Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»
Верш «Радавод»

РАДАВОД


А.В. Статкевічу-Чабаганаву

Мой край, у сечах зруйнаваны,
Адну святую са шчадрот,
Хавае скарб свой нечуваны –
Наш беларускi радавод.

Ляжать у марыве стагоддяў
Жыцця збруцвелыя глыжы.
З тугою спадчыннік знаходзіць
Забытых прадзедаў крыжы.

Капае дол магільны сцёрты.
Святых імён іканастас.
І подых роднасці – не мертвы,
І не глухі на памяць час.

На славу бацькаваму краю
Нястомна, рупна, з году ў год,
Паўсюд па зернейку збірае
Свой скарб – уласны радавод.

Душа не ўчуе чэзлай стомы,
Бо скарб не мае той цаны.
Нашчадкам скажа годна, хто мы,
Пергамент скупай даўніны.

Адтуль, дзе досвітак славянаў,
Дзе гул эпох, як гул грымот,
Вядзе Статкевіч-Чабаганаў
Маёй Айчыны радавод.


Все статьи »