ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

«Роднае слова», 05/2012



Скарыны герба “Друцк”


Мяне даўно цікавіў род Скарынаў. Даведаўшыся, што жонкай майго продка, мечніка смаленскага Станіслава-Дамініка Карыбут-Дашкевіча, які даволі часта ўзгадваецца ў архіўных справах пачатку XVIII ст., была Марыяна Скарына, вырашыў даследаваць гэты знакаміты род.

Дарэчы, Станіслаў-Дамінік быў жанаты двойчы. Яго першай жонкай была Багуміла-Барбара з роду Ярынаў, другой — Марыяна Скарына, у якой гэта быў ужо трэці шлюб. У першым шлюбе яна была замужам за Мікалаем Быкоўскім, у другім — за Міхалам Крукоўскім.

Доўгі час заставалася невядомым імя па бацьку Марыяны Скарыны, што ўскладняла пошукі яе продкаў з гэтага роду. Праз пэўны час знайшоўся дакумент, з якога вынікала, што яе сын, Ляон-Іосіф Карыбут-Дашкевіч, судзіўся разам з дваюраднымі братамі Юрыем Аляксандравічам Скарынам і Аляксандрам Булгакам па скарзе на чашніка Банавентуру Хамца, гродскага рэгента Паўла Арлоўскага, камянецкага гродскага суддзю Ксаверыя Качкоўскага за права валодання маёнткам Слабада Крывіцкая Камянецкага павета Падольскага ваяводства.

У гэтай справе ўзгадваецца імя дзеда Ляона-Іосіфа, што дапамагло дакладна вызначыць імя бацькі Марыяны Скарыны — Сцяпан-Антон Ляонавіч. Імя маці Марыяны Скарыны, на жаль, невядома. Затое вядома, што яе дзеда па лініі маці звалі Уладзіслаў Маліноўскі, а бабулю — Ганна Язерская.

Уладзіслаў Маліноўскі разам з жонкай Ганнай валодалі маёнткам Слабада Крывіцкая Камянецкага павета Падольскага ваяводства. У іх было трое дзяцей: Іосіф-Марцін, Тэрэза і маці Марыяны Скарыны, жонка чарнігаўскага чашніка, рэчыцкага гродскага падстаросты Стэфана-Антонія Скарыны.

Гэты род Скарынаў лічыў сваім родапачынальнікам Івана Скарыну, які меў двух сыноў: Фурсіяна і Іосіфа. Гэта вынікае з граматы караля польскага Жыгімонта III Вазы ад 27 сакавіка 1597 г., а таксама павучальнага ліста Аляксандра Грамодскага ад 20 кастрычніка 1597 г.

Тое, што Фурсіян Скарына быў рэчыцкім гродскім пісарам, даказвае заменны дакумент ад 10 жніўня 1603 г., выдадзены старостам рэчыцкім Пятром Жыліемскім Данброўскаму, на якім Фурсіян Скарына падпісаўся сведкам, называючы сябе пісарам гродскім рэчыцкім, герба «Друцк», а таксама ліст падскарбія земскага і пісара Вялікага Княства Літоўскага старосты ўпіцкага Яраша Валовіча пра дзяржаўныя падаткі з Рэчыцкага павета, дзе ён называе Фурсіяна гродскім рэчыцкім пісарам і паборцам.

Пасля смерці Фурсіяна Скарыны пасаду рэчыцкага гродскага пісара займаў Аляксандр Быкоўскі.

Фурсіян Іванавіч не меў нашчадкаў, а ў яго брата Іосіфа Скарыны быў сын Аляксандр. Пра гэта сведчыць шэраг дакументаў. Напрыклад, рашэнне Рэчыцкага гродскага суда ад 11 чэрвеня 1641 г. па справе Аляксандра Скарыны з надворным літоўскім маршалам пра беглых сялян.

18 лютага 1669 г. Аляксандр Скарына даў закладную крэпасць свайму швагру Ліхадзіеўскаму на пяць валок зямлі ў маёнтку Туркі Рэчыцкага павета...

