Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 05/2011



КАРЫБУТЫ-ДАШКЕВІЧЫ ГЕРБА «КАРЫБУТ»


Герб «Карыбут» роду Карыбутаў-Дашкевічаў.

Маці маёй пра...прабабулі Ганны Татур, Феліцыяна, паходзіла з найстаражытнейшага роду Карыбутаў-Дашкевічаў. Як пазнаёміўся бацька Ганны Самуіл Іванавіч Татур з будучай жонкай, мы не ведаем, але дакладна вядома, што з 80 х гг. XVIII ст. мы парадніліся з родам, чые знакамітыя продкі здаўна шанаваліся польскімі каралямі за вялікія заслугі. Пра гэта сведчыць і іх герб.

Вось як ён выглядаў: «У чырвоным полі паўмесяц, рагамі павернуты ўніз, пад ім пасярэдзіне шасцівугольная зорка, а над паўмесяцам — крыж траічны, г. зн. адзін па цэнтры, два на канцах і адзін уверсе цэнтральнага крыжа, у шлеме — мітра».

У пастанове Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 29 чэрвеня 1815 г. сцвярджаецца, што «з найстаражытнейшых часоў, па сведчаннях польскіх аўтараў, прозвішча гэтае, абароненае кляйнотам шляхетнасці, карысталася ўсімі правамі, дадзенымі гэтаму саслоўю, прэрагатывамі і маёнткамі спадчыннымі і казённымі, атры¬манымі за ваенную службу, на працягу пакаленняў у той абароне знаходзіцца».

Прадстаўнікі роду сцвярджалі, што паходзяць ад князя Карыбута Альгердавіча, але польскі даследчык Вольф, спасылаючыся на тое, што Дашкевічы з княжацкім тытулам у дакументах XV — XVI стст. не сустракаюцца, лічыў іх «псевдо-князьями».

Ён жа пісаў пра Дашкевічаў: «Дашковіч і Дашка герба Карыбут, пра гэтыя прозвішчы з гэтым гербам знаходзім першае ўзгадванне ў Курапатніцкага, за ім у Веландко, Малахоўскага і іншых, а ўсе выводзяць Дашкевічаў ад Карыбута Альгердавіча. Дашковіч з польскага Дашкевіч патронім імя Даніэль, у памяншальнай форме Дашка, у XV і XVI стст. шмат было Дашкаў, сыны якіх пісаліся Дашкевічы. <...>

За прыдомкам Дашкевічаў магло быць літоўскае імя Карыбут або Корбут, то не аспрэчваем, аднак паходжанне іх, адпаведна генеалогіі таго роду, ад князёў Карыбутаў легенда, якая ўзнікла ў мінулым стагоддзі, калі адзін з прадстаўнікоў таго роду падняўся да сенатарскай пасады. Што далей у Метрыцы Літоўскай з 1528 г. знаходзім некалькі Дашкевічаў і Дашковічаў на Жмудзі і на Белай Русі, дробную шляхту, бо толькі па адным кані на вайсковыя патрэбы ставілі, і ні адзін з іх не значыўся з прыдомкам Карыбут, які з’явіўся толькі ў XVII ст., а ў XVIII ст. адзін з прадстаўнікоў роду ўзяў яшчэ другі прыдомак Гедымін, каб лепш зацвердзіць сваё паходжанне ад кіруючай літоўскай дынастыі. Прозвішча Дашкевічаў літоўскае, дакладней руска-жмудскае, узяло імя нейкага са сваіх продкаў Данілы (Дашка), а за прыдомак імя літоўскае другога — Корбут або Карыбут...»

Як відаць з шэрагу старажытных дакументаў, прадстаўнікі гэтага роду ўжо ў 1615 г. да прозвішча Дашкевіч дадаюць прыдомак Карыбут.

Прывілей караля Аўгуста Карыбутам-Дашкевічам на маёнтак Дашкі.

