ падпісаны 24 верасня 1781 г. Вядома, што яго жонка Ганна паходзіла з роду Хамянтоўскіх.
Гаўрыла Пятровіч Казановіч у 1805 г. склаў завяшчанне, дзе прасіў пахаваць яго ў царкве Буйніцкага манастыра, пакінуўшы «100 рублёў на памін душы». Маёнтак і 1000 рублёў асігнацыямі завяшчаў жонцы, а таксама прасіў яе даць сынам дваранскае выхаванне.
Сынам завяшчаў маёнтак Кудзіна з сялянамі агульнай колькасцю 526 душ «на равный дележ». Дочкам, як выйдуць замуж, браты павінны былі выплаціць па 2000 рублёў асігнацыямі, а таксама раздзяліць паміж сабою і сёстрамі ўсю маёмасць — коней, скот, «рухлядь», срэбра і інш. Дочкі да замужжа павінны былі заставацца пры маці, а калі, не дай бог, яе не стане, то пры братах, незамужнім дочкам дазваляў у гэтым разе жыць пры замужніх. У канцы завяшчання Гаўрыла Пятровіч просіць «соблюдать последнюю волю под страхом потери благословения», а «если Господь освободит от недуга, то оставляю за собой право переменить сее завещание».
Пётр, Іван і Якаў, сыны Гаўрылы Пятровіча Казановіча, памерлі раней за бацьку. Вядома, што адзін з сыноў, Аляксей Гаўрылавіч, стаў паручнікам, быў паранены ў Барадзінскай бітве, а яго імя ўвекавечана на
Фёдар Гаўрылавіч стаў капітанам, жыў у Літоўска-Віленскай губерні, а Васіль Гаўрылавіч Казановіч, прадзед Алены Барысаўны Казановіч, — маёрам. Ён ажаніўся з францужанкай Тэрэзіяй па прозвішчы Кален.
У дзённіках Алены Барысаўны прыводзяцца цікавыя ўспаміны пра яе прабабулю французскага паходжання і маёнтак Чамярное, дзе ў канцы XIX — пачатку XX ст. жылі яе продкі: «Чамярное... Я і цяпер яшчэ дакладна памятаю свае тагачасныя ўражанні. Стары вялікі дом, у якім мне здавалася бясконцаю анфілада пакояў, вялікая зала з канцэртным раялем у левым куце, з масіўнымі люстэркамі і бронзавымі кандэлябрамі ў прасценках. Вялікая сталовая з суцэльнай люстраной сцяною ўглыбіні. Яе прыйшлося адгарадзіць невялікай рашоткаю, бо дзеці і сяляне намагаліся ўвайсці ў яе і натыкаліся на люстра. Партрэтная, у ёй мяне прывабліваў вялікі, напісаны алейнымі фарбамі партрэт прадзеда. Ён паказаны вярхом на прыгожым шэрым кані, з тыгравай шкурай, у бліскучым ківеры, чырвоным даламане. Партрэт захапляў мяне! Прадзед быў удзельнікам Айчыннай вайны, у 1814 г. уступіў з нашымі войскамі ў Парыж. А яшчэ вывез з Парыжа прыгажуню-жонку, маладую францужанку. А яна прывезла з Францыі саджанцы сваіх любімых руж і цудоўных ігруш з дзіўнай назвай „Дзеці Ісуса“. Грушы славіліся на ўсю ваколіцу. Кусты руж раслі ўздоўж тэрасы. Бэзава-ружовыя, з незвычайна тонкім пахам...»
З архіўных дакументаў вядома, што Васіль Гаўрылавіч Казановіч быў узнагароджаны медалямі «За ўдзел у вайне 1812 г.» і «За ўзяцце Парыжа».
Адзін з яго сыноў, дзед Алены Барысаўны, Ілья выхоўваўся ў Полацкім кадэцкім корпусе. Потым служыў у лейб-гвардыі ўланскім палку. У час Крымскай вайны Ілья Казановіч імкнуўся трапіць у Севастопаль, дзе ішлі цяжкія баі, але іх полк накіравалі ў Рэвель (Талін), дзе таксама чакалі высадкі англічан.
Там Ілья пазнаёміўся з будучай жонкай Цэцыліяй Густаваўнай фон Эранбуш, маці якой, Лідзія-Элеанора, была дачкой брытанскага консула барона Іагана-Карла Жырарда.
