Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Яўген Казюкін



Анатолю Статкевічу-Чабаганаву — з удзячнасцю за вялікую справу вяртання да родных вытокаў.

Думаў я і часінаю летняй,
Думаў я і у люты мароз:
Што за вецер знёс род мой шляхетны,
Што за вораг іх помнікі знёс?

Я ішоў да магутнага вяза...
Сумаваў ля Арэсы-ракі.
Хто зламаў столькі лёсаў адразу?
Хто сказаў, што мой род — кулакі?

Ні крыжоў, ні маёнткаў, ні здымкаў —
Толькі подпісы долу лятуць.
Прыхінуся да вяза хаця б на хвілінку —
Запаветнае нешта пачуць.

І шапоча лістота нястомна:
Ты мінулае лепш не кляні.
Памаліся за продкаў, і помні,
І заўсёды шануй карані.

Яўген Казюкін

Все статьи »