Так, Іван (Ян) Маркавіч Карыбут на Дашках Дашковіч Свіліпіцкі, каралеўскі зямянін Навагрудскага ваяводства, па раздзеле з малодшымі братамі атрымаў у вотчыннае валоданне маёнткі Косічы і Равічы з сялянамі Пачапоў¬скай воласці Навагрудскага ваяводства, што пацвярджаецца актыкацыяй 4 лютага 1615 г. у кнігах навагрудскага суда: "...мы: Станиславъ, и Ти¬хонъ, и Мартинъ, и Ивонъ Маркевичи Корыбутъ на Дашкахъ Дашковичи Свилипицкие братя с тробону родные, доставъ въ спадку по отце добродее нашомъ Марку Климунтовичу Корыбут Дашковичу ротмистру панцерномъ вотчинные имениче Дашки съ селомъ Тросеики съ тяглыми поддаными, то жъ маетностъ Петровичи деи съ тяглыми поддаными, а маетности и дворы Великие Косичи и Румины деи съ тяглыми подданными, яковые маетности отъ давныхъ временъ королями регнатами польскими предкамъ нашимъ наддные за заслуги ихъ знамиенитые, а остатнимъ привилеемъ наияснеишаго жегната Зыгмунта при владении нашего отца Марка Климунтовича Дашковича оставленые. Мы же, братя, таки делъ сихъ маетностеи меж собою уста¬новляемъ: маетностъ Дашки съ селом Тросейки, со всякою къ оной належностию, съ тяглыми въ оной поддаными дей маетность Петровичи съ тяглыми поддаными и въсякомъ въ оныхъ добыткомъ мает належать до миениа, Станислава, а я же, Станиславъ, маю доплатить братямъ моимъ пятнатцатъ копъ кгроши литовскихъ и вже до других маетностеи ниякого права имети не маю, аще спадковым порадкомъ. Мы же: Тихонъ, Мартинъ и Ивонъ Марквичи Дашковичи, изрекаиечися вже тои маиетности Дашокъ съ селомъ Тросеики и маетности Петровичъ, беремъ на ся деи же вотчаные маетности Косичи и Равичи съ тяглыми поддаными и пятнатцать копъ кгроши литовскихъ, а такъ маиетность Дашки въ Новогродецкомъ воеводстве и Петровичи въ Браславскомъ повете маетъ належать до мене, Станислава, а маиетности Косичи и Равичи въ Новагород(ском) во(ево)дст(ве) до насъ, Тихона, Мартина и Ивона на вечные часы подъ заруками пят тысячъ тынфовъ за на зуешне сего делу, яковым при упрошени и велможныхъ печенатреи своими руками подписуемъ. Писано у Новогородце дня пятого генваря тысеча шестьсотъ пятнадцатого года. У сего делу подписы такия: Станиславъ Маркиевичъ Корыбутъ Дашковичъ Свилипицки, Тихонъ Дашковичъ, Мартинъ Корыбут Дашковичъ, Ивонъ Дашковичъ ротмистровичъ упрошены пяченатремъ от ихъ милости пановъ Дашкевичовъ къ сему делу подписуюсь: Иванъ Липски, зем(янин)ъ новогоро(дски), упро¬шенъ за сведка подписуюсь Антонъ Вкуличъ зием(янин) новог(о)р(одски)..."

Разам з братам Крыштафам Іван Маркавіч Карыбут Дашковіч прадставіў 14 ліпеня 1616 г. у Мінскі гродскі суд прывілей караля Уладзіслава II ад 15 ліпеня 1424 г., пажалаваны іх продку, вярхоўнаму палкоўніку ВКЛ Людвігу на Дашках Дашкевічу, у пажыццёвае валоданне староства Дашкі з сялянамі Навагрудскага ваяводства. Вядома, што жонкай Івана Карыбута Дашковіча была Юстына з роду Курачыцкіх.

Даволі часта ў ХVII — ХVIII стст. княжацкім тытулам карысталіся прадстаўнікі віленска-літоўскай галіны Дашкевічаў. Ян (Іван) з князёў Карыбут Дашкевіч, ротмістр казацкай харугвы, за мужнасць і заслугі атрымаў у 1665 г. ад польскага караля фальварак Дзераўна ў Вілен¬скім ваяводстве. У Яна быў сын Міхаіл з князёў Карыбутаў-Дашкевічаў, ахрышчаны ў 1685 г. у пастаўскім касцёле, каралеўскі дваранін. Ён атрымаў 23 сакавіка 1715 г. грамату польскага караля Аўгуста II на ахову маёнтка Дашкаў¬шчызны ад войска, якое стаяла на кватэрах і «нанесла шмат урону».

Сын Міхаіла, Марцін, быў ротмістрам Мінскага ваяводства і, па рэвізскай сказцы 1795 г., з дзецьмі Сільвестрам і Вікенціем «па прычыне роднасці з княгіняю Анэляю Варанецкаю» жыў «пры двары Койданаўскім».