Эранбушы па паходжанні былі шведамі. Прапрадзед Цэцыліі быў вядомым урачом. Як распавядае ў сваіх дзённіках Алена Барысаўна, ён паспяхова лячыў Пятра Першага, які, наведваючы Рэвель, захварэў, а потым і яго жонку, будучую Кацярыну Першую, за што цар прысвоіў Эранбушу званне лейб-медыка і падараваў вялікі надзел зямлі каля свайго Кацерынентальскага палаца. Прадзед Цэцыліі пабудаваў там двухпавярховы асабняк і разбіў сад, які выходзіў у палацавы парк.
Усе вядомыя продкі Цэцыліі былі ўрачамі, некаторыя карабельнымі. Быў урачом і яе бацька, які сябраваў з вядомым Мікалаем Іванавічам Піраговым, яны разам працавалі ў Дэрпцкім універсітэце.
Пасля адстаўкі ў чыне штабс-ротмістра Ілья Казановіч пераехаў з маладой жонкай у маёнтак Чамярное.
У Ільі і Цэцыліі было чацвёра дзяцей: Сяргей, Вольга, Таццяна і Барыс, бацька Алены, які нарадзіўся 10 ліпеня 1871 г. Калі хлопчыку споўнілася шэсць гадоў, маці павезла яго ў Рэвель, дзе яны жылі ў прадзедаўскім доме ў Кацерыненталі. Кожную раніцу выходзілі ў палацавы парк, маці чытала або рукадзельнічала, а Барыс бегаў па парку. Апрануты ён быў у чорныя аксамітныя шаравары і такую ж паддзёўку без рукавоў, шаўковую кашулю васільковага колеру, круглую шапачку з пер’ямі паўлінаў і лакавыя боцікі.
...У тую раніцу, як заўсёды, Цэцылія з сынам былі ў парку. Час ад часу, адрываючыся ад чытання, яна клікала сына, а ён адгукаўся. Але раптам хлопчык замаўчаў. Устрывожаная маці кінулася ў глыб парку і заўважыла мужчыну і жанчыну, якія хутка беглі да выхаду, цягнучы нешта цяжкае. З іх ношы мільгануў рукаў васільковага колеру. Цэцылія пранізліва закрычала, клічучы на дапамогу. Спуджаныя злачынцы кінулі дзіця і пабеглі. Твар хлопчыка быў закрыты хусцінай, змочанай у эфіры. Маці сарвала яе і дала панюхаць сыну флакон з солямі. Да іх на дапамогу ўжо бег паркавы вартаўнік...
Пазней, чытаючы «Гуттаперчивого мальчика» Д. Грыгаровіча, Алена з жахам думала, што было б з яе бацькам, калі б бабуля спазнілася хоць на хвіліну...
У 1890 г. Барыс Казановіч закончыў Магілёўскую класічную гімназію, а ў 1892 г. — Маскоўскае юнкерскае вучылішча, пасля чаго быў накіраваны на службу ў
Падчас вучобы ў акадэміі Барыс Казановіч ажаніўся з Вольгай Мікалаеўнай Астроўскай, дачкой стацкага саветніка Мікалая Ігнацьевіча Астроўскага і народжанай Ушаковай. Дзед Вольгі Мікалаеўны Ігнацій Станіслававіч Астроўскі быў удзельнікам польскага паўстання 1831 г. Пасля заканчэння акадэміі ў 1899 г. Барыс Ільіч атрымаў званне штабс-капітана і быў часова прыкамандзіраваны да войскаў Кіеўскай ваеннай акругі, а праз год яго зноў накіроўваюць у
У снежні 1902 г. Барыс Ільіч атрымаў званне капітана і перавод у Генеральны штаб з назначэннем обер-афіцэрам для асобых даручэнняў пры штабе
Барыс Казановіч удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904 — 1905 гг., за што атрымаў ордэн Святой Ганны
У лютым 1905 г. ён камандзіраваны на в. Сахалін для камандавання партызанскім атрадам у складзе Карсакаўскага рэзервнага батальёна. 17 красавіка 1905 г. атрымаў чын падпалкоўніка і з чэрвеня гэтага ж года пераведзены ў палявы штаб Прыамурскай ваеннай акругі ў г. Нікольска-Усурыйскі. Паслужны спіс Барыса Ільіча папоўніўся ордэнамі Святой Ганны 2 й ступені з мячамі і
29 сакавіка 1909 г. атрымаў чын палкоўніка.
Падчас службы ў Туркестане ў лёсе Барыса Казановіча адбылося некалькі знакавых падзей: 31 мая 1907 г. яму «дазволена прыняць і насіць Бухарскі ордэн залатой зоркі
Пастановай Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 20 ліпеня 1913 г. Барыс Ільіч разам з дзецьмі Аленай і Міхаілам быў далучаны да роду Казановічаў, што зацверджана ўказам па Дэпартаменце Герольдыі ад 17 снежня 1913 г.
На пачатку Першай сусветнай вайны камандзір
У атэстацыйнай характарыстыцы 1916 г. Барыса Казановіча падаюцца яго якасці камандзіра: «За час апошніх баёў палкоўнік Казановіч на пасадзе начальніка штаба дывізіі праявіў сябе выдатным афіцэрам Генеральнага Штаба. Спакойны, рашучы, хутка разбіраецца ва ўсіх дэталях бою, умее выдатна наладзіць у баі работу штаба. Валодае рэдкай працаздольнасцю. Аддана храбры...»
З 6 снежня 1916 г. Казановіч — генерал-маёр, начальнік штаба

У жорсткіх баях 6 ліпеня 1917 г. адышлі часці
Калі адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г., генерал Казановіч, выхаваны абаронцам «веры, цара і Айчыны», як і большасць афіцэраў, не змог прыняць бальшавіцкіх ідэй. Ён стаў адным са стваральнікаў белай Дабравольніцкай арміі на Доне, якой кіраваў яго сябра генерал Карнілаў. Удзельнічаў ва ўсіх значных бітвах грамадзянскай вайны на поўдні Расіі і вылучыўся як таленавіты военачальнік. У перыяд
Падчас згаданага паходу Дабравольніцкая армія страціла свайго камандуючага генерала Карнілава. Барыс Ільіч перанёс гэта асабліва цяжка: загінуў не толькі камандзір і аднадумца, але і яго блізкі сябра.
У лістападзе 1919 г. генерал Дзянікін прызначыў яго камандуючым войскамі Закаспійскай вобласці (Туркестанскай Арміі), якія Казановіч адвёў з баямі да Краснаводска і там пагрузіў на караблі.
Пасля эвакуацыі з Крыма ён пэўны час жыў у Галіполі, затым у Сербіі. Да канца жыцця быў старшынёй Галоўнага праўлення Саюза ўдзельнікаў
Памёр генерал Казановіч у рускай бальніцы горада Панчава пад Бялградам 2 чэрвеня 1943 г. Пахаваны на Новых могілках, на галоўнай алеі каля царквы.
Сын генерала Міхаіл у Югаславіі займаўся будаўніцтвам мастоў. Гонарам сям’і з’яўляецца яго мост праз раку Сава, прыток Дуная.
Міхаіл вучыўся ў Марскім корпусе, а пасля эміграцыі ў Югаславію паступіў у Рускі кадэцкі корпус у Сараеве, пасля якога займаўся на механічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта. Працаваў на французскім будаўнічым прадпрыемстве «Batignol» і там дзякуючы сваёй энергіі і здольнасцям хутка заслужыў павагу і аўтарытэт.
Пасля Другой сусветнай вайны Міхаіл Казановіч эмігрыраваў у Канаду. Веданне моў і набытая прафесія дапамаглі яму ўладкавацца на працу па спецыяльнасці. Нягледзячы на тое, што Міхаіл быў рускім эмігрантам, за кароткі перыяд яму ўдалося зрабіць ашаламляльную кар’еру. Праз некалькі гадоў ён ужо займаў пасаду генеральнага дырэктара некалькіх электрычных станцый з бюджэтам каля 4 млрд долараў у год.
Міхаіл Казановіч памёр 18 верасня 1996 г. у канадскім горадзе Манрэалі. Пахаваны на рускіх могілках у Роўдане.
Яго дачка Лідзія Чобатава-Казановіч таксама вучылася ва ўніверсітэце Сараева. Абодва яе сыны — Аляксандр і Міхаіл — дактары навук. У сям’і Міхаіла два сыны — Грэгары і Стывен. Усе яны жывуць у ЗША.
...Прасочваючы гісторыю прадстаўнікоў роду Казановічаў, міжволі згадваю словы генерала Дзянікіна з «Очерков русской смуты»: «Людзі гінулі, але заставаліся традыцыі, заставалася ідэя барацьбы і непахісная воля да яе прадаўжэння. Старыя, абпаленыя, ссечаныя, але не паваленыя ствалы абрасталі новымі галінамі, пакрываліся маладою лістотаю і зноў стаялі моцна ў навальніцу і ў буру».
Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.
Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.