ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў

Татуры герба «Дамброва»

«Роднае Слова», 7/2010

Герб «Дамброва»

Адна з прадстаўнікоў роду Татураў – Ганна Самуілаўна Татур – прапрабабуля маёй мамы і прабабуля майго дзеда Міхаіла Іванавіча Сацкевіча-Статкевіча.

З роду Татураў выйшла шмат знакамітых асоб, у тым ліку і беларуская паэтэса Наталля Татур. «Наш род, – як распавядала сама Наталля, – у Польшчы лічыўся адным з найстаражытнейшых. Першапачаткова прозвішча гучала як Тур, а тая галіна роду, што перасялілася з Францыі, пісала яго звычайна з прыстаўкай “Ля”. У час Варфаламееўскай ночы палякі-католікі пакінулі краіну, і мае продкі, перасякаючы межы княства Літоўскага, кімсьці былі названы Татурамі.

Генрык Татур – вядомы этнограф, заснавальнік найбагацейшага прыватнага музея, яго імя змешчана ў нацыянальнай энцыклапедыі. Мой кузен Анджэй Татур – вядомы польскі даследчык Антарктыкі, знакаміты унікальнай знаходкай шкілета двухметровага пінгвіна. Мой прадзед быў прадвадзіцелем мінскага дваранства. Бацька, Мікалай Татур, стаў беларускім пісьменнікам, а бабуля па матчынай лініі была не толькі дырэктарам кандытарскай фабрыкі, але і перакананай камуністкай. Увогуле, цікавы род, цікавыя людзі». Думкі Наталлі Мікалаеўны адносна паходжання роду Татураў маюць права на існаванне, але звернемся да фактаў і дакументаў мінулага.

Справа Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу пра дваранскае паходжанне Татураў ахоплівае некалькі стагоддзяў. Мінулае адлюстравана ў ёй на 1565 аркушах. Гістарычныя факты гавораць пра знакамітасць старажытнага роду, які меў свой герб “Дамброва”.

Легенда сведчыць, што ў 1096 г. крыжаносцы на чале з Готфрыдам Бульёнскім рушылі ў паход да Труны Гасподняй у Іерусалім. Войскам Готфрыда не ўдалося заваяваць горад, тады ён папрасіў дапамогі ў польскага манарха Крывауста. Польскі атрад рыцараў узначаліў Дамброўскі. За праяўленую ў бітве адвагу і мужнасць пры ўзяцці Іерусаліма слаўны воін атрымаў ад Готфрыда герб, які назвалі “Дамброва”.

На шчыце герба ў сінім полі – сярэбраная падкова, на якой размешчаны залаты крыж, на канцах той падковы – яшчэ два крыжы; на шлеме, па-шляхецку каранаваным, адлюстравана птушынае крыло, пранізанае стралою.

Да ўладальнікаў герба паважліва ставіліся многія знакамітыя асобы, у тым ліку і польскія каралі, што засведчана летапісцамі: “Прозвішча Татур мае прывілеі дваранскага паходжання і карыстаецца ўласцівымі сяму званню правамі”. Гэтыя правы захоўваліся за Татурамі на працягу некалькіх стагоддзяў. Доказам таму служаць дакументы, дзе сустракаецца прозвішча Татур: выпіс патэнта на новагародскага ротмістра Івана Татура ад 19 верасня 1786 г., трохгадовая закладная з на фальварак Плехаў і іншыя. На жаль, многія дакументы былі спалены падчас вайны. І ўсё ж тых, якія засталіся, хапіла, каб прызнаць Татураў “радавітымі і старажытнымі польскімі дваранамі” і ўнесці “оных у дваранскую кнігу Мінскай губерні ў першую частку”.

Надзвычай цікавыя архіўныя матэрыялы знойдзены ў апошні час.

Тытульны ліст з даследавання Генрыка Татура «Система падразделения археологических памятников на пространстве Минской губернии». Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы. Ф. 716, арк. 4, спр. 215.

