ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Падарожжа ў глыбіні таленту

Беларусь


Гісторыю краіны цікава вывучаць, даследуючы і родавыя карані таленавітых землякоў. Многія з іх да таго ж аказваюцца Прадстаўнікамі старажытных шляхецкіх родаў. І на гэтых дарогах чакае нямала адкрыццяў

Вандруючы больш за 20 гадоў па ўласных радаводных глыбінях, пісьменнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў прайшоўся па лініях лёсаў тысяч людзей. Ён і цяпер карпатліва збірае, сістэматызуе, даследуе архіўныя звесткі, дакументы аб прадстаўніках старажытных беларускіх родаў. Ужо пабачылі свет тры тамы з серыі «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты», рыхтуюцца да выдання і наступныя.

АДМЕТНАЯ ГАЛІНКА ВЯЛІКАГАРОДУ

У ліку родзічаў Анатоля Статкевіча-Чабаганава, як аказалася, і першы віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Сцяпан Некрашэвіч. Што цікавага пра радню знакамітага навукоўцамо-вазнаўцы, кнігі і слоўнікі якога і цяпер запатрабаваныя, знайшоў даследчык? У атачэнні якіх людзей, у якіх мясцінах ён жыў, з якіх духоўных і культурных традыцый прарос талент акадэміка?

— Анатоль Васільевіч, летась вы рабілі даклад у Нацыянальнай ак адэміі наву к, на к анферэнцыі «Інстытут беларускай культуры і станаўленне навукі ў Беларусі», якая ладзілася да 90-х угодкаў Інстытута беларускай культуры, ці Інбелкульта. З яго, па сутнасці, і пачыналася беларуская акадэмія. Вы расказвалі пра родавыя карані яго першага дырэктара, Сцяпана Некрашэвіча?

— Бярыце шырэй: прадставіў вынікі даследавання ўсяго рода Некрашэвічаў герба «Любіч». Зразумела, гаворка ішла пра частку сабраных матэрыялаў. У больш шырокім кантэксце іх можна пабачыць у трэцім томе з серыі «Я — сын Ваш...», ён выйшаў сёлета. Там пададзена гісторыя і іншых беларускіх родаў ад старажытнасці да нашых дзён — тых людзей, з якімі мелі сваяцкія дачыненні мае продкі, і тых, з якімі я і цяпер кантактую. Бо гісторыя родаў, як вядома, неперарыўная. Род у пэўныя моманты гісторыі можа несці вялікія страты, але звычайна «дрэва роду» адраджаецца за кошт новых жыццяз-дольных галін.

— Колькі слоў пра выданне. У чым яго адметнасць?

— Вазьму на сябе смеласць сказаць, што нічога падобнага ў даследаванні беларускай гісторыі раней не было. Задумана вялікая серыя пад назвай «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты». Выдаецца яна (выйшлі тры тамы, у друкарнях чацвёрты) па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адразу ў двух выдавецтвах. Серыя мае адзінае афармленне, прычым выдавецтва «Беларуская Праваслаўная Царква» выдае тамы на рускай мове, а «Роднае слова» — на беларускай. Рэцэнзент усіх кніг — доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка. Яны багата ілюстраваны копіямі гістарычных дакументаў, фотаздымкамі ды іншымі матэрыяламі. У канцы тамоў прыведзены спасылкі на першакрыніцы, ёсць тэрміналагічны слоўнік, іменныя і геаграфічныя паказальнікі — усё, як гаворыцца, па навуцы. У кнігах пададзена як апісанне кожнага роду, так і асобныя гісторыі з жыцця яго прадстаўнікоў, а таксама радаводныя роспісы. Мяркую, у тых роспісах многія землякі, а таксама і суайчыннікі з іншых краін адшукаюць і сваіх продкаў, родзічаў. Так што гэта і каштоўны дапаможнік для ўсіх, хто цікавіцца сваімі радаводамі.

— Ведаю, што вы ў 1971 годзе закончылі Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, працавалі на абаронную прамысловасць, у аграпрамысловым комплексе, цяпер — прадпрымальнік. А як атрымалася, што заняліся даследаваннем радаводаў?

— Падштурхнулі да таго, як кажуць, сямейныя абставіны, а дакладней — трагічныя лёсы маіх сваякоў і родзічаў, многія з якіх у сталінскія часы былі рэпрэсаваны і высланы за межы Беларусі. Напрыклад, мой дзед, Міхаіл Іванавіч Статкевіч, дваранін па паходжанні, расстраляны ў 1930 годзе. Мая праца — гэта і даніна памяці ім, бязвінна забітым. Увогуле ж, даследуючы старонкі мінулага маіх продкаў, я ставіў мэту высокую і патрыятычную: мне хочацца паказаць гісторыю Айчыны праз гісторыю канкрэтнага рода. Але спатрэбілася спачатку ўстанавіць сваяцкія сувязі паміж людзьмі, прыгледзецца да мясцін, дзе жылі продкі. Пачаў вывучаць старажытныя першакрыніцы, шукаў максімум інфармацыі пра кожнага з прадстаўнікоў рода за максімальна магчымы перыяд, а ён немалы: апошнія пяцьсот і болей гадоў.

— І ўсё гэта рабілі вы самі? Дарэчы, трохі заняўшыся пошукам сваіх родавых каранёў, я ўжо ўяўляю, якая тытанічная гэта праца...

— Ведаеце, як толькі пачаў браць глыбей, акунуўся ў архіўныя справы, зразумеў: аднаму «родавы агарод» ну ніяк не ўскапаць, калі нават адным толькі гэтым і займацца. Значную дапамогу ў працы аказалі вядучыя гісторыкі і генеолагі Расіі і Беларусі, іншых краін. За дваццаць гадоў дзякуючы супрацоўніцтву з архівамі Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны даследавана больш за сорак вядомых шляхецкіх родаў Беларусі, у асноўным маіх продкаў. Варта заўважыць, для прадстаўнікоў якіх родаў вынікі маёй працы будуць асабліва цікавымі. Гэта Статкевічы, Карафа-Корбуты, Некрашэвічы, Рудзінскія, Тычыны, Ждановічы-Гурыновічы, Сыцько,Ліпскія, Забэлы, Татуры, Глінскія-Ліхадзіеўскія, Рэуты, Карыбуты-Дашкевічы, Кернажыцкія, Маствіловічы, Геталты і Тышкевічы з роду Каленікавічаў... І шэраг іншых прозвішчаў складаюць ядро майго радаводу. У ім нямала гістарычных асоб, вядомых людзей. Напрыклад, у ліку маіх продкаў і родзічаў — князі Ліхадзіеўскія, Глінскія, Астрожскія, а таксама вядомыя дзеячы беларускай навукі і культуры — археолаг Генрык Татур, акадэмік Сцяпан Некрашэвіч.

НЕКРАШЭВІЧЫ ГЕРБА «ЛЮБІЧ»

— Скажыце, ці даўно род ваш, Статкевічаў-Сцяцкевічаў, парадніўся з родам Некрашэвічаў?

— Падрабязна пра тое можна пачытаць у трэцяй кнізе серыі. Увогуле ж шляхецкія роды Карафа-Корбутаў, Рудзінскіх, Тычынаў яшчэ з ХVІІІ стагоддзя знаходзіліся ў шматлікіх сваяцкіх сувязях з родам Некрашэвічаў. Гэта добра відаць з радаводных роспісаў. Даследуючы даўніну, я знайшоў, што ў адной з галін майго роду быў агульны продак: Павел Некрашэвіч. Ад яго сыноў і пайшлі галіны, якія вядуць, праз маю прапрабабулю Арыну, да акадэміка Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча (1883–1937). Увогуле ўсе тры мае пра...прабабулі — блізкія яго родзічы. А ў самога акадэміка да таго ж ёсць продкі з роду Карафа-Корбутаў, да якога належала мая бабуля, Марыя Аляксандраўна.

— Хоць за савецкім часам саслоўных градацый у нас не было і на шляхецкія радаводы асабліва не звярталі ўвагі, але ж інтэлігентныя людзі, пэўна, цанілі «шляхецкія якасці»?

— Маеце рацыю. І сёння вядома, што многія прадстаўнікі роду Некрашэвічаў былі звязаны сваяцкімі сувязямі з выбітнымі асобамі беларускай інтэлігенцыі. Так, Алена Міхайлаўна Некрашэвіч — а гэта дачка Алены Рыгораўны, стрыечнай сястры акадэміка — стала жонкай народнага паэта БССР Петруся Броўкі. Ці згадаем Зарыну Уладзіміраўну Кулеўскую: яна траюрадная пляменніца Сцяпана Міхайлавіча, а замуж выйшла за Данілу Міцкевіча, сына Якуба Коласа.

— Род Некрашэвічаў увогуле багаты быў на адметных людзей?

— Пэўна што так. Увогуле ж доля ў прадстаўнікоў роду была няпростай: яны спазналі славу і веліч, узлёты і падзенні. І ўсё ж знойдзеныя дакументы сведчыць «пра высакароднасць паходжання», іх працалюбства і адданасць абавязку, і ніводзін — пра несумленнасць, дбанне толькі пра асабістую выгаду, здраду ці зайздрасць. Нават герб «Любіч», якім карысталіся Некрашэвічы, ілюструе вялікія ваенныя паслугі, аказаныя прадстаўнікамі роду Айчыне ў старажытныя часы. На ім ёсць і шчыт, і шлем, і падкова, і кавалерскі крыж. Адна са старажытных грамат сведчыць, што харунжыю Сямёну Некрашэвічу каралём польскім Жыгімонтам Трэцім «дозволено купить от Василия Сегеня землю Лопоце называемую». Народжаны ад Сямёна сын Павел па духоўным завяшчанні 1639 года адпісаў дзецям вотчынны маёнтак «Некращевизна именуемое, имение же Лопоце, отцом Семёном приобретённое, записал из тех сыновей своих двум последним». Не былі абдзелены ўвагай высокіх асоб і нашчадкі Сямёна, якія былі людзьмі паважанымі, мелі маёмасць, надзелы. Гэта пацвярджае, напрыклад, пастанова Мінскага дэпу тацкага дваранскага сходу ад 9 сакавіка 1854 года, у адпаведнасці з якой прадстаўнікі роду Лявон, Антон і Лаўрэнцій прызнаны «ў дваранскай годнасці».

CЛУЦКІ РАЁН І ПАРЫЧЫ ПАД БАБРУЙСКАМ

— Вы згадалі адзін маёнтак — гэта і ёсць вотчына Некрашэвіцкага роду?

— Так, малая радзіма роду — Слуцкі рэгіён Міншчыны з яго наваколлем: зямля «Лопоце называемая», маёнтак Некрашаўшчызна, шэраг навакольных вёсак, некаторыя з іх яшчэ жывыя. З часам сем’і павялічваліся, кожны сын павінен быў мець свой надзел зямлі, таму прыйшлося Некрашэвічам асвойваць іншыя мясціны. Нехта паехаў на Мазыршчыну, нехта — на Бабруйшчыну, а продкі будучага акадэміка Сцяпана Некрашэвіча разам з Карафа-Корбутамі і Рудзінскімі, з якімі былі ў блізкім сваяцтве, перабраліся пад Парычы. Жылі ў засценках Віктарын, Дражня, Майсееўка, Данілаўка. Па архіўных дакументах бачны прычыны і час пераездаў, як мацнее род, як маладыя сем’і пакідаюць вотчыны і абжываюцца на новых надзелах. Але «калыска роду» вельмі прыцягальная. Прыкладам, адзін з Некрашэвічаў, Самуіл, які пакінуў яе і пераехаў пад Парычы, выбіраць жонку вярнуўся на Случчыну. Ёй стала Ірына Сямёнаўна, будучая прабабуля акадэміка Некрашэвіча з роду Івашкевічаў. Вянчанне іх, як сведчаць дакументы, адбывалася ў Пагостаўскай Срэценскай царкве 8 студзеня 1822 года.
Напрыканцы ХІХ стагоддзя некалькі Некрашэвічаў значацца сярод дробнапа-месных уладальнікаў Бабруйскага павета, іншыя валодалі невялікімі прадпрыемствамі. Прыкладам, Рыгор Некрашэвіч «апякае пастаялы двор у вёсцы Закальное на зямлі княгіні Гагенлое». І ўласную зямлю мелі многія з Некрашэвічаў, у асноўным у Мазырскім і Бабруйскім паветах.

— Раскажыце крыху пра мясціны, з якіх родам акадэмік Некрашэвіч.

— У вёсцы Данілаўка, за некалькі вёрст ад Парычаў (а гэта Бабруйскі раён Магілёўшчыны), грунтоўна ўладкаваўся некалі Міхаіл Некрашэвіч: маёнтак, значны надзел зямлі — прыкладна 350 гектараў. У ягонай сям’і 26 красавіка 1883 года і нарадзіўся сын Сцяпан, вядомы як вучоны-мовазнавец, аўтар шматлікіх навуковых прац, кніг і слоўнікаў. Ён часта прыязджаў на малую радзіму, там чэрпаў моўныя багацці з народных крыніц. Увогуле ж Парыцкі край знакаміты старажытнай гісторыяй і цікавымі людзьмі. Першую пісьмовую згадку пра Парычы, яшчэ вёску, сустракаем у 1639 годзе, з часам яна стала мястэчкам, там з’явілася шматлікая яўрэйская абшчына. Школа, бальніца, вінакурня, канатны і цукровы заводы. А яшчэ і прыстань пры рэчцы Бярэзіне, на тыя часы найбуйнейшая ў акрузе, прыбытковы гандаль лесам. Дзейніча ла некалькі праваслаўных храмаў, касцёл і сінагога. У цэнтры паселішча — базарная плошча з бакалейнымі, скабянымі і галантарэйнымі крамамі. Вакол корчмы і дамы гандляроў. У Парычах старажылы яшчэ памятаюць ранейшыя бойкія кірмашы, дзе шмат што прадавалася-куплялася: тытунь, посуд, мыла, свечкі, дары палёў і лясоў, мануфактурныя тавары, а таксама рыба, коні і многае іншае.

— Само мястэчка, пэўна ж, таксама было нечай уласнасцю?

— Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі яно было падаравана імператарам Паўлам I яго фаварыту і прыдворнаму вяльможу адміралу Пятру Пушчыну. Род гэты праславіўся не толькі на палях бітваў, але і праз знакамітых братоў-дзекабрыстаў Івана і Міхаіла. Іван Пушчын быў адным з тых афіцэраў, што выйшлі 14 снежня 1825 года на Сенацкую плошчу. Ён сябраваў з Пушкіным яшчэ з часоў вучобы ў Царскасельскім ліцэі, пра яго Аляксандр Сяргеевіч пісаў: «Мой первый друг, мой друг бесценный!». Гэта іх бацька, генерал-лейтэнант і сенатар Іван Пятровіч Пушчын пабудаваў у Парычах царкву ў гонар Святога Духа, прыхажанамі яе былі некалькі пакаленняў Некрашэвічаў. Устаноўлена, што там 2 студзеня 1850 года хрысцілі Міхаіла Паўлавіча, бацьку акадэміка, а 7 ліпеня 1915 года адпявалі яго маці, Еву Дзмітрыеўну.

— Дв ар ане Пу шчыны пакінулі яшчэ па сабе там нейкую памяць, акрамя царквы?

— Так, яны шмат зрабілі для Парычаў, і асабліва Марыя Якаўлеўна, жонка Міхаіла Пушчына. Гэта яна арганізавала хор дзяўчынак пры мясцовай праваслаўнай царкве. Яе ж клопатамі адкрылася першае жаночае вучылішча Святой Марыі Магдалены. Дарэчы, сярод выхавальніц яго была і згаданая Алена Некрашэвіч, стрыечная сястра акадэміка, а таксама іншыя прадстаўніцы роду.

АД АДЭСЫ ДА «ТАБОЛЬСКА»

— Як бачна, культурнае жыццё ў Парычах і ваколіцах у той час, як падрастаў першы віцэ-прэзідэнт беларускай Акадэміі навук, было багатым. Як складваўся лёс самога Сцяпана Некрашэвіча?

— Першапачатковую адукацыю ён атрымаў у Данілаўцы ад вясковага «дарэктара». А потым былі Панявежская настаўніцкая семінарыя, Віленскі настаўніцкі інстытут. Ды працаваць па спецыяльнасці маладому настаўніку давялося нядоўга. Пачалася Першая сусветная вайна, і Сцяпана прызвалі ў армію. У 1917 годзе пасля лютаўскай рэвалюцыі адукаваны, разважлівы салдат быў выбраны членам армейскагакамітэта 6-й арміі Румынскага фронта. Тая праца прывяла яго пазней у Адэсу. Прыехаўшы туды на канферэнцыю, Некрашэвіч затрымаўся ў прыморскім горадзе на некалькі гадоў. І працаваў там на карысць Беларусі: пад яго кіраўніцтвам быў створаны і дзейнічаў Беларускі нацыянальны камісарыят, які дапамагаў салдатам-беларусам. А калі ў 1918 годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, Некрашэвіч стаў яе прадстаўніком у тым рэгіёне. Працуючы ў губернскім аддзеле народнай асветы Адэсы, Сцяпан Некрашэвіч змог адкрыць «30 пачатковых беларускіх школ і беларускую змешаную гімназію ў саставе першых чатырох класаў». Лічбы неверагодныя, асабліва калі ўспомніць час і месца, у якім тое ўсё адбывалася.

— Пэўна, удалечыні ад Бацькаўшчыны Сцяпан Міхайлавіч і зразумеў асабліва востра, што без мовы — няма народа: ён паступова раствараецца ў больш моцных этнасах. Увогуле ж цікава, што ў рэвалюцыйную пару, калі ўсё ламалася і рушылася, будучы акадэмік, аказваецца, дбаў зусім не пра сусветую рэвалюцыю, як некаторыя ў той час, а пра беларускамоўныя школы...

— Магчыма, у пераломныя моманты гісторыі і важна не разгубіцца, даць правільны кірунак грамадскім працэсам: куй жалеза, пакуль гарачае. І фронт, і рэвалюцыя дапамаглі Сцяпану Некрашэвічу зразумець сваё прызначэнне, абраць далейшы шлях. Вярнуўшыся на Радзіму ў 1920 годзе, ён з імпэтам узяўся працаваць на нацыянальную культуру, ствараць літаратурную мову. Гэта быў плённы час навуковай і грамадскай працы. Яго неаднаразова выбіралі дэпутатам усе-беларускіх з’ездаў Саветаў, членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, ён становіцца старшынёй першай шматгаліновай навукова-даследчай установы краіны — Інстытута беларускай культуры. А 26 снежня 1928 года Сцяпан Некрашэвіч быў зацверджаны правамоцным членам і віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Яшчэ праз год ён узначаліў Інстытут мовазнаўства. Здавалася б, такая нагрузка, а малады акадэмік паспяваў ствараць кнігі і слоўнікі, вёў вялікую навуковую працу.У прыватнасці, у 1929 годзе пабачыла свет яго даследаванне «Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна». Працуючы над тэмай, навуковец нямала паездзіў на малую радзіму. Галоўным сэнсам жыцця Сцяпана Міхайлавіча стала адраджэнне беларускай мовы. У гэтым кірунку ён працаваў разам з такімі вядомымі дзеячамі культуры, як Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва. І зусім не выпадкова мы бачым іх побач на многіх фотаздымках таго часу. Аднак грамадства было ўжо напярэдадні вялікай бяды: пачыналіся сталінскія рэпрэсіі. Пакуль гэта былі толькі першыя хвалі, першыя прыкметы.

— Як думаеце: ці адчуваў акадэмік, што «па яго прыйдуць»?

