ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

Працяг.Пачатак у № 7.

«Роднае слова», 07/2011



ГЕТАЛТЫ І ТЫШКЕВІЧЫ З РОДУ КАЛЕНІКАВІЧАЎ ГЕРБА «ЛЯЛІВА»


Герб «Ляліва» родаў Геталтаў і Тышкевічаў.

Мая пра...прабабуля Саламаніда Томкаўна Геталт у першай палове ХVІ ст. выйшла замуж за полацкага зямяніна Багдана Грыгор’евіча Рэута. Паходзіла Саламаніда са старажытнага і магутнага роду Каленікавічаў-Мішкавічаў, які, пачынаючы з канца XIV ст., пакінуў прыкметны след на кіеўскай і валынскай землях Вялікага Княства Літоўскага.

Прапрадзед Саламаніды Томкаўны Каленік Мішкавіч і іншыя прадстаўнікі роду займалі высокае становішча ў радзе Свідрыгайлы, малодшага сына вялікага князя Альгерда. У 1434 г. Свідрыгайла перадаў Каленіку ў намесніцтва два свае гарады — Звянігарад на Падоле Брацлаўскім і Пуціўль на Севершчыне.

17 кастрычніка 1437 г. па прывілеі, выдадзеным у Кіеве, Свідрыгайла ўзнагародзіў Каленіка Мішкавіча за верную службу, «а нигды не опущеную» шматлікімі маёнткамі ў кіеўскай зямлі і на тэрыторыі памежнай з імі Валыні.

Найбольшае значэнне мелі падараваныя землі, названыя Слабодзішчам пад Жытомірам, дзе ў першай палове XVI ст. было пабудавана ўмацаванае селішча, а потым заснаваны горад Бярдзічаў з палацам, якія сталі з часам Бярдзічаўскім графствам.

Гісторыкі звязваюць узнікненне горада Бярдзічава з імем Каленіка.

Дзед Саламаніды, Геталт (Андрэй) Каленікавіч, меў братоў Дзебру, Акушку, Тышку і сястру Яўфімію (?), якая была замужам за Раманам Івашкавічам з роду Волкавічаў, вядомым як Раман з Кіева. Унук Яўфіміі, Іван Гарнастай, падскарбі земскі літоўскі, маршалак дворны і ваявода навагрудскі, падтрымліваў сваіх родзічаў, у тым ліку і род Тышкевічаў, пры каралеўскім двары, шмат зрабіўшы для іх узвышэння.

Як лічаць даследчыкі Наталля Якавенка і Генрых Люлевіч, браты Геталта Каленікавіча Дзебра і Акушка загінулі ў бітвах з татарамі.

Вядома, што ў 1497 г. Дзебра Каленікавіч разам са шваграмі — Міхаілам Гагіным, Федзькам Геленчыцам і Кунцам Сянковічам — вёў спрэчку за спадчыну пасля князя Рамана Ягалдаевіча, які быў дзядзькам яго жонкі.

На думку Г. Люлевіча, некаторыя гісторыкі на падставе гэтых звестак памылкова лічаць, што жонка Дзебры Каленікавіча (Анастасія) была княгіняй Ягалдаеўнай. Хутчэй за ўсё, яе маці паходзіла з роду князёў Ягалдаевічаў і ў шлюбе магла мець прозвішча Ельцаўна. Пра Ельцаўну вядома, што яна трапіла ў няволю ў Пуціўлі, які быў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 г.

З іншых дакументаў вынікае, што Дзебра Каленікавіч быў уладальнікам вотчыны Слабодзішча, якая пасля смерці гаспадара засталася дзецям і ўнукам яго братоў Акушкі, Геталта (Андрэя) і Тышкі.

Даследчыкі роду лічылі, што Дзебра Каленікавіч не меў нашчадкаў, але, як мне ўдалося высветліць, пасля яго засталася дачка Федзя, якая разам з маці, будучай ігуменняй полацкай Анастасіяй, пераехала ў Полацк і ўзяла шлюб з баярынам Цішкам Іванавічам Быкоўскім. Пра гэта сведчыць прывілей караля Жыгімонта ад 14 верасня 1523 г., выдадзены Цішку Быкоўскаму на маёнтак Парэча ігуменняй Анастасіяй. Дарэчы, падпісаны прывілей пісарам Гарнастаем, пляменнікам Дзебры:

«Жыкгимонтъ, Божю м(и)л(о)стью.

Бил намъ чоломъ дворанинъ н(а)шъ Тишъка Быковъскии и поведилъ перед нами, ижъ игуменья полоцкая Настася записала ему, зятю своему, по жывоте своемъ именьечко свое у Полоцкомъ повете на имя Порече, которое ж деи именьечко мы еи дали напротивъку того именья, што есмо по жывоте мужа ее небощыка п(а)на Дебря Калениковича з рук в нее взяли на имя Островъ, и душею своею за то полецылас ему печаловати. И бил намъ чоломъ, абыхмо ему на то дали н(а)шъ листъ.

Ино кгды ж тая игуменья, маючы тое именъечко з дани н(а)шое, ему по смерти своее отписала и душею своею полецылас ему опекати ся, мы, з ласки н(а)шое, на его чоломъбите, то вчинили: на то дали ему сес н(а)шъ листъ. Нехаи онъ тое именьечко у Полоцкомъ повете Порече со въсимъ держыть водлугъ запису ее, а намъ с него служъбу земъскую служыть.

Писанъ у Кракове, под лет Бож(его) нарож(енья) 1000 пятьсотъ 23, м(е)с(е)ца сен(тября) 14, инъдыкъ[т] 12.

В томъ листе рука королевъская.

Горностаи, писаръ.»

З полацкай рэвізіі за 1552 г. відаць, што «Тишыная Быковская Федя мает имене, выслугу мужа своего на господора его милости славное памяти Жыкгимонта, двор Поречье с пашнею».

Гэты дакумент яшчэ раз пацвярджае, што ў Дзебры была дачка, а яе муж, полацкі баярын Цішка Быкоўскі, згадваецца ў шматлікіх дакументах полацкага гродскага суда.

Пра другога брата Геталта, Акушку, вядома, што ён па даручэнні караля ад 20 чэрвеня 1488 г. выконваў абавязкі намесніка ў Звягелі на Кіеўшчыне. Потым служыў пры каралеўскім двары. Як склаўся яго лёс пасля 1500 г., невядома, магчыма, Акушка загінуў у бітве з татарамі.

Мне ўдалося высветліць, што, акрамя дачкі Марыі, якая была замужам за Германам, у Акушкі былі яшчэ сыны Фёдар і Яўфімій.

Фёдар у 1516 г. меў судовую справу з баярынам Грыгорыем Служкам з-за пазыкі свайго памерлага на той час брата Яўфімія, архіепіскапа полацкага. У Фёдара было некалькі сыноў і дачок, адна з якіх была ў шлюбе з полацкім баярынам Фёдарам Епімахавічам.

Другі сын Акушкі, Яўфімій, стаў архіепіскапам полацкім і віцебскім у пачатку ХVI ст.

З «Полацкіх грамат» нам вядома, што Яўфімій Акушкавіч вёў актыўную дзейнасць па ўмацаванні праваслаўнай веры ў Рызе. Некалькі разоў накіроўваў туды святароў з рознымі даручэннямі, клапаціўся пра выдаткаванне сродкаў на рамонт рыжскай царквы Святога Мікалая.

Уяўляецца цікавай і судная грамата (вырак) ад 5 ліпеня 1511 г. вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта I па справе архіепіскапа полацкага і віцебскага Яўфімія з мітрапалітам кіеўскім Іосіфам пра замацаванне за першым тытула: «Вырок владыце полоцкому и витебскому Евъхимею з митрополитом киевсим Иосифом о том, же он, писываючи до него не докладал тытулу его архиепископъя, которыи тытул его на вечность присужоно».

Яшчэ адзін брат Геталта Каленікавіча, Тышка, быў пачынальнікам магутнага магнацкага роду Тышкевічаў. У канцы 1486 г. ён як баярын кіеўскі атрымаў ва ўзнагароду 5 коп грошаў з кіеўскай мытні за службу пры двары літоўскага караля Казіміра. Цікава, што 22 мая 1487 г. кароль у лісце да кіеўскага ваяводы Юрыя Пацэвіча пацвердзіў рашэнне пра ўмоўнае прызначэнне Тышку пустой зямлі, якая засталася пасля збеглага ў Валахію Карпа Лупандзіча. У канцылярыі гэты ліст у кнігі Літоўскай метрыкі ўпісалі пад назвай: «Тишку якомусь на землю в киевском повете». У архіўных паперах яго імя згадваецца найбольш часта праз патронім Тышкевічы. Верагодна, ён быў жанаты двойчы, бо назіраецца вялікая разбежка паміж датамі смерці яго сыноў.

Род Тышкаў быў упісаны ў памяннікі кіеўскіх манастыроў, адкуль вынікае, што яго пачынальнік памёр у пачатку ХVI ст. У Тышкі былі сыны Барыс, Леў, Гаўрыла (Габрыель), Міхайла і Васіль.

Сын Тышкі Леў раней за ўсіх з гэтага пакалення, а магчыма, нават з усёй сям’і пачаў дзяржаўную кар’еру са службы на гаспадарскім двары. У 1504 г. Аляксандр Ягелончык накіраваў яго як свайго двараніна з Кракава ў Крым з пасольствам да хана Менглі-Гірэя. Леў таксама быў першы сярод Тышкевічаў, хто пераехаў з памежных кіеўскіх зямель у глыб Літвы. Такая неабходнасць была выклікана стратаю часткі вотчыны на тэрыторыях, занятых Масквой, а таксама значным спусташэннем татарамі і падчас мяцяжу Міхаіла Глінскага астатніх уладанняў, якія знаходзіліся ў Кіеўскім павеце.

Яшчэ адзін з сыноў Тышкі, Міхайла, асеў у Літве. Вядома, што ў 1538 г. Жыгімонт Стары пасылаў яго з пасольствам у Крым да хана Сахіб-Гірэя з прапановай саюзу і вечнага міру ўзамен на традыцыйныя дары.

Васіль Тышкевіч, адзін з малодшых сыноў Тышкі, пражыў доўгае і цікавае жыццё. Займаў прэстыжныя дзяржаўныя пасады: шмат разоў быў старостам Краснасельскага, Чаркаскага і Канеўскага, Мінскага, Ваўкавыскага, Пінскага ваяводстваў і даслужыўся да гаспадарскага маршалка. У канцы жыцця стаў падляшскім ваяводам, а потым у 1569 г. — смаленскім. Ён стаў таксама першым у родзе сенатарам. Прадстаўнікі заснаванай ім лініі Тышкевічаў у Лагойску і Бярдзічаве дасягнулі высокіх чыноў і часта займалі сенатарскія пасады.

Разам з уплывовым родзічам падскарбіем земскім Іванам Гарнастаем Васіль Тышкевіч перш за ўсё вярнуў прывілеі продкаў, а таксама закладзеныя ў 1541 г. часткі вотчыны на кіеўскай зямлі, дамагаўся звароту родавых дакументаў, якія ў перыяд хваляванняў на Украіне апынуліся ў архіве Канстанціна Астрожскага. Аднак працэс вяртання вотчыны праходзіў доўга і дорага абыходзіўся. Выдаткі былі такімі вялікімі, што браты Гаўрыла і Міхайла, стрыечная сястра Марыя Акушкаўна, а таксама пляменнікі Скумін Львовіч і Аляксандр Андрэевіч Геталт не маглі вярнуць нават іх частку, а таму добраахвотна адмаўляліся на карысць Васіля ад кавалка таго Слабодзішча, што застаўся ім пасля дзядзькі Дзебры Каленікавіча.

Памёр Васіль Тышкевіч восенню 1570 г. Пахаваны ў царкве Супрасльскага манастыра.

Аднак вернемся да Геталта Каленікавіча. Па прывілеі караля ў 1488 г., Акушка Каленікавіч разам з братам Геталтам атрымаў узнагароду: «Окушъку Калениковичу 20 бочокъ ржи с ключа Луцъкого, а челединъ ему в него жъ; ему жъ 15 копъ з мыта киевъского.

Брату его Кгетовъту 8 копъ з мыта того жъ».

У маі 1496 г. Геталт купіў маёнтак Пятроўскае на Вязыні Сухадолы. Праз пэўны час ён пачынае набываць землі на Полаччыне. Гэта бачна з дакумента ад 13 студзеня 1517 г. пра абмен маёнткамі з Іванам Сапегам: «...именьем своим менял з воеводою подляшским паном Иваном Сапегою на ег(о) именья в Полоцкомъ повете на имя на Чураки, а на Березую, а на Василевичы, а на Рукшаничи, а на Лысково, а на двор в замку Полоцком, на которие ж люди и земли панъ Иванъ Сопега листы привилея нашы и предковъ нашихъ перед нами в тот же час клал, и били на[м] чоломъ зобу сторонъ, как панъ Иванъ Сопега такъ панъ Кгетовт Колениковичъ, абыхмо дозволии имъ вышеиписаными именьи ихъ меняти и потвердили быхмо имъ тую и мену ихъ нашим листом».

Вокладка часопіса «Wladza i Prestiz», у якім у 2003 г. быў надрукаваны артыкул Генрыха Люлевіча пра вытокі роду Тышкевічаў.

Вядома, што некаторыя з найбліжэйшых родзічаў Геталта [Тышкевічы, ігумення полацкая Анастасія (Дзебраўна), архіепіскап полацкі Яўфімій (Акушкавіч)] да гэтага часу ўжо асталяваліся на новых абшарах у глыбіні Літвы. Таму, мабыць, невыпадкова Геталт набываў землі на Полаччыне — каб быць бліжэй да радні.

З цягам часу прадстаўнікі роду станавіліся вельмі ўплывовымі асобамі, у тым ліку і на полацкай зямлі. Як бачна з многіх дакументаў полацкага гродскага суда, у разглядзе судовых спраў (1533 — 1539) удзельнічалі баяры-сваякі Томка Геталтавіч, Цішка Быкоўскі, гараднічы Іван Глебавіч Корсак і Фёдар Епімахавіч.

Добра склаўся лёс і ў дачок Геталта Каленікавіча, якіх ён удала выдаў замуж. Мар’я Геталт стала жонкай полацкага гараднічага Івана Глебавіча Корсака. Яе сын, знакаміты Баркулаб Іванавіч Корсак, — заснавальнік мястэчка Баркулабава. Менавіта па яго даручэнні святаром Філіпам быў складзены Баркулабаўскі летапіс — помнік старажытнага беларускага пісьменства.

Другая дачка Геталта, Дамінітра, у першым шлюбе была жонкай Міхаіла Гарабурды, пісара ВКЛ і вядомага дыпламата, які ў 1559 г. ездзіў як пасол да крымскага хана, а ў 1561 — 1584 гг. неаднаразова накіроўваўся паслом у Маскву.

Трэба адзначыць, што маці Міхаіла Гарабурды, Міласлава, паходзіла з роду Сачкевічаў на Ліпах, з якіх пайшла таксама і галіна майго роду Сацкевічаў-Статкевічаў. Міласлава была замужам за Фёдарам Грыгор’евічам Гарабурдам, пісарам каралевы Боны, а пляменніца Міхаіла Гарабурды, дачка яго брата Лукаша, узяла шлюб з Іосіфам Корсакам, кашталянам полацкім.

Дачка Дамінітры, Ганна Гарабурда, была замужам за Львом Сапегам, суддзёй земскім гродзенскім, які даводзіўся траюрадным братам канцлеру Льву Сапегу.

Што сёння вядома пра сыноў Геталта? Аляксандр Андрэевіч Геталт як пляменнік Тышкі згадваецца ў справе пра вотчыннае Слабодзішча, якое адсудзіў у князя Канстанціна Астрожскага Васіль Тышкевіч.

Імя Аляксандра Геталта таксама сустракаецца ў Полацкай рэвізіі за 1552 г.: «Они жъ поведили, иж земенин Полоцкий Александро Кгетолтъ держыт люди путные село Чураки дымов петнадцат, неведомо зачым, которые даивали к Черсвяту з дыму овса по пети четверток и иншые повинности полнили, яко и Ладошняне».

У той жа рэвізіі згадваецца і яго брат Мацвей Геталт: «Они жъ поведили, иж брат того Александров, Матфей Кгетолтъ держит такжо неведомо зачым, две села людей путных, на имя Василковляне десет дымов а другое Глубочино пят дымов, которы вси давали к Черсвяту з дыму по пят четверток овса и вси повиннсти полнили, яко и Ладошняне».

Аднак найчасцей у многіх дакументах Полацкага гродскага суда сустракаецца адзін з сыноў Геталта, мой прамы продак, — Томка Геталтавіч, баярын полацкі.

Паводле адной з судовых спраў, Томка Геталтавіч, баярын гаспадарскі полацкі, скардзіўся на падданага гаспадарскага кормніка Еську Клімяціча, нанятага са стругам, каб «спустити пят[ь]десятъ четверътей жита». Аднак такую колькасць зерня ў адным струзе было сплаўляць цяжка і Томка ўсыпаў у струг толькі «сорокъ четверътей жита». Еська Клімяціч, не параіўшыся з гаспадаром, тое жыта адсыпаў у другі струг, а сам наняўся везці ў Рыгу іншы тавар. Так атрымалася, што жыта, якое належыла Томку, патанула. На судзе Еська стараўся патлумачыць, што ўсё адбылося са згоды Томкі, аднак суд прызнаў кормніка вінаватым і прызначыў яму выплаціць за страчанае жыта «за кожъдый лаштъ... по два рубли узъкихъ», — столькі па тым часе яно каштавала ў Рызе.

З роду Мішкавічаў і Каленікавічаў-Мішкавічаў у другой палове XV ст. і ў пачатку XVI ст. выйшлі некалькі першаіерархаў праваслаўнай царквы: Грыгорый [Паўлавіч] — мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі, Іван [Каленікавіч] — архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра (яго жонкай была княгіня Агаф’я Глінская), а таксама згаданыя Яўфімій [Акушкавіч] — архіепіскап полацкі і Анастасія — ігумення полацкая. Гэта яшчэ раз сведчыць пра магутнасць роду і значны ўклад яго прадстаўнікоў у духоўнае жыццё Айчыны.

ГЕРБ «ЛЯЛІВА»

Аверс манеты — каранаваная «S», рэверс — карона, «Ляліва».

«Ляліва» — прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталася каля 350 родаў, у тым ліку Абрамовічы, Аляхновічы, Глябовічы, Дарагастайскія, Забярэзінскія, Манівідавічы, Сяняўскія, Тарноўскія, Тышкевічы, Чапскія. У блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая шасціпрамянёвая зорка. Кляйнод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік і зорка.

Існуюць варыянты герба: з чырвоным полем; са стралой, якая выходзіць угору з зоркі, кляйнод — 3 страусавыя пёры; з маладзіком рогамі ўніз, пад ім зорка. Вядомы з пачатку XIV ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1423 г.

Герб «Ляліва» Тэадора Тышкевіча прастаўляў мінцмайстар (майстар манетнага двара) Ёнас Глебавічус на Віленскім манетным двары. Гэты знак прысутнічае на шэлегах у 1580–1583 гг., траяках у 1581–1583 гг., на шостаках у 1581 г.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »