ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

«Роднае слова», 01/2012



ІВАНОЎСКІЯ ГЕРБА «РАГАЛЯ»


Сёння прадстаўнікі роду Іваноўскіх наўрад ці ведаюць, што іх продкі выбіралі польскіх каралёў, пра што сведчаць архіўныя матэрыялы. Так, у пастанове Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 27 лютага 1817 г. сказана: «Прадстаўленыя доказы пацвярджаюць, што паказаны продкам гэтага роду высакародны Рамігіян Іваноўскі, сын Паўла, валодаў спадчыннымі маёнткамі, выконваючы пасады ў Мінскім ваяводстве. І сумесна з братам сваім Станіславам Іваноўскім былі выбраны пасланнікамі з Мінскага ваяводства пры выбарах Сеймам караля польскага Яна Трэцяга».
Гэты факт гаворыць пра тое, што Іваноўскія ў свой час былі вядомымі і ўплывовымі асобамі ў сваім ваяводстве. Як сведчаць дакументы, іх знакамітасць «са старажытных часоў бярэ пачатак». Прадстаўнікі гэтага роду «карысталіся перавагамі дваранства і па многіх ваяводствах і паветах Царства Польскага... Княства Літоўскага розныя пасады выконвалі, вылучаліся заслугамі ў Айчыне, удзельнічалі ў дваранскіх і сеймавых сходах, пакідаючы годных... нашчадкаў».
Ды і герб пад назвай «Рагаля» ў іх быў асаблівы, старажытны: «...шчыт герба раздзелены ў даўжыню на дзве часткі, у правым баку яго знаходзіцца чырвоны рог аленя на белым полі; па левым баку ў чырвоным полі — рог шэры (буйвалавы)». Гэты герб паходзіць з Германіі, першапачаткова ім карысталіся польскія рыцары родаў Рагаля і Баберштыны.

Паводле легенды, у 1109 г. польскі кароль Баляслаў Трэці Крывавуст вяртаўся з прускай і паморскай экспедыцыі і стаў лагерам на адпачынак каля горада Раска. Для княжацкіх забаў прыгналі шмат розных дзіўных звяроў. Быў сярод іх і буйвал, які, спужаўшыся вялікай колькасці людзей, раптоўна раз’юшыўся, вырваўся на волю і пабег на воінаў. На шляху яго паўстаў магутны рыцар Баберштын і, злаўчыўшыся, схапіў буйвала за рогі і так іх сціснуў, што адзін рог зламаўся. Гэты мужны ўчынак бачыў кароль і ва ўзнагароду прызначыў да рога аленя, які ўжо быў у гербе рыцара, рог буйвала.
У XV ст. за воінскія заслугі гэты герб атрымаў і наш род Іваноўскіх. Сёння мы ведаем, што яго заснавальнікам быў Павел Іваноўскі, звестак пра якога ў архівах засталося няшмат, а вось пра яго сына, Рамігіяна, дакументаў дастаткова.
Як ужо адзначалася, у Мінскім ваяводстве ён «выконваў розныя пасады» і разам з братам Станіславам вылучаўся «на Сейм выбарны». Рамігіяну дасталіся ад бацькі маёнткі Затычын і Казакоўшчына. Ён быў шчаслівым бацькам: «у шлюбе з Соф’яй Врочынскай меў сыноў Станіслава, Уладзіслава, Аляксандра і чатырох дачок».
З трох названых братоў нас найбольш цікавіць Уладзіслаў, бо менавіта ад яго цягнецца галіна нашага роду. Уладзіслаў, як і кожны з сыноў, быў не абдзелены бацькам і таксама атрымаў частку спадчыны. Ды і жаніцьба з Канстанцыяй Галінскай палепшыла яго матэрыяльнае становішча. У Канстанцыі і Уладзіслава нарадзіліся тры сыны і тры дачкі.

