Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

З Санкт-Пецярбурга — з узнагародай


У Беларусі добра ведаюць пісьменніка і гісторыка Анатоля Статкевіча — Чабаганава. Серыя яго кніг «Летапіс беларускай шляхты» прысвечаны самым розным беларускім родам. Зусім нядаўна Анатоль Васільевіч прыняў удзел у XYІ Cанкт-Пецярбургскіх чытаннях «Радаводныя дрэвы ўдзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года». Беларускі даследчык выступіў з дакладам «Казановічы герба «Гржымала». Што прыкметна, канферэнцыя супала з выхадам кнігі нашага земляка «Я — сын Ваш: Казановічы герба «Гржымала». Шэсць братоў Казановічаў, сыноў Гаўрыіла Пятровіча Казановіча, мужна змагаліся ў бітвах Айчыннай вайны 1812 года — у Расіі, Галіцыі, Саксоніі, Францыі. Узнагароджаныя баявымі ордэнамі. За храбрасць у баях пад Барадзіном Аляксей і Гілярый Казановічы адзначаны залатой зброяй. Імя Гілярыя Казановіча ўганаравана на 15-й сцяне Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве.

На чытаннях у Санкт-Пецярбургу А. Статкевічу-Чабаганаву ўручана ўзнагарода Расійскай генеалагічнай федэрацыі — медаль «За ўклад у развіццё генеалогіі і іншых гістарычных дысцыплін» І ступені. «Любую нацыю ці народ, — перакананы беларускі даследчык, — немагчыма ўявіць без гістарычнай памяці, якая пачынаецца з памяці пра асобна ўзятага чалавека. Чалавек жывы, пакуль пра яго памятаюць. У індывідуальнай памяці адлюстроўваецца цэлы свет, бо жыццё чалавечае неад’емнае ад жыцця і лёсу грамадства, краіны, падзей канкрэтнай эпохі». Таму і спрабуе пісьменнік раскрыць лёс нашай Айчыны праз яркіх прадстаўнікоў славутых беларускіх родаў.

Мікола Берлеж.

Все статьи »