З дакумента, датаванага маем 1845 г., даведваемся пра трохіменнага Хрызастома-Лаўрэнція-Дамініка Іванава сына Татура, прадвадзіцеля слонімскага павятовага дваранства – бацьку Генрыка Татура. Са скупой інфармацыі вынікае, што Татуры пакінулі на Слонімшчыне добры след. Дзядзька Генрыка Татура быў святаром аднаго з мясцовых касцёлаў і надзвычай паважаным сярод прыхаджан. Адсюль паходзіла і маці ўжо згаданага вядомага археолага, калекцыянера і кнігазнаўцы Генрыка Татура. Захаваўся яе ліст сыну, напісаны ў Слоніме.

Да гэтага часу пра асобу Генрыка Татура пішуць газеты, часопісы, нашы і замежныя, даючы пры гэтым розныя ацэнкі яго дзейнасці. Дата яго нараджэння доўгі час заставалася нявысветленай. Мне ўдалося ўстанавіць, што ён нарадзіўся 17 верасня 1846 г. у Слоніме. Фотаздымкаў вядомага беларускага археолага знайсці не ўдалося, існуе толькі апісанне яго знешнасці.

Ну, а што пісалі пра Генрыка Татура яго сучаснікі? Звернемся да твораў Аляксандра Ельскага, вядомага дзеяча беларускай культуры, пісьменніка, публіцыста, этнографа, збіральніка помнікаў пісьменства і гісторыі роднага краю. У яго нарысе “Гарады і мястэчкі” ёсць цікавае сведчанне:

“Археалагічна-этнаграфічны музей пры мясцовым губернскім статыстычным камітэце знаходзіцца ў памяшканні губернатара, мае да 600 археалагічных знаходак каменнай і бронзавай эпох, каля 1000 тамоў польскіх і лацінскіх старажытных твораў, сабраных у былых бібліятэках касцёлаў, некалькі тысяч розных мясцовых работ, што адносяцца да этнаграфіі, пэўную колькасць айчынных манет і розных памятак, а таксама чалавечых чарапоў з дагістарычных курганоў. Музей гэты дзесяць гадоў таму быў створаны і ўкамплектаваны здольным даследчыкам, археолагам Генрыкам Татурам. Цікавасць у гэтым зборы выклікае выкананая названым Татурам невядомая археалагічная карта Мінскай губерні, на якой абазначаны ўсе мясцовасці, дзе ёсць дагістарычныя помнікі: курганы, гарадзішчы, насыпы, замкі, памятныя камяні і іншае. Татур падзяліў усе помнікі на 25 груп і адзначыў на Міншчыне да 30 000 курганоў і да 1000 гарадзішчаў і насыпаў”.

Удумаўшыся ў гэтыя лічбы, можна ўявіць аб’ём работ, выкананы нястомным даследчыкам. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі так характарызуе нашага земляка: «Беларускі археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер. Член Мінскага статыстычнага камітэта, павятовы маршалак дваранства. З 1874 г. вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губерні, склаў археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884 – 1885 гг. заснаваў часовы археалагічны музей у Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі… Толькі ў 1890 г. ён раскапаў 120 курганоў каля в. Дулебаў і Няюнішчаў Ігуменскага павета, у 1892 – сорак курганоў каля Станькава, у 1893 – сорак курганоў каля в. Прылукі Мінскага павета. У выніку паездак па Міншчыне падрыхтаваў вялікі альбом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі і унікальную бібліятэку (калекцыі рукапіснай і старадрукаванай кнігі, у т. л. “Біблія” Ф. Скарыны, беларускага жывапісу). Выказваўся за стварэнне агульнанацыянальнага музея ў Мінску. Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Аўтар прац “Археалагічнае значэнне Мінскай губерні” (1878), “Нарысы археалагічных помнікаў на прасторы Мінскай губерні і яе археалагічнае значэнне” (1892)… У рукапісах засталіся “Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства”, “Гісторыя Станькава”, “Гісторыя Заслаўя”; праект адкрыцця публічнай бібліятэкі ў Мінску і інш. (зберагаюцца ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы)».