21 студзеня 1735 г. цяжка хворы Уладзіслаў пакінуў духоўнае завяшчанне, дзе ён «адпісаў населены сялянамі вотчынны маёнтак Новае Поле, які знаходзіцца ў Мінскім ваяводстве», свайму сыну Андрэю, майму продку. Гэты тастамент 10 сакавіка 1735 г. унесены ў кнігі Галоўнага Літоўскага Трыбунала.
У тым жа 1735 г. пасля смерці мужа Канстанцыя выйшла замуж за смаленскага гараднічага Яна Юхноўскага. І ўжо 9 чэрвеня 1735 г. трацейскі суд разглядаў справу паміж Янам і Канстанцыяй Юхноўскімі і сынам Канстанцыі Аляксандрам Іваноўскім аб вяртанні яму часткі маёнтка Затычын, якая належала яму па спадчыне. Справа закончылася міравой згодай, актыкаванай у Мінскім магістраце.
Мяне найперш цікавіла, як склаўся лёс Андрэя Іваноўскага. Удалося даведацца, што ён стаў бацькам васьмярых дзяцей. Акрамя гэтага, вядома, што, калі ён жыў у засценку Вашкаты Капыльскага княства Навагрудскага ваяводства, разам з Нічыпарам Гурыновічам і Раманам Барысевічам быў сведкам у Капыльскім касцёле пры заключэнні шлюбу 29 студзеня 1749 г. Васіля Сініковіча і Кацярыны Ермалінскай.
Знайшліся звесткі, што 9 лістапада 1749 г. шлюб Андрэя (пэўна, другі) з жыхаркай засценка Рыма Феліцыянай Корбут быў засведчаны ксяндзом Крыстафам Клатам у Капыльскім касцёле. Сведкамі пры гэтым былі Самуіл Іваноўскі, Іосіф Цвірко і Іосіф Сцяпура. Жылі на той час Андрэй і Феліцыяна ў засценку Вашкаты. Жанчына памерла ў 1792 г. ва ўзросце 60 гадоў. 18 лістапада яе адпявалі ў тым жа Капыльскім касцёле.

Сыны Андрэя Іваноўскага, Фёдар і Марцін, 16 лістапада 1780 г. прадалі спадчынны маёнтак Новае Поле з сялянамі ротмістру Валодзьку, а самі пераехалі ў засценак Вашкаты Слуцкага павета.
Сёння цяжка сказаць, чаму браты так зрабілі, пэўна, гэта было правільнае рашэнне Фёдара і Марціна, бо, атрымаўшы грошы, яны падзялілі іх на роўныя часткі. Магчыма, нешта дасталася ў пасаг і дачцэ Фёдара, Кацярыне Іваноўскай, маёй пра...прабабулі.
У пастанове Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 31 снежня 1802 г. гаворыцца, што да дваранскага роду былі далучаны «сыны Андрэевы ўнукі Іваноўскія». Сярод іх і Фёдар — бацька Кацярыны.
Метрычныя кнігі Капыльскага касцёла пацвярджаюць, што ў Фёдара Іваноўскага і Ганны з роду Бучынскіх нарадзілася дачка Кацярына. 22 лістапада 1761 г. яе ахрысцілі ў Капыльскім касцёле. Хрышчонымі бацькамі сталі Іаан Шыманскі і Крысціна Лойка.

Жылі Іваноўскія ў засценку Вашкаты.

Прайшоў час, і 19 чэрвеня 1785 г. Кацярына абвянчалася з Грыгорыем Сыцько, маім продкам, сынам дваран Івана і Агафіі Сыцько. Шлюб засведчыў ксёндз Раман Плаўскі, вянчаліся маладыя ў Капыльскім касцёле. Сведкамі пры вянчанні былі Васіль Шуба і Тэадор Ліхадзіеўскі.

Так на нашым радаводным дрэве ўзнікла яшчэ адна галіна. У Кацярыны і Грыгорыя ў 1785 г. нарадзіўся першынец — сын Іосіф, праз чатыры гады — сын Сцяпан, а затым і Фёдар.
Паводле рэвізскай сказкі чыншавай шляхты за 1795 г., разам з сям’ёй Кацярына жыла ў засценку Мялешкавічы Слуцкага павета. З архіўных дакументаў вынікае, што сям’я Сыцько часта мяняла месца жыхарства. З 1795 г. да 1805 г. жыла ў засценку Клешава Слуцкага павета на арэнднай зямлі князя Дамініка Радзівіла. А потым увогуле пакінула родныя мясціны, дзе з даўніх часоў жылі продкі Кацярыны Іваноўскай.
У 1811 г. сям’я пераехала ў засценак Рудабелка, а потым з 1816 г. жыла ўжо ў засценку Зацішша на землях памешчыка Дамініка Лапы ў Бабруйскім павеце. І толькі ў 1847 г., калі разам з іншымі родзічамі быў куплены маёнтак Малінава, сям’я Кацярыны Сыцько (Іваноўскай) знайшла сталы прытулак амаль на цэлае стагоддзе...

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »