ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Чытаем разам — чытаем па-беларуску!

Цудоўная справа

З лютага 2011 года пры падтрымцы Міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і культуры па краіне крочыць акцыя пад назвай «Чытаем разам». Стартавала яна ў Дзяржынску, пасля эстафету пераняла Рэчыца, далей былі Міёры, Астравец і, нарэшце, Любаншчына. Усяго ўдзел у акцыі павінны прыняць 14 раёнаў нашай Бацькаўшчыны.

Галоўная мэта гэтай акцыі — прыцягнуць школьнікаў да чытання літаратуры на беларускай мове. Кожны раён выбірае некалькі кніг, якія пасля на працягу месяца чытаюцца ў школах і бібліятэках, абмяркоўваюцца, рабяты дзеляцца ўражаннямі, удзельнічаюць у конкурсах: пішуць водгукі і свае ўласныя творы, робяць малюнкі і складаюць радаводы.

Літаратура і літаратары

Падчас удзелу ў акцыі нашага раёна былі выбраны чатыры кнігі, так ці інакш звязаныя з Любаншчынай. Гэта выданні знакамітых любанскіх пісьменнікаў Івана Муравейкі «Вадзіца з крыніцы» і Уладзіміра Паўлава «Згадка на дабро». Кніга нашага земляка Анатоля Чабаганава «Я — сын ваш», дзе той даследаваў свой радавод ажно за шэсць стагоддзяў. І кніга Уладзіміра Ліпскага «Янкаў вянок» — імя Янкі Купалы таксама звязана з Любанскім раёнам і з рэчкай Арэсай.

Фінальным акордам акцыі стала сустрэча любанчан з беларускімі пісьменнікамі, падчас якой былі прадстаўлены ўсе выбраныя кнігі, а пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны. Такім чынам, у снежні да нас са сталіцы завіталі чацвёра майстроў пяра: вядомы паэт і галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Мікола Мятліцкі, паэт і публіцыст Анатоль Зэкаў, малады лірык Алесь Бараноўскі, а таксама наш зямляк Анатоль Чабаганаў.

На радзіме Сыракомлі

Сустрэлі пісьменнікаў у Смольгаўскай школе — цудоўным куточку літаратурнай спадчыны Любаншчыны, дзе нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля. Мастацкі кіраўнік Забалацкага СДК Настасся Караліс вітала гасцей хлебам-соллю; а ў двары школы каля каменя Сыракомлі верш, прысвечаны гэтаму паэту, прачытаў Ігар Верасовіч, які выканаў ролю нашага земляка ў фільме АТН «Зямля аблюбаваная» цыкла «Зямля белару-ская», што быў зняты летась на Любаншчыне.

Дырэктар школы правёў невялікую экскурсію па ўстанове адукацыі. У прыватнасці, пісьменнікі наведалі тры музеі, што ёсць у школе: этнаграфічны, гісторыка-краязнаўчы і літаратурны імя Уладзіслава Сыракомлі. Пасля дырэктар Любан-скай раённай сеткі публічных бібліятэк Таццяна Астрэйка пазнаёміла ўсіх з умовамі і мэтамі акцыі «Чытаем разам».

Зусім непадалёку ад Смольгава размясцілася вёска Замошша — маленькая радзіма Уладзіміра Паўлава. Таму менавіта яго кніга была тут прадстаўлена. Вучні Дарасінскай школы прачыталі вершы з кнігі «Згадка на дабро», а рабяты са Смольгаўскай — загадвалі ўсім вершаваныя загадкі.

Гісторыя шасці стагоддзяў

Наступная творчая сустрэча адбылася ў Рачэнскай школе. У ёй у свой час вучыўся Анатоль Чабаганаў, таму яго кніга «Я — сын ваш» была тут асноўнай для абмеркавання. Анатоль Статкевіч-Чабаганаў шмат часу і сіл аддаў дакладнаму вывучэнню гісторыі сваёй сям’і. Вынікам гэтай працы стала вышэйназваная кніга (плануецца выданне яшчэ некалькіх). У кнізе Анатоль Васільевіч сабраў да-дзеныя аб сваіх продках з родаў Статкевічаў і Карафа-Корбутаў амаль за шэсцьсот гадоў.

Дырэктар Любанскага музея народнай славы Наталля Сіняк дала парады школьнікам наконт таго, якім чынам трэба весці свой радавод, як яго пачынаць. Далей і сам Анатоль Чабаганаў расказаў аб тым, як ён захапіўся гэтай справай, якія цяжкасці даводзілася пераадольваць.

Напрыканцы сустрэчы вучні Рачэнскай школы прачыталі свае асабістыя вершы — і атрымалі станоўчую адзнаку іх з боку пісьменнікаў.

Вадзіца з Таліцы

Далей дэлегацыя беларускіх літаратараў перамясцілася ў Тальскую школу. Яшчэ на парозе іх сустрэлі вершамі Івана Андрэевіча Муравейкі — зразумела, менавіта яго кнізе «Вадзіца з крыніцы» тут надзялялася найбольшая ўвага. Быў тут і сам наш знакаміты зямляк. Сустрэча пісьменнікаў адбылася ў літаратурным салоне.

Іван Андрэевіч быў рады ўбачыць сваіх «таварышаў па пяру»: шчыра прывітаў ён Міколу Мятліцкага, падзякаваў Анатолю Зэкаву за віншаванне ў часопісе «Вясёлка» з 90-годдзем, пажадаў далейшых поспехаў на літаратурнай ніве маладому паэту Алесю Бараноўскаму і пазнаёміўся з новым імем літаратурнай Любаншчыны — з Анатолем Статкевічам-Чабаганавым.

Вучаніцы Тальскай школы правялі невялікую экскурсію па літаратурным салоне Івана Муравейкі, расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.

Над ракой Арэсай

Апошняя сустрэча адбылася ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў, куды прыбылі ўжо ўсе пяць пісьменнікаў. Тут асобая ўвага была нададзена кнізе Уладзіміра Ліпскага «Янкаў вянок». Мабыць, ніхто ў нашым раёне не змог бы прадставіць гэту кнігу лепш, чым выдатны настаўнік і гісторык, няўрымслівы даследчык Анатоль Вялічка. Да таго ж, доўгі час Анатоль Іосіфавіч з’яўляўся дырэктарам Камунараўскай школы. А менавіта з гэтай вёскай у нашым раёне звязана імя Янкі Купалы.


Перадача эстафеты

Фіналам творчай сустрэчы, а таксама і ўсёй акцыі на Любаншчыне стаў канцэрт у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў, вядучымі якога былі дырэктар раённага цэнтра культуры Вячаслаў Грышчэня і бібліятэкар-бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Гіль. На канцэрце добры настрой усім дарылі ўзорны тэатр «Летуценнікі» Любанскай ДШМ і ўзорны фальклорны танцавальны гурт «Верабейкі» Любанскага РЦК. З песнямі выступілі Алена Шаплыка і Святлана Астапенка, а напрыканцы ўзорны эстрадны гурт «Цэнтр» і хор дзіцячай школы мастацтваў выканалі песню «Любань — любоў».

Таксама былі падведзены вынікі акцыі на Любаншчыне. Школьнікі-пераможцы раённага конкурсу ў межах акцыі «Чытаем разам» атрымалі падарункі ад пісьменнікаў. Як адзначыў Мікола Мятліцкі, «акцыя набірае ўсё больш чуйнае дыханне». Па яго словах, яна дае вельмі добрыя вынікі.

Настасся ДАШКЕВІЧ.

Все статьи »