Наконт папаўнення калекцыі старажытнай зброі, а таксама бібліятэкі для Нясвіжскага замка з Г. Татурам раіўся князь Антон Радзівіл. З Татурам плённа супрацоўнічаў граф Чапскі. Генрык Хрыстафоравіч браў удзел у рабоце дзевятага археалагічнага з’езда краіны з грунтоўным дакладам пра сваю дзейнасць. Гэта быў сапраўды адукаваны, эрудзіраваны чалавек. Нездарма Іван Луцкевіч, адзін з заснавальнікаў газеты “Наша Ніва”, лічыў Г. Татура сваім настаўнікам. Аляксандр Уласаў пісаў: «Мы і Казімір Кастравіцкі [родзіч вядомага французскага паэта Гіёма Апалінера (Кастравіцкага), бацькі якога паходзілі з-пад Навагрудка] былі ў музеі Татура мноства разоў, расказвалі яму пра свае “беларускія планы”.

Строгі стары, лысы, з рыжай барадой, падобны да прарока Майсея, быў з намі адной думкі. Седзячы вечарам у сваім прыстанку, закіданым кальчугамі, мячамі, старымі кнігамі, дакументамі, мэбляю, іконамі, ён выслухоўваў нашы “даклады” пра яшчэ нясмелыя спрэчкі з палякамі і абрусіцелямі, часам рабіў заўвагі, прыводзіў аргументы з гісторыі Беларусі.

Кастравіцкі быў духам “Белавежскай пушчы”, з народа, ад Татура на нас веяла духам Гедыміна, Ягайлы, Канстанціна Астрожскага, менскіх, слуцкіх і ўсіх фундатараў і будаўнікоў беларускай мінуўшчыны. Гэта былі два магіканы, дзве крыніцы, якія захавалі зародак беларускай ідэі і не далі ёй згаснуць».

У кнізе “Археалогія і краязнаўства Беларусі ХVI ст. – 30-я гг. ХХ ст.” прафесар Л. Аляксееў піша пра Генрыка Татура як пра дылетанта, але і не адмаўляе яго заслугі ў справе, якой наш родзіч быў адданы ўсё жыццё: “Г. Х. Татур збіраў старажытнасці з чатырнаццаці гадоў. Гэты своеасаблівы чалавек, апантаны страсцю калекцыянера, займаўся яшчэ і раскопкамі. Г. Х. Татур валодаў несумненна вялікімі, хоць і спецыфічнымі, ведамі археалагічных старажытнасцей Беларусі, якія ён з цягам часу і абагульняў. Рассылаючы па Мінскай вобласці спецыяльныя анкеты, ён склаў археалагічную карту Мінскай губерні”.