Асабліва вялікую працу па доказе княжацкай годнасці праводзіў кашталянец мсціслаўскі, гродзенскі падчашы, прадстаўнік другой галіны роду Дашкевічаў Францішак-Адольф Ігнатавіч, князь Карыбут на Дашках. Ён у 1816 г. валодаў спадчынным маёнткам Будзькі з сялянамі Вілейскага павета, фальваркам Цна Барысаўскага павета і домам у Мінску. У 1848 г. часова жыў у Санкт-Пецярбургу. У лютым таго ж года звярнуўся ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход з прашэннем зацвердзіць яго ў княжацкай годнасці, у якім гаворыцца, што яго бацька Ігнат, князь Карыбут на Дашках Дашкевіч, быў сенатарам Польскага Каралеўства, прывілеямі польскага караля Станіслава Аўгуста прызначаны ў лютым 1769 г. канюшым Гродзенскага павета, а ў снежні 1772 г. стаў мечнікам гэтага павета, у 1777 г. — падчашым, у 1786 г. — падстоліем гродзенскім, а потым кашталянам Мсціслаўскага ваяводства, у 1787 г. — суддзёю земскім мінскім, у 1791 г. — старшынёю сеймавага суда, затым Мінскага Галоўнага суда 2-га дэпартамента. Ігнат Дашкевіч «быў Белага Арла, Святога Станіслава і Святой Ганны [ордэнаў] першай ступені кавалерам. Пра што ўся Літва, уся Польшча і ўся Расія ведае дастаткова». Разам з харунжым Іосіфам Ельскім быў абраны 23 жніўня 1780 г. дваранамі і чыноўнікамі Гродзенскага павета пасланнікам на ардынацыйны Варшаўскі сейм.

У красавіку 1823 г. Францішак-Адольф Дашкевіч атрымаў білет за № 3436 ад былога мінскага грамадзянскага губернатара, стацкага саветніка, кавалера ордэна Святой Ганны 1-й ступені Вінкентага Чачэвіча, які быў у свой час сенатарам трэцяга дэпартамента Урадавага Санкт-Пецярбургскага Сената, «таковой билет есть ныне ясным и положительным документом явствующим непоколебимо, что и российское начальство затвердило неизменно высокопочетнейший княжеский титул упомянутого помещика, который пользовался всегда свободно и публично княжеским достоинством». На падставе гэтага «пресветнейше собрание депутации выводовой Минской губернии Благоволит благосклонно прызнать и записать навсегда в вечыстые книги сей же депутации затвержение княжеского достоинства сего же помещика Франца-Адольфа Игнатича князя Корибут на Дашках Дашкевича».

Аднак, па словах Франца-Адольфа, 8 лістапада 1824 г. у Пецярбургу здарылася бяда: «...в столичном городе Санкт-Петербурге превеликого наводнения, которое было с великою бурею с сильным вихрем и с ужасным гвалтовно великим и пресильнейшым дуновения стремлением. Погибло тогда без возврата в подлинниках нигде тогда же еще незаявленных дванадцать штук разного наименования документов, которые явственно обнаружывали и непоколебимо затвержали и сильно доказывали, что сей же помещик Франц-Адольф Игнатия князь Корибут на Дашках Дашкевич есть истинно и подлинно князь Великого княжества Литовского.

Справа Мінскага дваранскага сходу пра дваранскае паходжанне роду Карыбутаў-Дашкевічаў герба «Карыбут».

Между погибшими безвозврата упомянутыми документами погибли навсегда два документы: выданный от бывшего статского советника и кавалера Иосифа Ваньковича бывшего губернским маршалом Минской губернии, а другой выданный от г-на Леона Ошторпа командора мальтанского и кавалера бывшего помещика Минской губернии и бывшего в свое время губернским Минской губернии маршалом, свидетельствующие, что все князь Корибут на Дашках Дашкевичы суть истинными князями, что самое слово Корибут означа князя фамилию звание и герб Печати, что князя Корибуты были владетельными государами в Литовском королевстве, что герб Корибут означа княжескую печать... значительные и важные поста и достоинства в Литве имели и владели недвижимыми разными своими имениями...»