У Аляксандра Скарыны было тры сыны: Іван, Сцяпан, падстароста судовы Рэчыцкага павета (пра гэта сведчыць рашэнне Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад 6 кастрычніка 1703 г.), — бацька ўжо згаданай Марыяны Скарыны, і Юрый, які па прывілеі караля Жыгімонта ІІ 20 мая 1699 г. быў прызначаны на пасаду гараднічага Рэчыцкага павета. Як сведчыць дакумент ад 23 мая 1678 г., Аляксандр частку зямлі ад маёнтка Туркі адпісаў сыну Івану.

У падстаросты рэчыцкага Сцяпана Аляксандравіча Скарыны і яго жонкі з роду Маліноўскіх былі два сыны — Іосіф і Аляксандр, а таксама дзве дачкі — адна з іх была замужам за Янам Ліхадзіеўскім, а другая, Марыяна Скарына, за мечнікам смаленскім Станіславам-Дамінікам Карыбут-Дашкевічам.

Юрый Аляксандравіч Скарына меў чатырох сыноў — Антона, Івана, Станіслава і Сцяпана. Як сведчыць выпіс з актавай кнігі Рэчыцкага гродскага суда ад 5 ліпеня 1727 г., Юрый Скарына, дзядзька Марыяны Скарыны, рэчыцкі гараднічы, пакінуў тастамент ад 24 ліпеня 1726 г., па якім завяшчаў пахаваць яго пры Туркаўскай царкве, на абедні і жабракам, каб маліліся за яго душу, адпісаў 100 злотых. Маёнтак Ахоцічы Рэчыцкага павета ён падзяліў асобным дзельчым лістом 1 мая 1726 г. жонцы і сынам. У тым жа лісце наказаў сыну Яну жыць пры бацьках «пристойно и с надлежащим старанием о хозяйстве, однако же так обеспечивать, чтобы при належном почтении нас, родителей, его повеление по хозяйству исходило за распоряжение и уведомление наше...» Дочкам адпісаў пасагавую суму. Адзін доўг у суме 30 злотых пану Міхалу Рынейскаму павінны былі выплаціць пароўну сыны. Апекуном для дачок прызначыў старэйшага сына Антонія. Развітваючыся ў тастаменце з жонкай, Юрый Скарына дзякаваў ёй і жадаў здароўя: «...благодарю за всяческие чувства, свидетельствующие о супружеском уважении, желаю долголетнего здоровья и желаннейших наследников...» Гэты тастамент падпісаў Аляксандр-Уладзіслаў Скарына, брат Марыяны Скарыны (у шлюбе Карыбут-Дашкевіч).

Адзін з сыноў Юрыя Аляксандравіча Скарыны, Іван, рэчыцкі гараднічы, як сведчыць выпіс з актавай кнігі Рэчыцкага земскага суда ад 16 кастрычніка 1769 г., пакінуў тастамент ад 14 кастрычніка таго ж года.

Як вынікае з гэтага дакумента, Іван Скарына завяшчаў пахаваць яго па хрысціянскім звычаі ў склепе Бабруйскага фарнага касцёла. На пахаванне пакінуў 200 злотых, на Туркаўскую царкву — 100 злотых. У дакуменце ўзгадваецца тастамент брата канюшага Рэчыцкага павета Стэфана Скарыны ад 22 лютага 1749 г., які быў актыкаваны 16 верасня 1749 г. у Рэчыцкім гродскім судзе. Пляменнікам, сынам Сцяпана Скарыны, Цыпрыяну і Гілярыю Скарынам Іван адпісаў рухомую маёмасць. За выкананнем яго апошніх распараджэнняў прасіў назіраць ротмістра Аляксандра Булгака і падстолія Рэчыцкага павета Юрыя Скарыну. Тастамент падпісаў Міхал Скарына, суддзя земскі Рэчыцкага павета.

Унук Юрыя Аляксандравіча Скарыны, Вікенцій, звяртаючыся за пацвярджэннем дваранскага паходжання, паказваў, што іх род мае свой герб і са старажытных часоў карыстаецца дваранскімі перавагамі.