Пісалі пра нястомнага археолага і краязнаўца вядомыя даследчыкі З. Даўгяла, А. Каўка, У. Мархель, Г. Каханоўскі. Аднак, на жаль, да гэтай пары няма асобнай кнігі пра жыццё і дзейнасць гэтага неардынарнага чалавека. Некаторыя звесткі можна ўзяць толькі з архіўных дакументаў. Напрыклад, з вызначэння Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу вядома пра судалучанасць да дваранскага роду Татураў Генрыка-Франца Хрызастомава Татура, што адбылося 14 лістапада 1853 г. Яшчэ адзін дакумент – справа Мінскай аб’яднанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда па спрэчках паміж удавой калежскага саветніка К. Леміхавай, жонкай калежскага саветніка А. Перхуравай, інжынерам-капітанам В. Багдановічам і дваранінам Г. Татурам аб праве валодання спадчынай пасля смерці ўдавы С. Мезенцавай у маёнтку Крушыны Ігуменскага павета. У той час квітнела фундатарства, у пашане быў талент, які багатыя людзі імкнуліся падтрымліваць. Вось і С. Мезенцава звярнула ўвагу на маладога археолага Татура, які, магчыма, неаднойчы заглядваў у маёнтак Крушыны, вёў раскопкі ў тых мясцінах, расказваў пра знаходкі і свае планы на будучае. Невыпадкова ў 1866 г. з’явіўся дакумент, дзе С. Мезенцава завяшчала свой маёнтак Г. Татуру. У дадатковым завяшчальным распараджэнні ад 29 жніўня 1868 г. фундатарка пісала, што калі ўлады не дазволяць перадаць маёнтак Крушыны Татуру ў вотчыннае валоданне, то яна “завяшчае Татуру выкупную ссуду за сялянскія надзелы ў яе маёнтку колькі такавой належыць і прадстаўляе яму, Татуру, атрымаць з яе маёнтка 8 тысяч рублёў за паслугі, а да атрымання сіх грошай жыць у тым маёнтку і кіраваць бескантрольна, з абавязацельствам толькі плаціць за казённыя павіннасці”.

Маёнтак Крушыны так і не дастаўся маладому даследчыку. Аб’яднаная палата пры разглядзе духоўнага завяшчання патлумачыла, што пераход нерухомай маёмасці Генрыку Татуру ва ўласнасць як асобе рымска-каталіцкага веравызнання дапушчаны быць не можа. Не дапамог і Урадавы Сенат, куды Татур звярнуўся са скаргаю. Прычына адмовы была вядомая: нядаўна пракацілася паўстанне, да якога далучыліся некаторыя знатныя людзі. За гэта яны пазбаўляліся сваіх званняў, маёнткаў і зямель. Каб захаваць набытае, многія перадавалі свае багацці тым, хто не меў адносін да вірлівых падзей…

У створаным Г. Татурам прыватным музеі знаходзілася вялікая калекцыя старажытных рэчаў і кніг, якая ацэньвалася на той час у 200 тысяч рублёў. Пасля смерці збіральніка, у 1907 г., калекцыю хацела набыць Расійская акадэмія навук, але ў царскага ўрада грошай не знайшлося, экспанаты былі распрададзены і, на жаль, назаўсёды страчаны для сваёй краіны.

Хацелася б асобна спыніцца на лёсе калекцыі Генрыка Татура. Даследавалі гэтую тэму гісторыкі мастацтва Ю. Піскун і А. Хадыка, а таксама доктар філалагічных навук А. Мальдзіс.

Найбольш значная частка калекцыі была выкуплена ў 1907 г. ва ўдавы Г. Татура графам Тышкевічам, а другая, на думку даследчыкаў, апынулася ў архіве уніяцкага мітрапаліта Шаптыцкага ў Львове. Пераканаў мітрапаліта пра неабходнасць яе набыцця ўкраінскі прафесар-славіст І. Свянціцкі, а садзейнічаў гэтаму вядомы дзеяч беларускай культуры І. Луцкевіч.

Лічыцца, што на сёння частка калекцыі Татура знаходзіцца ў Музеі ўкраінскага мастацтва, які стварыў І. Свянціцкі. Хочацца думаць, што такім чынам яна была выратавана і захавана…

Цікавы лёс яшчэ адной прадстаўніцы знакамітага роду – Ганны Самуілаўны Забэлы, народжанай Татур, прабабулі майго дзеда Міхаіла Іванавіча Сацкевіча-Статкевіча.

Пра бацьку яе – Самуіла – нам вядома, што ён быў хрышчоны 15 жніўня 1748 г. ксяндзом Канстанцінам Дунцэвічам у Бабовенскім касцёле. Жыў, як відаць з пасямейнага спіса дваран Слуцкага павета за 1796 г., у засценку Марозаўшчына, які знаходзіўся ўсяго за некалькі кіламетраў ад маёнтка Дашкі, вотчыны яго будучай жонкі Феліцыяны Тэадораўны Карыбут-Дашкевіч.

