ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Уладзімір Гніламёдаў

Памяць зямлі, памяць людзей

«Роднае слова», 09/2012



Пра мінулае — з сучасных пазіцый

Летапіс беларускай шляхты Анатоля Статкевіча-Чабаганава


Сёння цікавасць да мінулага, да гісторыі, расце, і гэта добра. Веды пра мінулае даюць магчымасць глыбей спазнаваць свет, больш упэўнена асвойваць сучаснасць. Гісторыю трэба шанаваць. Яна дае з пакалення ў пакаленне каштоўную інфармацыю пра арганізацыю чалавечага жыцця. Гісторыя — частка культуры, без якой мы не можам усвядоміць сябе, адказаць на фундаментальнае пытанне духоўнага кшталту — хто мы такія. Спасціжэнне гісторыі, даследаванне яе ўрокаў, досведу дазваляюць знайсці ў мінулым неабходную апору для сучаснасці, глыбей зразумець нерэалізаваныя, упушчаныя магчымасці.

Наша гаворка — пра вялікі праект пісьменніка-гісторыка Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава пад агульным назовам «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты». Першая кніга (выйшла ў 2011 г.) узнаўляе генеалогію роду Статкевічаў, Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша» і Карафа-Корбутаў герба «Корчак»; другая (2012) прысвечана роду Некрашэвічаў герба «Любіч», Татурам герба «Данброва», Сеўрукам герба «Курч», Кернажыцкім герба «Юноша» і Маствіловічам герба «Даленга»; трэцяя (таксама 2012 г.) распавядае пра род Казановічаў герба «Гржымала». На мой погляд, серыя кніг А. Статкевіча-Чабаганава — гэта падзея і ў гістарычнай навуцы, і ў пісьменніцкай творчасці, якая сёння дэманструе нахіл у бок дакументалізму («нон фікшн»). Мы можам казаць і пра нараджэнне новага напрамку ў сучаснай гістарычнай навуцы — беларускага родазнаўства.

Тут да месца будзе хоць у некалькіх словах крануць біяграфію аўтара. Нарадзіўся А. Статкевіч-Чабаганаў 8 лістапада 1946 г. у вёсцы Засмужжа Любанскага раёна. Любанскую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Потым скончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі. Зрэшты, вучыўся ён шмат, у тым ліку і за мяжой, у школе «Англа-кантыненталь» у г. Баўнмоўс (Англія). Вярнуўшыся на радзіму, працаваў на розных прадпрыемствах, у аб’яднаннях, адзін час з’яўляўся старшынёй праўлення Беларускай аграпрамысловай біржы. Цяпер старшыня назіральнага савета групы кампаній «Стецкевич». Як ужо гаварылася, ён паставіў перад сабой высакародную і амбітную мэту стварыць капітальны летапіс беларускай шляхты. Першыя тамы, як ужо адзначалася, выйшлі ў свет і станоўча сустрэты, высока ацэнены грамадскасцю.

Беларуская шляхта... Калі шчыра, мы пра яе не надта шмат і ведаем. Нешта паводле В. Дуніна-Марцінкевіча (камедыя «Пінская шляхта»), паводле Я. Купалы («Паўлінка» — таксама камедыя). Напружыўшы памяць, можна з літаратурных твораў прыгадаць персанажаў — зламыснікаў накшталт Дубатоўка з «Дзікага палявання караля Стаха» У. Караткевіча або засцянкоўцаў з аповесці «Засценак Малінаўка» А. Чарнышэвіча. Афіцыйная гістарыяграфія згодна з гістарычным матэрыялізмам яшчэ нядаўна разглядала шляхту як паразітычнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў працэсе эканамічнага расслаення грамадства і дэградавала па меры адыходу ад вы творчай дзейнасці. Між тым гэта не адлюстроўвае ісціну. Так, прывілеяванае саслоўе. Але адкуль прывілеі і хто імі надзяляўся? На першых этапах фарміравання нацый пэўныя выгоды атрымлівалі за канкрэтныя дзеянні і заслугі перад дзяржавай і яе кіраўніцтвам, за службу. Шляхта жыла ў адпаведнасці з маральным кодэксам абавязку, гонару, адданасці высокім ідэалам. Шляхціч павінен быў арыентавацца не на асабістую карысць, а на ідэал, мусіў ахвяроўваць асабістымі выгодамі дзеля Айчыны. Не заўсёды шляхта знаходзілася ў гарманічных стасунках і згодзе з уладай, нярэдка ішла насуперак.

Шляхта ўяўляла з сябе сілу, ад якой залежаў лёс краіны. Доўгі час шляхта была ўсеўладным гаспадаром у дзяржаве, так заставалася да канца існавання Рэчы Паспалітай: выбіралі каралёў, сеймавалі, стваралі канфедэрацыі і рокашы, судзілі, вялі войны, заключалі дамовы і г. д. Без згоды шляхты цэнтральная ўлада не магла выдаваць новыя законы і пачынаць вайну. Бытавала прымаўка: «Шляхціч у загродзе роўны ваяводзе».

Калі аб’ектыўна паглядзець, то шляхта — саслоўе з найболей развітой гістарычнай свядомасцю. У мінулым яна бачыць апраўданне свайго асаблівага становішча. Шляхціч успрымае сябе членам роду, за добры імідж якога нясе адказнасць.

Гаворачы пра шаноўнага А. Статкевіча-Чабаганава, які захоплена даследуе радаводы беларускай шляхты, важна адзначыць, што і сам ён прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду. І не самага беднага — у вёсцы Засмужжа, дзе ён нарадзіўся, да рэвалюцыі 1917 г. знаходзіўся маёнтак яго продкаў. З родзічаў-продкаў ён і пачаў, падняўшы на пяць стагоддзяў у глыбіню архівы Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Украіны. Ім даследаваны радаводы прамых продкаў — Сацкевічаў-Статкевічаў, Карафа-Корбутаў, Тычынаў, Ждановічаў-Гурыновічаў, Некрашэвічаў, Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, Рэутаў, Забэлаў, Татураў, Ліпскіх... Сярод іх былі і руплівыя працаўнікі-земляробы, і дзяржаўныя мужы, і смелыя воіны — абаронцы Айчыны, і навукоўцы.

Вядомы сучасны гісторык князь Д. Шахаўской з Францыі піша: «У ліку родзічаў аўтара нямала вядомых людзей. Напрыклад, па лініі яго продка Геталда з Каленікавічаў — Баркалаб Іванавіч Корсак (XVI стагоддзе), у маёнтку якога быў складзены Баркулабаўскі летапіс — помнік старажытнай беларускай пісьменнасці; мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Грыгорый і архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры Іван (XV ст.); архіепіскап Полацкі Яўфімій і ігумення Полацкая Настасія (XVI ст.); графы Тышкевічы.

Сярод сямейнага кола А. Статкевіча-Чабаганава — князі Ліхадзіеўскія, Глінскія, Астрожскія, а таксама вядомыя дзеячы навукі і культуры, ваеначальнікі, як акадэмік Сцяпан Некрашэвіч, археолаг Генрык Татур, камандуючы ПДВ СССР генерал Казанкін».

Першы том даследавання «Я — сын Ваш» змяшчае матэрыялы двух найбольш блізкіх родаў: Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша» і Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Галінка гэтых разложыстых, з вечназялёнай кронай радаводных дрэў — і сам аўтар, Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. Свой род ён ведае па паданнях, аповедах, успамінах і, галоўным чынам, па дакументах. Герб роду Статкевічаў «Касцеша» пайшоў, згодна з паданнем, ад рыцара Касцешы. «Гэты, — паведамляе пра яго даследчык, — бясстрашны воін, мужнасць якога азначыў сам кароль Баляслаў І Храбры, прымаў удзел у бітве пад Сноўскам у 1072 г. Рыцар змагаўся ў глыбіні варожага стану, не зважаючы на зламаны меч, шматлікія крывавыя раны на целе, расшчэпленую на дзве часткі стралу, што засела ў плячы. Калі закончылася бітва і войска пачало збіраць здабычу, тады і з’явіўся перад каралём Касцеша. Ён стомлена зняў змяты і парыжэлы ад крыві баявы шлем і, паказваючы на сваё зраненае цела, сказаў: «Гэта і ёсць уся мая здабыча!» З таго часу герб Касцешы і яго нашчадкаў аздабляла выява нацэленай угору расшчэпленай надвое стралы і шляхецкая карона са страусавымі пёрамі».

Шмат працы запатрабавалі ад гісторыка радаводныя роспісы шматлікіх «каленаў» (пакаленняў) абодвух родаў, яны досыць лаканічныя, канкрэтныя, насычаныя гістарычнымі падрабязнасцямі, дэталямі жыцця і побыту.

Па лёсах продкаў чытаем гісторыю нашай краіны. У ХІХ ст. пасля падпарадкавання польскіх, беларускіх і ўкраінскіх зямель расійскай кароне шляхта імкнулася абараняць саслоўныя інтарэсы, змагацца за шляхецкія правы, але ранейшага поспеху ўжо не мела. Надыходзіла новая эпоха з новымі правіламі жыцця. Гэта таксама знайшло адбітак у радаводных роспісах.

1917 год і Кастрычніцкая рэвалюцыя сталі вялікай трагедыяй для саслоўя шляхты. Шляхце абразалі землі, яе раскулачвалі, арыштоўвалі, адпраўлялі ў высылку, расстрэльвалі. Праз гэта давялося прайсці дзеду нашага аўтара ўладальніку маёнтка Засмужжа Міхаілу Іванавічу Сацкевічу-Статкевічу. І не аднаму яму — многім.

Анатоль Статкевіч-Чабаганаў красамоўна расказвае пра лёс сваіх герояў. Не пакіне абыякавым яго аповед пра дзядзькоў — Івана Сацкевіча-Статкевіча, Мікалая, Васіля і Віктара Карафа-Корбутаў. Прачула, кранальна напісаны нарыс пра жонку Міхаіла Іванавіча, бабулю аўтара даследавання Марыю Аляксандраўну Карафа-Корбут. Перад тэкстам эмацыйны эпіграф: «Калі толькі на хвіліну ўяўляю, што выпала на долю маёй шматпакутнай бабулі, слёзы набягаюць на вочы, перахоплівае дыханне. Хочацца кінуцца праз гады, абараніць і сагрэць яе». Марыю Аляксандраўну ў 1930 г. раскулачылі і выслалі з трыма малымі дзецьмі (малодшанькаму было ўсяго восем месяцаў) на поўнач, у Комі-Пярмяцкую акругу на пасяленне. Аднак праз год яна нелегальна вярнулася ў Беларусь, праўда, не ў Засмужжа, а ў вёску пад Слуцкам, дзе жылі сёстры. Нядрэмныя органы праявілі «пільнасць» і зноў этапам накіравалі яе ў тую самую Комі-Пярмяцкую акругу. Марыя Аляксандраўна зноў, і кожны раз разам з дзецьмі, уцякала. Прыехала ў роднае Засмужжа, нейкі час жыла там, а ў 1937-м яе ў чарговы раз арыштавалі, адправілі ў лагер, у Ніжні Ноўгарад, адкуль яна вярнулася на радзіму толькі ў пачатку 1941 г.

Марыя Аляксандраўна належала да роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Гэты род, які вядзе пачатак з Неапалітанскага каралеўства ад прозвішча Карафа, таксама мае працяглую гісторыю, грунтоўна выкладзеную дапытлівым даследчыкам. Род Карафа-Корбутаў даў свету шмат годных людзей: руплівых працаўнікоў, смелых воінаў — абаронцаў радзімы, таленавітых навукоўцаў, артыстаў...

Пасля 1917 г. для Карафа-Корбутаў наступілі цяжкія часы рэпрэсій, як і для блізкіх ім Сацкевічаў-Статкевічаў, Татураў, Ліхадзіеўскіх, Тычынаў і інш. Аўтарскі тэкст уключае шматлікія сведчанні ўдзельнікаў тых падзей. Глыток з чашы агульнанародных пакут у першай палове ХХ ст. для шляхты стаў ці не самым глыбокім. А. Статкевіч-Чабаганаў згадвае пра ўсё досыць падрабязна і з вялікай павагай да сваіх герояў, якія мужна трывалі суровае выпрабаванне на чалавечую годнасць і высакароднасць.