У вызначэнні Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу аб дваранскім паходжанні роду Скарынаў герба «Друцк» ад 24 лістапада 1802 г. гаворыцца: «...к прыняццю і разгляду доказаў дваранскіх выбраным прадстаўлена справа аб дваранскім паходжанні роду высака[родных] Скарынаў, канюшых Рэчыцкага павета, высакародным Вікенціем Сцяпанавым Скарынаю падпісаны, з якога аказалася, што гэты род ужывае герб Друцк: „чатыры месяцы, як на маладзіку, два з аднаго боку, адзін на адным канцамі ледзь толькі не злучаюцца, з другога боку другія два такім жа чынам, паміж імі крыж, зверху крыж, які ідзе на нізе канцом, на шлеме мітра, над мітраю пяць страусавых пёраў“. Са старажытных часоў карыстаўся род гэты перавагамі дваранскімі, узяўшы пачатак свой у тых аддаленых часах, у якіх дваранская годнасць, за ваенныя дзеянні ў абарону Айчыны або за службу на карысць Айчыны аказаная была ўзнагародаю, гэтая годнасць перададзена і нашчадкам, якія пайшлі ад яго. Папярэднікі роду гэтага, валодаючы вотчынным маёнткам у Рэчыцкім павеце, выконвалі доўг, абавязкі дваранскаму саслоўю прысвоеныя, праз ваенную і грамадзянскую службу, за якую ўзнагароджаны былі чынамі, з ліку гэтага роду прасіцель Вікенцій Скарына, сын Сцяпана Скарыны, канюшы ў першым калене, назваў родапачынальнікам Івана Скарыну, і ад яго да наступных пакаленняў даказалі дваранскае паходжанне».

Не выключана, што род Скарынаў з Рэчыцкага павета мог мець роднасныя сувязі з родам беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны, які нарадзіўся ў Полацку ў сям’і купца ў 1480-я гг., нават нягледзячы на тое, што рэчыцкія Скарыны былі шляхецкага паходжання, а род Францыска Скарыны — мяшчанскага.

Вядомы выпадкі, калі мяшчане часам атрымлівалі шляхецкія званні за ваенныя заслугі ці калі займалі дзяржаўныя пасады.

Магчыма, што ў пляменніка Францыска Скарыны Рамана ці ў каго-небудзь з іншых родзічаў Скарынічаў полацкага паходжання быў сын Іван, чые сыны Іосіф і Фурсіян пераехалі ў Рэчыцу, дзе апошні, як ужо вядома, быў пісарам.

Як вынікае з Полацкай рэвізіі 1552 г., у вотчынным маёнтку на Сволне жыў Цішка Скарневіч, ён меў да таго маёнтка чатырох вольных сялян, якія служылі яму і падчас жніва аддавалі чацвёрты сноп. Гэты Цішка Скарневіч меў яшчэ адзін вотчынны маёнтак на Аходні з адным вольным, які таксама служыў яму талаку.

З той жа Полацкай рэвізіі 1552 г. даведваемся, што ў вёсцы Таболкі жылі чатыры чалавекі, якія ахвяравалі на манастыр «меду пудъ и трыдъцать гршей шыроких», займаліся бабровымі гонамі на рацэ Сволне. Плацілі яны «бобровщыну на господаря его милости», што было запісана пры маёнтку зямяніна Івана Скарневіча.

Як бачым, у рэвізіі называецца зямянін полацкі Іван Скарневіч, які і мог быць тым самым Іванам Скарынам, які згадваецца ў справах Рэчыцкага павета. Па-першае, ён зямянін, гэта значыць шляхціч, а па-другое, па часе жыцця ён мог быць бацькам Фурсіяна і Іосіфа Скарынаў рэчыцкіх.

Наводзіць на пэўны роздум і супадзенне некаторых сімвалаў, напрыклад месяца на гербе Скарынаў «Друцк» і на выяве пячаткі (герба) Францыска Скарыны на тытульным лісце Бібліі.

Праца над даследаваннем гэтага вядомага роду, у прыватнасці сувязі рэчыцкіх і полацкіх Скарынаў, працягваецца.

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »