ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

«Роднае слова», 10/2011



ПІЛЬКЕВІЧЫ ГЕРБА «РАГАЛЯ» І ЗАБРОДСКІЯ ГЕРБА «ПРУС ІІ»


Галіны ад родаў Пількевічаў і Забродскіх, як і вядомага ўжо чытачам роду Сеўрукаў, вядуць да Некрашэвічаў, якія жылі ў фальварках паміж Слуцкам і Старобінам. Парадніліся гэтыя сем’і ў канцы XVIII ст.

Некрашэвічы ажаніліся з прадстаўніцамі знакамітых шляхецкіх сем’яў, што мелі вялікую і слаўную гісторыю: Грыгорый Уладзіслававіч — з Еўдакіяй Данілаўнай Пількевіч, Фёдар Міхайлавіч — з Ефрасінняй Уладзіміраўнай Забродскай, а Данііл Філонавіч — з Ганнай Аляксандраўнай Сеўрук.

Звесткі пра роды Пількевічаў і Забродскіх ёсць у рэвізскіх сказках, справах Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, Слуцкага земскага павятовага суда і ў іншых дакументах.

Звернемся да пастановы Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, дзе пра дваранскае паходжанне роду Пількевічаў герба «Рагаля» гаворыцца: «Род гэты, які выкарыстоўвае герб «Рагаля» (шчыт гэтага герба раздзелены на дзве часткі лініяй, па правы бок яе павінен быць аленевы рог чырвоны па белым полі, па левы бок па чырвоным полі — рог буйвала шэры, на шлеме тыя ж самыя рогі) са старажытных часоў, як сведчаць польскія пісьменнікі, застаючыся ў годнасці дваранскага паходжання і перавагах, гэтаму званню ўласцівых...» У дакуменце сцвярджаецца, што родапачынальнікам з’яўляецца Філон Пількевіч, які быў сапраўдным і бясспрэчным дваранінам, таварышам панцырнай харугвы. Ён купіў у 1697 г., у дзень святога Юрыя, у Пятра Забродскага зямлю ў маёнтку Радкава Слуцкага княства. Вядома, што жонка Пятра, Таццяна Смольская, валодала вотчынным засценкам Смольскія, які пасля перайшоў да яе сына Сямёна.

Апошнім часам мне ўдалося знайсці звесткі, што дазволілі заглыбіцца ў вывучэнні роду Пількевічаў яшчэ на адно пакаленне. Стала вядома, што бацькам Філона быў Якаў, харунжы мінскі, уладальнік маёнтка Гласкаўшчызна Мінскага ваяводства. У Філона быў таксама дваюрадны брат Антон, ашмянскі ротмістр, пра што сведчаць два дакументы.

З кніг Галоўнага Літоўскага Трыбунала вынікае, што Філон Пількевіч, клапоцячыся пра выкананне волі нябожчыка бацькі, перадаў Антону Пількевічу правы на валоданне маёнткам Гласкаўшчызна Мінскага ваяводства «з усёй пабудовай дворнай і гуменнай, агародамі хмелевымі, сенажацямі, зараснікамі, выганамі, водамі і лясамі, таксама з падданымі абодвух полаў, якія належалі да таго маёнтка са старажытнасці, словам, з тым усім, што знаходзіцца ў тым маёнтку, ва ўсіх праведзеных межах пазначаных і інвентаром апісаных».

Антон Пількевіч у сваю чаргу абавязаўся выплаціць як бацькоўскія даўгі, так і пасагавую суму сястры, «яе міласці панне Ганне Якубоўскай 25 тысяч злотых польскіх». А таксама перадаў Філону «ва ўласныя рукі 6000 злотых польскіх».

Знайшоўся і тастамент Антона ад 8 лютага 1758 г.: «У імя Айца і Сына і Духа Святога Амінь. Ды збудзецца на вечную памяць. Я, Антон Пількевіч, ротмістр ашмянскі ў прысутнасці розуму, але слабы здароўем, пры старасці гадоў маіх і таму чакаючы з дня на дзень, з часу на час пакінуць гэты падол смутку, дапусціць учыніць апошняй волі маёй распараджэнне наступнае: вотчынны маёнтак Гласкаўшчызну, што знаходзіцца ў Мінскім ваяводстве, куплены за мае ўласныя грошы, як сваю ўласнасць адпісую на вечныя часы найбліжэйшым маім родзічам Сямёну, Уладзіславу, Васілію, Даніілу, Сцяпану, Цімафею і Якаву, сынам Філона, дваюраднага брата майго, Пількевічам, яны ж, любыя родзічы мае, будуць мець права атрымаць адразу пасля сканання майго ўвесь гэты маёнтак з сялянамі, землямі, дамашнімі запасамі, скацінай, хлебам у зерні, рухомасцю, коньмі, экіпажамі, меддзю, олавам, серабром і ўсім тым, што толькі ў гэтым маёнтку адшукаць могуць, гэта ўсё ў роўны раздзел адпісую. Капітал жа, які застаецца на руках у спадара Антона Корбута, манетаю 10 000 злотых польскіх, то такі пакідаю для разлікаў з крэдыторамі маімі, з астатніх жа на карысць Мінскіх бернардынак 1000 злотых, на пахаванне цела майго, паніхіды за супакой душы маёй на карысць прыходскага каталіцкага касцёла, жабракам раздаць 500 злотых. І так размеркаваўшы здабыты ўласнай працай маёй набытак, душу маю грэшную аддаю Усявышняму Госпаду Богу, Творцу майму, Ісусу Хрысту Збавіцелю роду чалавечага, Прасвятой Багародзіцы і ўсім святым і ўмольваю аб дараванні грахоў маіх і развітваюся з вамі, любыя мае родныя і сябры, і калі каму чым не дагадзіў, прашу дараваць...»

У гэтым дакуменце сярод сямі сыноў Філона Пількевіча згадваецца мой продак Данііл, чыя дачка Еўдакія, як ужо адзначалася, стала жонкай Грыгорыя Некрашэвіча. Абвянчаў маладых 12 ліпеня 1798 г. святар Старобінскай Мікалаеўскай царквы Гаўрыіл Бабарыкін. Жылі яны ў засценку Сыцянец, мелі семярых дзяцей. Адна з іх, Матрона, выйшла замуж за майго продка Якава Тычыну.

Адзначу, што маёнтак Гласкаўшчызна быў прададзены братамі Пількевічамі. Як сведчыць выпіс з кнігі Мінскага гродскага суда ад 24 чэрвеня 1790 г., за свой маёнтак яны атрымалі ад пана Гілярыя Таркоўскага 16 200 польскіх злотых.

28 лютага 1816 г. Мінскі дваранскі дэпутацкі сход на падставе грамат 1785 г., «всемилостивейше пожалованных» дваранам, разгледзеўшы доказы паходжання роду, прызнаў Пількевічаў сапраўднымі польскімі дваранамі і ўнёс у першую частку дваранскай радаводнай кнігі.

Неабходна ўдакладніць, што Іван Васільевіч даводзіцца дваюрадным братам маёй пра...прабабулі Еўдакіі Данілаўне Пількевіч. Дарэчы, маці Івана Пількевіча, Еўдакія Іванаўна, паходзіць са старажытнага роду Статкевічаў.

А цяпер прасочым галіну Ефрасінні Уладзіміраўны Забродскай, якая была замужам за Фёдарам Міхайлавічам Некрашэвічам.

У пастанове Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 1 верасня 1802 г. пра дваранскае паходжанне роду Забродскіх сказана: «...прадстаўлены вывад прозвішча народжаных Забродскіх, з якога аказалася, што прозвішча, што мела герб «Прус ІІ» (у чырвоным полі дзве белыя касы, вастрыём адна да адной звернутыя так, што іх канцы ўверсе адзін над адным заходзяць, унізе звязаны залатой звязкай так, што канец яе вісіць зверху, паміж канцамі кос паўтара такога крыжа, які ёсць у гербе Прус І, у шлеме сагнутая ў локці ўзброеная мячом рука...) са старажытных польскіх часоў, абароненае шляхецкім паходжаннем, застаецца да гэтага часу, узяўшы за пратапласта свайго роду Станіслава Забродскага сапраўднага і неаспрэчнага польскага шляхціча».

Станіслаў быў гусарскім ротмістрам, за ваенныя заслугі 5 ліпеня 1588 г. кароль Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў яму прывілей на маёнтак Сцяклін у Ліпеньскай зямлі.

З пасведчання таварыства войскаў каронных і Вялікага Княства Літоўскага вядома, што Станіслаў Забродскі быў узяты ў смаленскі палон маскоўскімі войскамі каля Мсціслаўя, «нямала пакутаваў» і вярнуўся з палону толькі ў 1603 г. Сыны Станіслава, Аляксандр і Іахім, валодалі маёнткам Востраў з сялянамі. Праз пэўны час, 8 мая 1666 г., Станіслаў Забродскі сваю частку названага маёнтка перадаў сыну Раману. А Раман у сваю чаргу 3 красавіка 1716 г. «па вячыстым запісе» пакінуў Востраў сынам Казіміру, Яну і Лукашу — прадзеду маёй пра...прабабулі Ефрасінні. Дзед Ефрасінні, Марцін, і бацька, Уладзіслаў, акрамя гэтага маёнтка, валодалі маёнткам Косічы з сялянамі ў Аршанскім павеце. 2 сакавіка 1778 г., як вядома з дакументаў, Уладзіслаў прадаў маёнтак Косічы Якаву Ляпкоўскаму.

Ефрасіння нарадзілася ў 1762 г. Выйшла замуж за двараніна Фёдара Міхайлавіча Некрашэвіча. Жылі яны ў засценку Сухалессе, былі прыхаджанамі Цараўскай Іаана-Багаслоўскай царквы. Ефрасіння была хрышчонай маці ў чатырох дзяцей сваіх родзічаў Аляксандра Мацвеевіча і Кацярыны Аляксандраўны Кулеўскіх. З гэтага старажытнага роду паходзіла Зарына Уладзіміраўна Кулеўская, жонка Данілы Міцкевіча, сына Якуба Коласа.

Але вернемся да Ефрасінні Уладзіславаўны Некрашэвіч, у дзявоцтве Забродскай. У сям’і Ефрасінні і Грыгорыя нарадзіліся пяцёра сыноў і дачка Агаф’я, якая праз пэўны час стала жонкай Гервазія Тычыны.

Адзначым, што маці Гервазія, Марыяна Васільеўна, паходзіла са знакамітага роду Карафа-Корбутаў...

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »