ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Вяртанне да вытокаў

«Роднае слова», 07/2012



ЮХНОВІЧЫ-БЕРБАШЫ ГЕРБА «ЛЯЛІВА»


Род Юхновічаў-Бербашоў герба «Ляліва» прызнаны ў дваранстве 18.11.1802 г. вызначэннем Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу, зацверджаны ўказам Сената № 1814 ад 23.02.1853 г.

Бербашы, якія ў старажытнасці мелі герб «Кораб», — князі цюркскага паходжання. Іх продкам быў нагайскі князь Бер-Баша, які прыехаў у Літву з чарнаморскіх стэпаў у часы вялікага князя Вітаўта. Князь Бер-Баша прыняў хрышчэнне і атрымаў імя Юхна. Ён і лічыцца родапачынальнікам Юхновічаў-Бербашоў. Яго ўнуку Міхайлу (у дакументах згадваецца і як Бербаш) было пажалавана ў 1475 г. 12 коп грошаў з мыта ковенскага, а яго сын Мікалай быў у 1488 г. намеснікам мярэцкім. Кароль Жыгімонт прывілеем ад 16.01.1508 г. пажалаваў дзінабургскаму старасту і палкоўніку князю Міхайлу Іванавічу Юхновічу Бербашу чатыры сялы ў Аршанскім павеце — Пятровічы, Галёнкі, Трылесін і Баўкі.

У пачатку XVII ст. Бербашы былі баярамі Радзівілаў і тытулам князёў карысталіся не заўсёды. Шляхецкія правы і прывілеі атрымалі ад караля Жыгімонта III у 1630 г.

З роду Бербашоў паходзіла і жонка майго продка Крыштафа Сацкевіча-Статкевіча. На жаль, пакуль яе імя ўстанавіць не ўдалося. Жылі яны ў родавым маёнтку Валожыцы Навагрудскага ваяводства. Гэты маёнтак 15 сакавіка 1630 г. Крыштаф атрымаў ад свайго брата Севярына Валянцінавіча Сацкевіча-Статкевіча, а яму ён дастаўся ў спадчыну ад бацькі. Гэта пацверджана выпісам ад 11 лістапада 1630 г. з актавых кніг Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Навагрудскай кадэнцыі.

Бербашоўна ўзгадваецца ў пратэстацыі ад 4 мая 1730 г. яе нашчадкаў Пятра і Зафеі з Міхневічаў Сацкевічаў-Статкевічаў і іх сына Юзафа на братоў Базілія, Паўла, Дземетрыяна і Міхаіла з сынамі Якубам і Самуэлем.

Пра аднаго з сыноў Крыштафа Статкевіча і Бербашоўны, Паўла, доўгі час не было ніякіх звестак з вайны, таму бацька не пакінуў яму ў спадчыну частку маёнтка. Вярнуўшыся дадому пасля заканчэння ваенных дзеянняў, Павел ужо не ўбачыў бацькоў: Бербашоўна з Крыштафам і бяздзетным сынам Дземетрыянам «загінулі ў час першай маскоўскай вайны». Прапалі і запісы, тастаментавыя распараджэнні, акрамя даўнейшых дакументаў, якія захаваліся ў іншых родзічаў. Сыны Крыштафа Статкевіча і Бербашоўны не сталі ўчыняць новы перадзел, а саступілі брату Паўлу тую частку маёмасці з паселішчамі і землямі, якая была запісана на Дземетрыяна: «...на Дубровке Корыбутевской тому шестому брату Павлу с селищем, землями и другими принадлежностями, лежащими рядом с Грибовщиной, подали и уступили в дедичную посессию...»

Сярод Бербашоў згадваецца Канстанцін Бербаш, які 20 лютага 1656 г. падпісаў атэстацыю майму родзічу князю Яну Ліхадзіеўскаму на валоданне зямлёй Папоўшчына і засценкам Раткава пасля памерлага князя Мікалая Ліхадзіеўскага.

Яшчэ адзін прадстаўнік роду Юхновічаў-Бербашоў, князь Ян, разам з жонкай Іааннай Любарчай, сынам Мікалаем і пляменнікам Мікалаем 30 кастрычніка 1731 г. былі выкліканы ў Навагрудскі гродскі суд па скарзе навагрудскага ротмістра Францішка і яго жонкі Еўфрасінні з Васілеўскіх Гарбацэўскіх за рабаванне каля вёскі Голынь яўрэя-арандатара Нямкоўскага, які 28 кастрычніка таго ж года ехаў у Любач: «...жыду сделал рану саблей в голову, 150 денег у него отобрал и лошадей, оцененных в 80 гвалтов, взял...» Відаць, такім неналежным чынам Ян прадоўжыў з Нямкоўскім ранейшыя спрэчкі.

Брат Яна, князь Іосіф, каралеўскі зямянін Навагрудскага павета, разам з жонкай Зузаннай Дашкевіч купіў 4 сакавіка 1694 г. у Лідскім павеце ў Адама Андрэевіча

Макрэцкага і яго жонкі Тэрэзы Халхоўскай падданага Якуба Кандратовіча з жонкай і дзецьмі.

У Іосіфа і Зузанны было шэсць сыноў — Ян-Тадэвуш, Себасціян, Казімір, Мікалай, Фларыян і Станіслаў.

Юхновічы-Бербашы, зямяне навагрудскія, у 1717 г. былі выкліканы ў Галоўны Трыбунал інстыгатарам ВКЛ, які лічыў, што яны незаконна карыстаюцца княжацкім тытулам. Аднак Юхновічы-Бербашы прадставілі ў якасці доказаў іх паходжання прывілеі каралёў Жыгімонта I і Жыгімонта III і выйгралі працэс.

Звесткі пра сыноў Іосіфа і Зузанны сустракаюцца ў самых розных справах таго часу.

Ян-Тадэвуш у 1733 г. удзельнічаў у абранні караля Аўгуста III. Разам з братамі Мікалаем, Себасціянам, Казімірам і Фларыянам з 1720 г. да 1725 г. судзіўся ў Навагрудскім і Віленскім гродскіх судах, а таксама ў Галоўным Літоўскім Трыбунале з Бародзічамі, Рамановічамі і іншай шляхтай «за захоп зямель, лясоў і іншыя крыўды».

Князь Себасціян, як вынікае з квітанцыі ад 8 верасня 1696 г. камісара Навагрудскага ваяводства Івана Шаўкоўскага, разам з роднымі братамі Казімірам, Мікалаем і Фларыянам заплаціў падымную подаць 11 злотых польскіх за чатыры двары ў маёнтку Мікулічы Навагрудскага ваяводства на войска ВКЛ.

Разам з братамі князь Себасціян Юхновіч-Бербаш атрымаў 12 ліпеня 1720 г. ад польскага караля Аўгуста II пацвярджальную грамату на прывілей Жыгімонта I на леннае валоданне маёнткамі Пятровічы, Галёнкі, Дабуж, Следзюкі, Трылесін і Баўкі за ракой Днепр.

Князь Мікалай разам з братам Фларыянам запісаў 21 лістапада 1720 г. маніфестацыю ў Ваўкавыскі гродскі суд, паводле якой «яны, Бербашы, называныя князямі, а гэтак сама каралеўскімі дваранамі і памешчыкамі Вялікага Княства Літоўскага, у Навагрудскім ваяводстве і Аршанскім павеце ад продкаў аседласці свае маюць...».

Князь Казімір 16 красавіка 1735 г. прадаў навагрудскаму скарбніку Вольскаму згаданыя раней маёнткі «ў Аршанскім павеце за ракой Днепр».

Антон-Якаў Іванавіч (сын Яна-Тадэвуша) Бербаш-Юхновіч нарадзіўся 14 мая 1682 г. Разам са Станіславам і Міхаілам Мікалаевымі Бербашамі-Юхновічамі аддаў у заклад 6 красавіка 1728 г. на тры гады дваюраднаму брату Міхаілу Фларыянавічу Бербашу маёнтак Міколічы Навагрудскага ваяводства з сялянамі за 5000 злотых з умовай, «што на выпадак нявыкупу можа ён валодаць... з забеспячэннем абавязковай вернасці выплаты закладной сумы на асаблівым маёнтку Янаўка называным, што знаходзіцца ў Мінскім ваяводстве». У сувязі з гэтым Антон-Якаў згадваецца ў дакументах разам з дваюраднымі братамі Міхаілам і Станіславам.

Вядома, што ў Антона-Якава быў сын Юрый, якога 10 лютага 1715 г. хрысцілі ў Мірскім касцёле. Яго ўнук, Тадэвуш Юр’евіч з князёў Бербашоў, быў ахрышчаны 23 кастрычніка 1738 г. у Клецкім касцёле. Разам з братам Людвігам судзіўся 14 снежня 1776 г. у Навагрудскім гродскім судзе з Макавецкімі і іншымі. Тадэвуш і Людвіг узялі ў заклад 23 красавіка 1790 г. у аршанскага скарбніка Бародзіча на тры гады фальварак Сабейкі Навагрудскага павета. Тадэвуш купіў 23 красавіка 1798 г. у Казіміра Мінкоўскага зямлю ў Мянкевічах (Кутланах).

Звернемся да пастановы Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 18 лістапада 1802 г., у адпаведнасці з якой род Юхновічаў-Бербашоў прызнаны ў дваранстве з унясеннем у першую частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні: «...прадстаўлены вывад прозвішча народжаных з князёў Юхневічаў Бербашоў падпісаны народжаным Тадэвушам сынам Юрыя з князёў Юхневічам Бербашом, з якога відаць, што гэтае прозвішча, якое ўжывае герб «Ляліва» (у блакітным полі залаты паўмесяц рагамі звернуты ўверх, пасярэдзіне якога шасціканечная зорка... у шлеме паўлінавы хвост, і на ім такі ж месяц з зоркаю) са старажытных часоў, як сведчаць польскія аўтары, будучы абароненым кляйнотам шляхетнасці, [прозвішча] карысталася ўсімі правамі, прывілеямі і перавагамі, дадзенымі гэтаму саслоўю, і карыстаецца імі да гэтага часу. З якога, пазней значна памножанага прозвішча, цяпер прадстаўленага да вываду, на лініі намі, дэпутатамі адзначанай, народжаны Тадэвуш Юрыя сын з князёў Юхневіч Бербаш, узяўшы за пратапластаў свайго роду трох родных братоў Яна, Мікалая і Фларыяна, сыноў Іосіфа, князёў Юхновічаў Бербашоў, пачаўшы паходжанне ад князёў, даводзіць паходжанне шляхецкага роду да сябе і тых, хто жыве цяпер».

Пераклад з рускай мовы.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса
Працяг будзе.

Все статьи »