Ганна, яе браты і сёстры былі ахрышчаныя ў Бабовенскім касцёле. Пасля 1796 г. сям’я перасялілася ў фальварак Беразоўшчына, дзе раней жылі продкі Татураў. І, магчыма, у гэты час яны перайшлі ў праваслаўе. Як відаць з метрычных кніг, Татуры сталі прыхаджанамі Пукаўскай Георгіеўскай царквы, там 6 красавіка 1821 г. адпявалі бацьку Ганны.

У тыя далёкія часы, як і сёння, да сітуацыі, калі ў адным родзе былі і праваслаўныя, і уніяты, і католікі, адносіліся цярпліва. Аднак часам на гэтай глебе ўзнікалі сур’ёзныя праблемы.

Так атрымалася і ў Ганны Татур. Яна выйшла замуж за Андрэя Забэлу. Яе абраннік быў каталіцкай веры, таму маладыя абвянчаліся ў Грозаўскім касцёле па рымска-каталіцкім абрадзе. Ганна перастала наведваць Пукаўскую царкву, а ўсіх дзяцей сям’я хрысціла ў Грозаўскім касцёле.

Аднак, калі ў першай палове ХIХ ст. Расійскай дзяржавай праводзілася дзейнасць па скасаванні уніі, пачаліся разбіральніцтвы ў прыходах: каго лічыць праваслаўнымі, а каго аднесці да рымска-каталіцкай веры. Гэта датычылася і сям’і Ганны, дзе, на думку святароў, быў здзейснены незаконны пераход у каталіцтва.

Так і ўзнікла справа “О совращении из православия в латинство дворянки Анны Забеловой (Татур) и детей ее: Симеона, Василия, Франца, Иосифа, Казимира, Марьяны, Антонины и Франтишки”, якая была пачата 24 красавіка 1851 г. Мінскай духоўнай кансісторыяй. Фактычна гэтая гісторыя пачалася на дзесяць гадоў раней і доўжылася ажно да 1875 г. Да таго часу Ганна памерла, а страсці ўсё кіпелі яшчэ гадоў дваццаць.

Вось што пісаў у 1862 г. яе сын Франц у сваім прашэнні імператару Аляксандру Мікалаевічу: “У 1841 г. у Мінскай губерні Ігуменскага павета вёскі Пукава прыходскі святар Ксенафонт Шанец, пасварыўшыся з дзядзькам маім Мартынам Самуілавічам Татурам, па злосці ўчыніў начальству данос, што мы, Татуры, у дзеянні сваім і роўна, як і я з братамі і сёстрамі, народжаныя ад дачкі Самуіла Татура Ганны, спакусіліся з праваслаўя ў рымскі абрад. Па такавым данясенні праведзена было прыставам 1-й стацці Ігуменскага павета агульнае з духоўнымі дэпутатамі рымскімі і праваслаўнымі следства, у час якога прысяжнымі паказаннямі шасці старэйшых апытаных жыхароў і метрычнымі выпіскамі аб нараджэнні і хрышчэнні нас саміх і бацькоў нашых даказалі, што як Татуры, так і мы, Забэлы, спавядалі рымска-каталіцкую веру і што да праваслаўя, а таксама да былой уніі мы не належалі. Пагэтаму данясенне святара Шанеца засталося без увагі.

З цягам часу, калі адбыліся разбіральніцтвы паміж рымскім і праваслаўным духавенствам, святар Шанец вырашыў нас і Татураў звярнуць у праваслаўе і прад’явіў іск ксяндзу Грозаўскага рымска-каталіцкага касцёла Маўчановічу. Падмануты і даверлівы Маўчановіч без учынення разбораў выключыў нас і Татураў са спісаў даверанага яму храма”.