— Напэўна, так. На жаль, многія дакументы таго часу згубіліся, але вядомы такі факт. Думаю, зусім не выпадкова летам 1930 года яны разам з калегам, акадэмікам Вацлавам Ластоўскім, накіраваліся ў навуковую камандзіроўку ў далёкую Томскую вобласць Сібіры, дзе планавалі вывучаць жыццё і побыт беларускіх перасяленцаў. Але для рэпрэсіўных органаў не існавала вялікіх адлегласцяў. І раніцай 21 ліпеня 1930 года прама на параходзе «Табольск», што плыў па рацэ Об, навукоўцы былі арыштаваны. Мне ўдалося ў архіве Камітэта дзяржбяспекі пазнаёміцца з дак ументамі, якія маюць дачыненне да арышту і допытаў Сцяпана Некрашэвіча, а таксама прысудаў яму. Найперш мяне цікавіла: якія абвінавачванні былі прад’яўлены яму ў 1930-м? Як сведчаць пратаколы, Некрашэвіч у мінулым быў членам партыі эсэраў, консулам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Адэсе. Паводле версіі следчых НКУС, ужо з 1921 года ён нібыта з’яўляўся членам кіруючага цэнтра контррэвалюцыйнай арганізацыі «САБ — СВБ» («Саюз адраджэння Беларусі — Саюз вызвалення Беларусі»), здзяйсняў сувязь і здабываў важную інфармацыю, выкарыстоўваючы для таго замежныя камандзіроўкі, наладзіў і падтрымліваў кантакты з платонаўскай манархічнай арганізацыяй. Сцяпана Некрашэвіча асудзілі, выслалі ў горад Сарапульск Удмурцкай АССР тэрмінам на пяць гадоў. Там ён працаваў планавіком-эканамістам, бухгалтарам і, пэўна, верыў у свой светлы дзень. Які так і не настаў... Вучонага ў другі раз арыштавалі. У абвінаваўчым заключэнні сцвярджалася, што акадэмік з’яўляўся агентам польскай разведкі з 1920 года, па заданні якой праводзіў шпіёнскую работу на тэрыторыі СССР і вербаваў новых асоб для ўдзелу ў агентурнай працы, быў членам нацыяналфашысцкай арганізацыі з 1917 года, праводзіў шкодніцкую працу ў сістэме народнай адукацыі Беларусі. Фінал гісторыі тыповы для таго часу. Ваенная калегія Вярхоўнага суда СССР 19 снежня 1937 года прыгаварыла Сцяпана Некрашэвіча да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй усёй асабістай маёмасці. Прысуд быў выкананы на наступны ж дзень. Жонка рэпрэсаванага, Марыя Сяргееўна Ціманькова, не вытрымаўшы выпрабаванняў, рана пайшла з жыцця. І доўгі час, крыху больш за паўстагоддзя, на ўсім шляхецкім родзе Некрашэвічаў ляжала тая чорная пляма. Толькі пастановай Вярхоўнага суда БССР ад 10 чэрвеня 1988 года акадэмік быў рэабілітаваны.

— Ці ўдалося вам нешта даведацца пра далейшы лёс яго блізкіх родзічаў?

— Так, пра гэта можна пачытаць у кнізе. Тут жа варта сказаць пра брата акадэміка, Восіпа. Пра яго і родзічы раней стараліся не ўзгадваць. Восіп не прызнаў новую савецкую ўладу, стаў афіцэрам добраахвотнай арміі Дзянікіна, яго ідэаламі былі манархія, праваслаўе. Таму ён доўга не затрымаўся дома пасля рэвалюцыі, рушыў на Дон, сказаўшы родным, што «ўсе мае сябры там». Па некаторых звестках, Восіп трапіў да чырвоных і быў расстраляны. А сястра Сцяпана Міхайлавіча, Ганна Акановіч, у час Другой сусветнай вайны выехала ў Германію, потым, пасля смерці мужа, у 1950-я гады ў ЗША. Выкладала ў Нью-Ёрку ў знакамітай школе «У Міхельсона» разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі — родным братам Якуба Коласа Міхаілам Міцкевічам, Міхаілам Тулейкам і іншымі.

—Анатоль Васільевіч, ваша праца па даследаванні невядомых старонак шляхецкіх родаў яшчэ не закончана. Што дае сілы, каб яе прадаўжаць?

— Пачуццё абавязку. Кожны добры чалавек мае права на добрую памяць пра сябе. Прыклад Сцяпана Некрашэвіча ў гэтым сэнсе вельмі яскравы. Думаю, нашчадкі яшчэ аддадуць яму належнае.

Іван Ждановіч

Все статьи »