ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Вяртаючы прадзедаў імёны

На Радаўніцу мы памінаем продкаў. Але ж далёка не ўсе ведаюць свае радаводы. Кнігі, якія піша даследчык Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, дапамогуць многім больш даведацца пра родавыя карані.

Для чаго ён па крупінках збірае гістарычныя звесткі пра сваіх родзічаў з даўніх часоў, прычым па розных архівах Беларусі і суседніх краін? «Мне хочацца па-новаму асэнсаваць айчынную гісторыю, — гаворыць Анатоль Васільевіч. — І гэта будзе гісторыя Айчыны, пададзеная праз гісторыю рода». Амаль дваццаць гадоў энтузіяст даследуе адметны духоўны скарб — свой уласны радавод. І сёлета на міжнародным кніжным кірмашы прайшла прэзентацыя першай кнігі. З вялікім поспехам, бо кніга «Я — сын Ваш...Летапіс беларускай шляхты» заняла першае месца на Нацыянальным конкурсе кнігі.

Анатоль Васільевіч і сам нашчадак старажытнага шляхецкага роду. Але ён узяўся капнуць у сваю радаводную мінуўшчыну настолькі глыбока — аж у ХIV стагоддзе! — як, бадай, ніхто раней з беларускіх гісторыкаў і пісьменнікаў. Аказваецца, сярод продкаў-родзічаў аўтара былі знакамітыя людзі з шляхецкіх родаў Статкевічаў, Карафа-Корбутаў, Ждановічаў-Гурыновічаў, Ліпскіх, Некрашэвічаў, Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, Кернажыцкіх, Тышкевічаў і многіх іншых.

Дарэчы, на прэзентацыі кнігі вядомы паэт Мікола Мятліцкі зачытаў прысвечаны рупліваму даследчыку мінуўшчыны верш з такімі радкамі: «Адтуль, дзе досвітак славянаў,/ Дзе гул эпох — як гул грымот,/ Вядзе Статкевіч-Чабаганаў/ Маёй Айчыны радавод». Паказальны тут апошні радок. І сапраўды, даследуючы свой радавод, Анатоль Васільевіч запаўняе цікавымі звесткамі раней пустыя ці «прапушчаныя» старонкі з летапісу гісторыі Бацькаўшчыны.

На прэзентацыі ён згадваў знакамітых сваіх родзічаў з княжацкіх радоў: «Многія ведаюць пра пераможную бітву з крымскімі татарамі пад Клецкам, якая адбылася 6 жніўня 1506 года, дзе беларускім войскам камандаваў князь Міхаіл Глінскі. Але потым у яго здарыліся спрэчкі з мясцовымі ўладарамі, і ён пераехаў жыць у Маскву, дзе і аддаў пляменніцу Алену Глінскую замуж за цара Васіля Трэцяга. У іх нарадзіўся сын Іван, пазней добра вядомы ў гісторыі як цар Іван Грозны. Як бачым, і ў жылах цароў расійскіх цякла кроў беларуская, а сама Алена Глінская была з роду маіх продкаў».

Пакуль пабачыла свет першая, вельмі якасна выдадзеная кніга Анатоля Статкевіча-Чабаганава пра яго родзічаў з родаў Статкевічаў, Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша», а таксама пра Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Прычым у Выдавецтве Беларускага Экзархата кніга выйшла па-руску, а ў выдавецтве «Роднае слова» — па-беларуску. У рабоце яшчэ 4 тамы летапісу беларускай шляхты. У прыватнасці, хутка будуць апублікаваны даследаванні родаў Некрашэвічаў, Татураў, Ліпскіх, Рудзінскіх, Забэлаў, Сыцько, Тычынаў, Сеўрукаў і іншых. «Калі мы бачым канкрэтных людзей, іх справы — мы па-іншаму ўспрымаем і ўсю нашу гісторыю, — гаварыў на прэзентацыі даследчык. — А гэта ж і нашы родзічы рабілі гісторыю! Мы глядзім на яе праз дзеі, лёсы канкрэтных людзей. Мне думаецца: калі мы будзем вывучаць свае карані, ведаць і ўшаноўваць продкаў, то гэта і ёсць патрыятызм. Бо такое высокае пачуццё і ёсць ні што іншае, як любоў да дома, рода, Радзімы».

Днямі Анатоль Васільевіч атрымаў сігнальны экземпляр чарговай кнігі — добры падарунак да Радаўніцы яму і ўсім, хто мае дачыненне да знакамітага роду Некрашэвічаў. Акадэмік Сцяпан Некрашэвіч, дарэчы, у 20-я гады ўзначальваў знакаміты Інстытут беларускай культуры, з якога і пачыналася Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Увогуле ж аўтар даследаваў гісторыю сарака (!) родаў, і ўжо сёлета пабачыць свет і трэцяя кніга. З часам, прызнаўся Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, у яго ёсць намер арганізаваць і фонд, які будзе дапамагаць выдаваць кнігі тым аўтарам, якія даследуюць айчынную гісторыю, беларускае мінулае, свае родавыя карані.

Як лічыць выканаўчы дырэктар Выдавецтва Беларускага Экзархата Уладзімір Грозаў, праект па даследаванні і публікацыі летапісу беларускай шляхты мае вялікае агульнанацыянальнае значэнне. «Няма ж больш дакладнай энцыклапедыі, якая дае факты, звесткі пра пяць стагоддзяў стваральнай працы, служэння людзей, якія мелі ўладу, сродкі і з’яўляліся элітай нацыі, — аргументуе меркаванне Уладзімір Усеваладавіч. — Яны мелі дзейсны ўплыў на палітыку, эканоміку, жыццё ўсяго народа. У нас такой фундаментальнай працы раней не было, і, наколькі мне вядома, у іншых еўрапейскіх краінах і цяпер няма. І калі мы пачалі ў інтэрнэце на розных мовах анансаваць праект, то ім вельмі зацікавіліся, напрыклад, і гісторыкі Вялікабрытаніі. Цікаўнасць да яго ў інтэрнэце вялікая. Гэта, па сутнасці, першы такі досвед у Еўропе».

Застаецца дадаць, што сістэмны падыход да справы ў аўтара, пэўна, сфарміраваўся таму, што раней ураджэнец вёскі Засмужжа з Любаншчыны быў інжынерам-электроншчыкам, канструктарам ракет. Таму яму пад сілу аналізаваць, супастаўляць велізарныя масівы гістарычнай інфармацыі. А падаваць яе — гэта ўжо і пісьменніцкі талент. Дарэчы, прадпрымальнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў па рэкамендацыі вядомага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага нядаўна прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Іван Ждановіч

Все статьи »