Цікавыя, незабыўныя асобы, што згадваюцца ў радаводах Некрашэвічаў, Татураў, Сеўрукаў, Кернажыцкіх, Маствіловічаў. Кожны з іх пранёс праз час, які выпаў на яго долю, свае мары, надзеі, страты, смутак і боль, кожны жыў і змагаўся. Наша гісторыя ніколі не была простай, а гісторыя заўсёды складаецца з чалавечых жыццяў, чалавечай дзейнасці, абумоўленай і пазначанай сваім часам. Узяць, напрыклад, Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча (1883 — 1937). Пра род Некрашэвічаў герба «Любіч», звязанага сваяцкімі сувязямі з іншымі шляхецкімі родамі, А. Статкевіч-Чабаганаў распавядае: «Няпростая была ў прадстаўнікоў гэтага роду доля. За многія стагоддзі яны спазналі славу і веліч, узлёты і падзенні. Але ніводны дакумент не расказаў пра несумленнасць, дбанне пра асабістую выгоду, здраду і зайздрасць. Наадварот, заўсёды гаворка ідзе пра «высакароднасць паходжання», працалюбства і адданасць абавязку». С. Некрашэвіч — аўтарытэтны беларускі мовазнавец, арганізатар навукі ў рэспубліцы, заслугі яго перад Беларуссю вялікія. Даведнікі паведамляюць, што ён меў непасрэднае дачыненне да стварэння Інстытута беларускай культуры (1922), з’яўляўся яго старшынёй, а затым і віцэ-прэзідэнтам Беларускай акадэміі навук і акадэмікам. У 1930 г. ён быў арыштаваны, высланы ва Удмурцкую АССР, потым, у 1937 г., арыштаваны паўторна і асуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Прысуд быў выкананы літаральна назаўтра. Пра ўсё гэта даволі падрабязна сказана ў артыкуле А. Статкевіча-Чабаганава пра род Некрашэвічаў. Постаць беларускага адраджэнца С. Некрашэвіча здзіўляе веліччу, высакароднасцю, патрыятычнымі памкненнямі і трагізмам.

Цікава прачытаць і пра род Татураў герба «Данброва», які таксама вядзе пачатак з сівой даўніны і які даў свету нямала выдатных асоб. Я меў гонар быць блізка знаёмым, нават сябраваў, з цудоўным пісьменнікам-перакладчыкам Міколам Татурам, але нават не здагадваўся, што перада мной шляхціч такога пашанотнага роду. У даведніку «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (Мінск, 1981) пра яго сказана: «Мікола (Мікалай Ігнатавіч) Татур нарадзіўся 3.3.1919 г. ва ўрочышчы Застар’і Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і». Цяпер, дзякуючы росшукам А. Статкевіча-Чабаганава, мы ведаем, што нарадзіўся Мікола Татур не «ва ўрочышчы Застар’і», а «ў маёнтку Урочышча Застар’е» ў сям’і былога афіцэра царскай арміі. Мікола Ігнатавіч усё жыццё з годнасцю прадстаўляў свой род, у часе Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях, узнагароджаны ордэнамі і медалямі, але пра свае заслугі гаварыць не любіў, быў чалавекам вельмі сціплым. Шмат працаваў, перакладаў мастацкія тэксты з рускай і польскай моў, з’яўляўся дырэктарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Даведаўшыся, што Мікола Татур належаў да такога слаўнага роду, я неяк па-іншаму пачаў успрымаць незабыўную постаць гэтага чалавека...

Хацелася б спыніцца і на томе пра старажытны род Казановічаў герба «Гржымала» (радавое гняздо — Магілёўшчына), прадстаўнікі якога, як сведчыць гісторык, пакінулі яскравыя старонкі ў летапісе Айчыны. Аляксей і Гілярый Казановічы — героі Айчыннай вайны 1812 г., у складзе арміі Багратыёна яны ўздзельнічалі ў Барадзінскай бітве і за праяўленую адвагу былі ўзнагароджаны залатой зброяй, а імя Гілярыя Казановіча «як кроў праліўшага» ўвекавечана на памятнай дошцы Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

Удзельнікам той вайны быў яшчэ адзін брат Васіль Казановіч, які з рускім войскам дайшоў да Парыжа і меў узнагароду — медаль «За ўзяцце Парыжа». У Парыжы ён ажаніўся і вярнуўся дадому, у Расію, з маладой прыгажуняй-францужанкай Тэрэзіяй.

У родзе Казановічаў — дзеячы розных ідэйна-палітычных арыентацый і памкненняў. Барыс Ільіч Казановіч — рускі генерал, удзельнік грамадзянскай вайны, які зрабіў выбар на карысць белага руху. Аляксей Талстой у «Хаджэнні па пакутах» стварыў яго вобраз. Гэта найлепшыя старонкі рамана. Дазволю сабе, услед за аўтарам тома, працытаваць фрагмент: «Генерал Казанович стоял на срубе колодца у железнодорожной будки и спокойно следил за умелыми движениями офицерских цепей, идущих без выстрела. Тонкое, изящное лицо его, с полуседыми длинными усами и подстриженной бородой (как носил государь император), было насмешливо-сосредоточенно, красивые глаза холодно, с женственной страстностью, улыбались. <...> Застучали пулеметы, знойную тишину разорвали залпы. Видно было, как из окопов поднимались густые цепи противника. <...>

— Шрапнелью три очереди по товарищам! — приказал он.

Две батареи, скрытые за насыпью, открыли огонь. Низко над цепями противника рванулись ватные клубки шрапнели. <...> Вторая рота отхлынула, легла.

Тогда он соскочил с колодца и легко побежал по полю. Его увидали. Ему удалось поднять цепи, крича: «Господа, господа, стыдно!» Он бросил их в штыки...»

Што на каго ўплывае — час на чалавека ці чалавек на час? Мне здаецца, яны ўзаемадзейнічаюць, узаемапранікаюць і ўзаемаадштурхоўваюцца. Як і людзі, людзі розных лёсаў, рознага жыццёвага досведу... Лідзія Паўлаўна Казановіч належала да партыі эсэраў; Яўлалія Паўлаўна Казановіч — адна з заснавальнікаў Пушкінскага дома, збіральніца фальклору Магілёўскай губерні, запісала «Валачобныя песні» і «Гаворкі Азяранскага краю». Алена Казановіч, дачка генерала Казановіча, у час грамадзянскай вайны вымушана была эміграваць, а ў сярэдзіне 1950-х вярнулася на радзіму. Алена Барысаўна пакінула ўспаміны пра жыццё прадстаўнікоў сямейнай дынастыі Казановічаў, якія верна і аддана служылі Айчыне.

Уласцівая ўспамінам Алены Казановіч мазаічнасць фактаў і палажэнняў у значнай ступені перадае адчуванне няпэўнасці быцця, якое выпрабоўвае духоўную моц чалавека, яго жыццяздольнасць. Вядома, што чалавецтва развіваецца ад роду да індывіда, але значэнне родавага ад гэтага не змяншаецца. Асоба бярэ ў спадчыну ад роду досвед, жыццёвыя прынцыпы, ідэалы. Адным з такіх прынцыпаў для герояў успамінаў Алены Барысаўны Казановіч была вернасць абавязку, следаванне яму надавала сіл і рабіла жыццё асэнсаваным і шчаслівым.

У кожнага чалавека ёсць выпадковыя рысы і стрыжнёвыя, базавыя. Героі Алены Казановіч — блізкія і далёкія яе родзічы — не шкадуюць сябе, не наракаюць на долю, не скардзяцца. Нават у самых скрутных абставінах. Яны вераць у Бога. Жыццё для іх — найвышэйшы дар, самы дарагі скарб у свеце, у іх не знікае радасць жыцця, ініцыятыва, прадпрымальнасць, жаданне пераадольваць жыццёвыя нягоды і цяжкасці. Магчыма, таму ва ўспамінах Алены Барысаўны няма плачу па страчаным. Наадварот, пераважаюць жыццесцвярджальны пачатак, неабыякавасць, надзея на лепшае.

Пошукава-даследчая дзейнасць А. Статкевіча-Чабаганава выклікана сучаснымі патрабаваннямі і тэндэнцыямі літаратурнага працэсу. Адзін з недахопаў сучаснай гістарычнай навукі ў тым, што гісторыя наша вывучаецца не ў чалавеказнаўчым плане, а як хроніка падзей, палітычных змен, змен спосабу вытворчасці і ладу жыцця. У даследаванні А. Статкевіча-Чабаганава больш выразны чалавеказнаўчы пачатак, у сувязі з гістарычнымі калізіямі паказваецца чалавечая постаць. Героі ажываюць і набліжаюцца да нас.

Хай героі летапісу Анатоля Статкевіча-Чабаганава становяцца героямі сучаснай беларускай літаратуры!

Што яшчэ можна сказаць пра гэтыя тры тамы, тры незвычайныя кнігі? Яны прыгожа выдадзены, багата ілюстраваны: копіі старажытных і нядаўніх дакументаў, партрэты, фатаграфіі, групавыя здымкі арганічна спалучаюцца з агульным пафасам даследавання.

Не судзіце гісторыю, але судзіце гісторыяй сябе. Анатоль Статкевіч-Чабаганаў гэтак і робіць, праўдзіва, аб’ектыўна ўзнаўляючы летапіс старажытных беларускіх родаў, даючы магчымасць чытачу самому меркаваць пра тое, хто ёсць хто.

Чакаем наступных тамоў і спадзяёмся, што названае выданне адыграе належную ролю ў спасціжэнні гісторыі Айчыны праз лёсы асобных яе прадстаўнікоў, у справе выхавання асобы, якая памятае, шануе і зберагае свае карані.

Уладзімір ГНІЛАМЁДАЎ,
доктар філалагічных навук,
акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Все статьи »