А вось паведамленне Мінскай духоўнай кансісторыі: “У 1843 г. 23 лістапада Пукаўскай царквы святар Ксенафонт Шанец і настаяцель Грозаўскага касцёла Міхаіл Маўчановіч па патрабаванні епархіяльнага начальства чынілі разбіральніцтва па Найвышэйшым указе пра ўсіх тых пукаўскіх прыхаджан, якія ў розныя часы з былой уніі і з праваслаўя пачалі прызнаваць рымска-каталіцкую рэлігію. І па ўзаемным метадзе сабор можа з царкоўных дакументаў дазнацца аб сапраўдна збітых з правільнага шляху, а таму абавязаць іх вярнуцца ў нетры праваслаўя. У ліку іншых асоб была і Ганна Самуілаўна Забэлава, удава. І па акце разбіральніцтва ксёндз Маўчановіч з прылажэннем царкоўнай пячаткі ўласнаручна напісаў, што ён усім асобам, якія маюць адносіны да праваслаўя, паведаміў пра выключэнне са спісаў і што ім не прадаставяць хрысціянскіх трэб. Пагэтаму з боку праваслаўнага епархіяльнага начальства даведзены да ведама святару Пукаўскай царквы абавязак праводзіць адпаведныя павучанні, у ліку іншых асоб і Ганну Забэлаву з прапісанымі дзецьмі на вяртанне ў праваслаўе. Але так як яны пасля ўсіх павучанняў засталіся ў цвёрдасці, то Ганна Забэлава і старэйшы сын Сімяон былі вызваны ў кансісторыю для пераконванняў. І выклікаліся тройчы 17, 18, 19 чысла ліпеня 1844 года. [Усе гэтыя дні Ганна з сынам удзельнічала ў праваслаўнай літургіі ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы.] Там Сімяон Забэлаў даў падпіску добраахвотна вярнуцца з дзецьмі сваімі ў праваслаўную веру і быць спавяданым і прычашчоным у Кафедральным саборы. А маці яго Ганна Забэлава засталася ў сваёй цвёрдасці і была адпушчана на месца жыхарства. Але паколькі яна перасялілася зараз у ваколіцу Малінава Бабруйскага павета, у прыход Глускай нядзельнай царквы, то прадпісана глускаму дабрачыннаму протаіерэю Смолічу настаўляць дзяцей яе ў сапраўднасці праваслаўнай царквы, пераконваць іх у прыняцці праваслаўя”.

Але і на новым месцы ўгаворы і настаўленні Іосіфа Смоліча не ўплывалі на пазіцыю Ганны Забэлы. У сваіх данясеннях у Мінскую духоўную кансісторыю, якія ён пасылаў на працягу некалькіх гадоў, святар паведамляў:

“Ганна Забэлава і дзеці, якія знаходзяцца з ёю, сцвярджаюць, што яны народжаны ў каталіцызме і прабываць у оным будуць да старасці, свайму веравызнанню ніколі не здрадзяць і застануцца ў цвёрдасці сваёй непахісныя, і дзеці бяруць прыклад з маці”.

Ганна Самуілаўна памерла ў 1855 г., застаючыся каталічкай, але адпявалася святаром Восіпам Смолічам і пахавана па праваслаўным абрадзе на могілках у Машнічах (цяпер Клетнае). Дзеці яе праз шлюбы і па ўласных перакананнях станавіліся або праваслаўнымі, або каталіцкімі хрысціянамі.

А вось як склаліся лёсы некаторых іншых прадстаўнікоў роду Татураў.

Адной з найцікавейшых асоб з’яўляецца Кузьма Феліксавіч Татур. Ён нарадзіўся ў 1870 г. у Барысаўскім павеце Мінскай губерні і лічыўся незаконнанароджаным сынам Фелікса Фаміча Татура. Так здарылася, што хлопчык нарадзіўся яшчэ да шлюбу Фелікса Фаміча і Ганны Навумаўны Татураў. Пазней бацька ўсынавіў Кузьму і зраўняў у правах з другім сваім сынам Феліксам. Вызначэннем Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 31 мая 1885 г. Кузьма быў далучаны да дваранскага роду Татураў. Паводле сямейнага спіса дваран Слуцкага павета за 1893 г., пражываў разам з маці і сёстрамі ў вёсцы Заастравечча.

З 1885 г. Кузьма Татур служыў памочнікам валаснога пісара Засульскай, Самахвалавіцкай і Сенніцкай валасцей Мінскага павета, потым валасным пісарам Круговіцкай і Заастравецкай валасцей Слуцкага павета, пісьмавадзіцелем канцылярыі слуцкага павятовага і мінскага прадвадзіцеляў дваранства. З лютага 1897 г. быў губернскім сакратаром і сакратаром Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу. Магчыма, менавіта ён дапамог нашчадкам Ганны Татур, роду Забэлаў, зацвердзіцца ў дваранстве.

Цікавы той факт, што ў сям’і двараніна Кузьмы Феліксавіча Татура і яго жонкі Алімпіяды Іванаўны, у дзявоцтве Свіяжскай, трое сыноў – Сяргей, Генадзь і Пётр – сталі прафесарамі. Сяргей Кузьміч Татур – заслужаны дзеяч навукі РСФСР, доктар эканамічных навук, заснавальнік і загадчык кафедры бухгалтарскага ўліку і аналізу гаспадарчай дзейнасці эканамічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава. Аўтар больш як 140 навуковых прац, многія з якіх перакладзены на балгарскую, венгерскую, нямецкую, польскую, славацкую, чэшскую мовы. За навуковую і педагагічную дзейнасць С. Татур узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У яго гонар у МДУ ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Другі сын Кузьмы Генадзь Татур – заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, доктар тэхнічных навук. Вучыўся ў Мінску, потым у Тульскім і Казанскім камерцыйных вучылішчах, апошняе скончыў у 1918 г. з залатым медалём. У 1919 г. пераехаў ва Уладзівасток, дзе паступіў на механічнае аддзяленне Далёкаўсходняга політэхнічнага інстытута. З 1931 г. – загадчык кафедры будаўнічай механікі. У 1937 г. за страту палітычнай пільнасці і сваяцкую сувязь з “ворагам народа” быў выключаны з кандыдатаў у партыю бальшавікоў. У 1955 г. быў зацверджаны ў вучонай ступені доктара тэхнічных навук і ў вучоным званні прафесара Крыварожскага інстытута, а ў 1958 г. абраны па конкурсе на пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай механікі Беларускага політэхнічнага інстытута (БПІ) ў Мінску.

Малодшы сын Кузьмы Пётр Татур – доктар эканамічных навук, заслужаны землеўпарадчык Узбекістана. Вучыўся ў чыгуначнай школе ў Мінску. Потым працаваў у Крыме, будаваў малыя плаціны – “метраў сто па грэбні, метраў пяць-сем вышынёй”. Да сёння гэтыя плаціны стрымліваюць націск вод мясцовых вадасховішчаў. Потым паступіў на рабфак пры Маскоўскім інстытуце інжынераў землеўпарадкавання, які скончыў на выдатна ў 1937 г., і быў накіраваны ва Узбекістан на навукова-даследчую станцыю арганізацыі тэрыторыі. У час Вялікай Айчыннай вайны пасля паскораных курсаў Ваенна-інжынернай акадэміі імя Куйбышава трапіў на фронт. Перамогу сустрэў у Германіі ў званні маёра. Узнагароджаны баявымі ордэнамі і шматлікімі медалямі. Пасля вайны П. Татур вярнуўся ва Узбекістан. Быў загадчыкам кафедры планіроўкі і добраўпарадкавання сельскіх населеных пунктаў Ташкенцкага інстытута ірыгацыі і меліярацыі, падрыхтаваў сотні вучоных і практыкаў, якія і цяпер працуюць ва Узбекістане і іншых краінах Сярэдняй Азіі.

Мікалай Ігнацьевіч Татур. Мінск. 1960-я гг.

Яго сын Сяргей Пятровіч Татур – член Саюза пісьменнікаў Узбекістана. Цікава, што першае яго апавяданне “Доктар, доктар!” было апублікавана ў 1965 г. у часопісе “Звезда Востока”, куды праз дваццаць гадоў Сяргей Пятровіч прыйшоў на пасаду галоўнага рэдактара. Аўтар больш за 100 апавяданняў і 23 раманаў і аповесцей, сярод якіх “Манія велічы”, “Пікі Цянь-Шаня”, “Сцяна”, “Слава Тварцу” і іншыя.

У родзе Татураў былі яшчэ прафесійныя пісьменнікі. Адзін з іх – Мікалай Татур, бацька Наталлі Татур, пісьменнік-перакладчык са славянскіх моў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Урочышча Застар’е, выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля заканчэння факультэта мовы і літаратуры Мінскага настаўніцкага інстытута працаваў на Віцебшчыне. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў цяжка паранены. За баявыя заслугі ўзнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.

Бацька Мікалая Татура Ігнат, у мінулым афіцэр царскай арміі, быў расстраляны ў 1931 г. у Мядзвежагорску.

Не менш адметныя лёсы і іншых шматлікіх прадстаўнікоў роду Татураў.

Палкоўнік Вікенцій Антонавіч Татур. 1941 г

Вікенцій Татур – кадравы вайсковец, удзельнік грамадзянскай вайны, палкоўнік Чырвонай Арміі. Нарадзіўся ў г. Буй Кастрамской губерні.

Але як маглі апынуцца там бацькі Вікенція? Высветлілася, што яго дзед Юльян загінуў на руска-турэцкай вайне, пакінуўшы сына Антона, бацьку Вікенція, сіратою. Спадар Шпілеўскі, дзядзька хлопчыка па лініі маці, які некалі быў высланы царскім урадам за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў г. Буй Кастрамской губерні, забраў Антона да сябе, змог яго выхаваць і даць належную адукацыю.

У час Вялікай Айчыннай вайны Вікенцій Антонавіч Татур служыў намеснікам камандуючага аператыўнай групай па артылерыі Паўднёва-Заходняга фронту. У 1941 г. быў паранены каля беларускага мястэчка Парычы. У сакавіку 1942 г. узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а ў чэрвені таго ж года прапаў без вестак пад Харкавам.

А вось яшчэ адна заўважная асоба гэтага роду – Анджэй Татур, які нарадзіўся ў 1944 г. у Варшаве. Дзед Анджэя Зыгмунд-Ілья – палкоўнік царскай арміі, у час грамадзянскай вайны ў Расіі ваяваў на баку белых. Пасля рэвалюцыі разам з сям’ёй апынуўся на тэрыторыі Польшчы. Адзін з яго сыноў – Генрых, бацька Анджэя, вучоны-хімік, – быў удзельнікам Варшаўскага паўстання. Сам Анджэй – геолаг-палярнік, дырэктар інстытута біялогіі Антарктыкі Польскай акадэміі навук, дырэктар польскай антарктычнай станцыі імя Хенрыка Арктоўскага, прафесар Люблінскага універсітэта прыроды, удзельнік шматлікіх палярных экспедыцый.

…Гэта быў цікавы род, прадстаўнікі якога пакінулі значны след у навуцы і культуры. А калі ўзнікала неабходнасць, яны мужна абаранялі Радзіму. І сёння нашчадкі роду Татураў памятаюць мінулае, ведаюць і шануюць свае карані.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў.

Пераклад з рускай мовы.
Працяг будзе.
Аўтар ахвяруе ганарар на развіццё часопіса.

Все статьи »