Пасля гэтага наваднення «тайныя следствы» чыніліся ажно тры разы, некаторыя асобы стараліся пазбавіць княжацкага тытула Франца Дашкевіча, але ніякага падману гэтыя росшукі не адкрылі. Да справы быў далучаны санкт-пецярбургскі ваенны генерал-губернатар ад’ютант Камароўскі «и оставшись удостоверенным совершенно о высочайшепочетным княжеским достоинстве сего же помещика и о всех сего же князя потерах и пропажах, безвозврата постигшых в упомянутое наводнение и обозревшы лично герб печати сего же князя и изображение сего же герба Корибут, сильней еще убедился о самой седейшей древности и сияющей блистательности княжеского достоинства упомянутого помещика князя... Франца-Адольфа Игнатича князя Корыбут на Дашках Дашкевича».

Але на гэтым прыгоды Франца Дашкевіча, на жаль, не скончыліся: «Сгоревшые же через военныя сражения с неприятельскими силами бывшими тогда в Новогрудку и через гвалтовный и пресильный и превеличайшый пожар возникшый тогда же при ужасном вихре и буре в сим же Новогрудку: многочысленны патенты, дыпломы, рескрытры, транзакты, свидетельствы, предписании, повелении, приказы и различные ассекурации и документы королей Литовских Великих князей Корибут, владетелей и государей сей же Литвы Великих князей Корибут, князей Корибут Дашко, князей Корибут на Дашках Дашкевичов, князей Корибут Вишниовецких, князей Воронецких, князей Збараских и протших княжеских фамилии существовавшых в сей же Литве и моногих важных особ и фамилии и Высокодостойных и Высокопочетных так же лиц, которые удостоверяли и утверждали, что все князя Корибут на Дашках Дашкевичы были и суть всегда истинными князями, ибо как в сем упомянутом Новогрудку, где в свое время короновались короле существовавшего Королевства Литовского, сгореле у упомянутом времени не только весь Трибунал и весь архив оного многочысленный... и все сие справедливое представление требуют ныне сего, умоляют о сие и во имя Христа просят такового признания затвержения...»

Франц Дашкевіч таксама гаворыць, што княжацкім тытулам свабодна карысталіся законныя дочкі Разета, Тэрэса, Генрыета, Леакадзія і яго жонка Флеарэнцыя, графіня Мошынская, «а потому с высочайшим почтением возобновляет здесь сей же проситель помещик свою покорнейшую прозьбу и просит сего же светного депутацкого выводового Минской губернии собрания, дабы сия соблаговолила великодушно на основании сего кратчайшего представления признать и затвердить и записать навсегда благотворительностию своею княжеское достоинство сего же помещика Франца-Адольфа Игнатича князя Корибут на Дашках Дашкевича законнородного сына каштеляна мстиславского и выдала ему на име его княжескую дыплому...»

Але вернемся да нашай галіны Карыбутаў-Дашкевічаў, прадстаўнікі якой таксама, як і Франц-Адольф Ігнатавіч князь Карыбут на Дашках Дашкевіч, лічаць, што яна бярэ пачатак ад Людвіга на Дашках Дашкевіча, «наивысшего полковника войск господарства литовского», храбрага воіна, які праславіўся, абараняючы Айчыну. Прывілеем караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава II Ягайлы 15 ліпеня 1424 г. Людвігу пажалавана пажыццёвае староства Дашкі з сялянамі Навагрудскага ваявод¬ства, якое раней належала яго бацьку.

Сын Людвіга, Міхаіл, у 1450 г. таксама атрымаў пацвярджэнне ад Казіміра Чацвёртага, караля польскага і вялікага князя літоўскага, на «имение c тяглыми подданными Дашки называе¬мое на вечные часы».

Праз пэўны час, у 1502 г., ужо сын Міхаіла, Сенька Дашкевіч, каралеўскі зямянін Навагрудскага ваяводства, таксама атрымаў пацвярджэнне ад караля польскага і вялікага князя літоўскага Аляксандра на пажалаваны некалі яго продкам маёнтак Дашкі.

Унук Сенькі Міхайлавіча, Марк Клімантавіч Карыбут-Дашкевіч Свіліпіцкі, ротмістр панцырнага знака за ваенныя заслугі, прывілеем караля польскага Жыгімонта ІІІ ад 20 снежня 1601 г. атрымаў пацвярджэнне на маёнтак Дашкі з сялянамі Навагрудскага ваяводства. Ад сына Марка, Яна, паходзіць найбольш заможная галіна роду Карыбутаў-Дашкевічаў Свіліпіцкіх.

Сыны Яна Маркавіча, Станіслаў-Дамінік, мечнік смаленскі, і Ян Дашкевічы, паставілі свае подпісы ад Навагрудскага ваяводства ў 1700 г. на вольным з’ездзе пад Алькінікамі. Станіслаў-Дамінік узяў у заклад маёнтак Шавялі Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета, у 1724 г. купіў у Іаанны з Вольскіх Станіслававай Дашкевічаў маёнтак Сваяцічы Дарэўскай воласці Навагрудскага вая¬водства за 500 польскіх злотых.

Станіслаў-Дамінік быў жанаты двойчы. Першая жонка Багуміла-Барбара Ярына валодала маёнткамі Лышчыцы і Кошаны Брэсцкага вая¬водства, якія аддала ў заклад за 10 000 злотых пану Букрабу. Гэтыя маёнткі, а таксама надзел зямлі ў горадзе Брэсце завяшчала сваім сынам ад першага шлюбу, мужу Станіславу-Дамініку — усю рухомую маёмасць, а іх дзецям (ад другога шлюбу) — 12 000 польскіх злотых на маёнтак Капытава Брэсцкага ваяводства, які знаходзіўся ў арэндным валоданні яе бацькоў. Пахаваць сябе распарадзілася ў астрочынскім касцёле.

Другой жонкай Станіслава-Дамініка стала Марыяна Скарына, у першым шлюбе Мікалае¬ва Быкоўская, у другім — Міхалава Крукоў¬ская.

У 1729 г. са Станіславам-Дамінікам Дашкевічам здарылася няшчасце: 29 кастрычніка ён быў цяжка паранены панамі Мікалаем і Дамінікам Корсакамі ў двары Лацятычы Пятра Тышкевіча. Праз два дні да пацярпелага прыбыў возны, які ўстанавіў «в голове глубоких четыре раны, в правой руке ран четыре... здорового тела во всем теле видеть было тяжело». На жаль, на гэтым беды сям’і не скончыліся.

Сыны Станіслава-Дамініка, Антоній, Іосіф і Пла¬цыд, паехалі адведаць бацьку і па дарозе да¬до¬му заначавалі ў карчме Галубаўшчызна, а раніцай высветлілася, што прапаў адзін з братоў — Плацыд. Праз нейкі час яго каня знайшлі ў маёнтку Стайкі земскага пісара Навагрудскага вая¬вод¬ства Гарабурды. І толькі 28 снежня 1729 г. знайшлі цела Плацыда. Гэтыя падзеі выклікалі судовыя працэсы з ротмістрам Навагрудскага ваяводства Мікалаем Корсакам, яго жонкай Барбарай Тышкевіч, яго братам Дамінікам Корсакам, а таксама з падчашым Троцкага ваявод¬ства Крыштафам Кашціцам. Антоній і Іосіф Дашкевічы ўчынілі пагром у карчме Галубаў¬шчызна і збілі яе гаспадароў Самуэля Шведзюка з жонкай.

Бацька Плацыда, Станіслаў-Дамінік, ненадоў¬га перажыў сына. Яго не стала 5 сакавіка 1730 г. Пасля смерці мужа Марыяна Скарына разам з дзецьмі працягвала судзіцца ў Навагрудскім гродскім судзе з Мікалаем Совічам Корсакам і яго жонкай Барбарай Тышкевіч.

Сын Станіслава-Дамініка і яго першай жон¬кі Багумілы-Барбары Ярыны, Хрыстафор Ста¬ніслававіч Дашкевіч, які разам з роднымі братамі Рафалам, Янам, Станіславам і сястрой Зафеяй атрымаў па тастаменце ад маці 1 чэрвеня 1716 г. 12 000 польскіх злотых на маёнтак Капытава, купіў 9 сакавіка 1720 г. маёнтак Мазалоўка з сялянамі Ашмянскага павета. Памёр да 1735 г.

Яго сын Аляксандр Хрыстафоравіч разам з братамі абмяняў спадчынны маёнтак Новы Мазалоў на фальварак Масцішча Навагрудскага ваяводства, а затым разам з жонкаю Настассяй Шулякоўскай набыў зямлю ва ўрочышчы Макавішча Вострава Барка Грэскай воласці.

Фёдар Дашкевіч, сын Аляксандра Хрыстафоравіча, разам з братамі Адамам і Сцяпанам набыў частку маёнтка Масцішча ў 1756 г. у дваю¬радных братоў Фёдара і Лукаша Дашкевічаў, якую ў 1763 г. прадалі лідскаму стражніку Севесціяну Міклашэўскаму. Пра Фёдара згадваецца таксама ў тастаменце яго дваюраднага брата Фёдара Уладзіслававіча ад 18 сакавіка 1775 г., актыкаваным у Барысаўскім земскім судзе:

«Во имя отца и сына и Святого Духа, Аминь, пусть будет к вечной памяти. Как всяк человек, проживающий в сем мире, уверен смертности, что я, Федор Дашкевич, при старости лет обрамененный болезнию, но здоров умом, чтобы впоследствии не возникло недоразумений между моими детьми, признал учинить по воле моей окончательное распоряжение. Во-первых: когда душа моя безсмертная искупленная кровью Спасителя, оставит тело, таковое поручаю похоронить родным братьям моим Луке и Ивану Дашкевичам при приходском костеле по христианскому обряду. На сей предмет назначено триста пятьдесят пол. злот. Остальную сумму по разделению с братьями пришедшую на часть мою, отписую двоюродным братьям Адаму, Федору и Степану Дашкевичам. За часть имения Мостище с крестьянами, пришедшего после отца Владыслава и деда Христофора, увеличенную собственными трудами, оцененную семь тысяч триста пятьдесят польс. злот. братья мои Лука и Иван уплатят сыну моему Людвигу по достижении полнолетия и дочери Анне при заключении брака по равным частям. Опекунами же неполнолетних детей моих назначаю тех же братьев и прошу, чтобы всю движимость и скот, находящиеся в арендовном фольварке, тоже лошади и коляски продать, а вырученныя деньги обратить на воспитание упомянутых моих детей. Военные приборы, т. е. пару турецких пистолетов и карабло отписую сыну моему Людвигу, тоже по паре сыновьям родного брата моего Луки Ивану и Якову, в память моей приверженности. Дочери моей Анне назначаю гардеробу, оставшуюся после жены моей, а ея матери. На сем окончив мое распоряжение, прощаюсь и благославляю вас, дети мои, Людвига сына и Анну дочь, прощаюсь тоже с вами, братья мои, вашими диотьми, друзьями и прислугою, прошу жить в дружбе и не забывать о душе моей и матери. Сие мое распоряжение при свидетелях собственноручно подписую 1775 года месяца марта 18 дня».

Фёдар Аляксандравіч меў двух сыноў Бенедыкта і Станіслава, а таксама дачку Феліцыяну, якая нарадзілася ў 1748 г. Вядома, што памёр да 1796 г., бо, па сямейным спісе шляхты Слуцкага павета за 1796 г., жонка Ганна лічылася ўдавой і жыла ў маёнтку Макавішча Грэскай воласці Слуцкага павета.

Як ужо згадвалася, мая пра...прабабуля Феліцыяна стала жонкаю Самуіла Татура. Відаць, гэта невыпадкова, бо засценак Марозаўшчына, дзе жылі Татуры ў сярэдзіне XVIII ст., знаходзіўся ўсяго за некалькі кіламетраў ад маёнткаў Макавішча і Дашкі, дзе, як нам вядома, з канца XIV ст. у сваёй вотчыне жылі продкі Феліцыя¬ны. Сем’і былі прыхаджанамі аднаго храма. З метрычных кніг бабовенскага касцёла другой паловы XVIII ст., а таксама пасямейных спісаў дваран Слуцкага павета за 1796 г. мы даведаліся, што ў Феліцыяны Казіміраўны Карыбут-Дашкевіч і Самуіла Іванавіча Татура было яшчэ васьмёра дзяцей, адна з іх — мая прапрапрабабуля Ганна Татур. Па-рознаму склаліся іх лёсы, але ўсе яны былі годнымі прадстаўнікамі свайго роду. І іх заўсёды «радавітымі і старажытнымі польскімі дваранамі прызнаўшы, у радаводную Мінскай губерні кнігу ўносілі».

Род Карыбутаў-Дашкевічаў герба «Карыбут» прызнаны ў дваранстве пастановамі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 22 снежня 1802 г. Урадавы Сенат указам № 1554 ад 12 красавіка 1900 г. паведаміў Мінскаму дваранскаму дэпутацкаму сходу, што «все лица, утвержденные в дворянстве указом от 25 мая 1848 г. за № 2073, должны именоваться Корибут-Дашкевичами».

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »