ПАМЯТИ АНАТОЛИЯ СТЕЦКЕВИЧА-ЧЕБОГАНОВА


26 марта 2019 года после тяжелой неизлечимой болезни ушел из жизни известный исследователь, писатель, меценат, заслуженный деятель культуры Республики Беларусь Анатолий Васильевич Стецкевич-Чебоганов.

Многие годы Анатолий Васильевич занимался исследованием своего рода. И это исследование, как отмечал сам Анатолий Васильевич, со временем переросло в изучение истории Отечества. За годы самоотверженного труда изучено более 40 древних дворянских родов.


“Река моя! Родовод мой! Вы не канули в Лету! Судьбе было угодно, чтобы я стал летописцем вашим”, – отмечал Анатолий Васильевич, который своим основательным генеалогическим исследованием вернул нас, белорусов, к родовой памяти. Основным духовным делом жизни по созданию книжной энциклопедии по генеалогии не только своего рода, но и белорусского дворянства, он показал каждому из нас пример любви и уважения к собственным предкам, к собственной семье, к родным корням и истокам.


Потомок древнего дворянского рода, исследователь белорусской культуры, автор серии книг под общим названием “Я – сын Ваш: Летопись белорусской шляхты”, издание которых осуществлялось по благословению Высокопреосвященнейшего Митрополита Минского и Слуцкого, Патриаршего Экзарха всея Беларуси Филарета.


С 2011 по 2018 год книги Анатолия Стецкевича-Чебоганова выходили в издательстве “Белорусская Православная Церковь” – на русском языке, в редакции журнала “Роднае слова” – на белорусском. Всего вышло 7 фундаментальных томов, из которых читатели узнали о жизненном пути представителей древних дворянских родов Беларуси, среди которых Стецкевичи, Сацкевичы-Стецкевичи герба “Костеша”, Карафа-Корбуты герба “Корчак”, Некрашевичи герба “Любич”, Татуры герба “Донброва”, Севруки герба “Курч”, Керножицкие герба “Юноша”, Моствиловичи герба “Доленга”, Артишевские герба “Роля”, Сыцько герба “Остоя”, Казановичы герба “Гржимала”, Тычины гербов “Тучинский” и “Тржаска”, Ждановичи-Гуриновичи герба “Любич”, Забелло герба “Топор”, Глинские, Лиходеевские, Глинские-Лиходиевские гербов “Глинский”, “Ястребец”, “Ясенчик”; мещанские роды Казанкины и Чебогановы и др.


Летописью-гимном родной земле, ее многовековой истории и простым, обычным и знаменитым людям своего Отечества стали книги “Я – сын Ваш” Анатолия Стецкевича-Чебоганова, за что трудолюбивый исследователь и хранитель отечественного культурного наследия получил специальную премию Президента Республики Беларусь деятелям культуры и искусства. Исследование Анатолия Стецкевича-Чебоганова высоко оценено известными отечественными и зарубежными учеными, творческой общественностью.


Честный, интеллигентный, светлой души Человек, многое сделавший для сохранения белорусской культуры, восстановления храмов и возведения памятников, для возвращения забытых имен…

И пусть наша белорусская земля, которую он любил и почитал как родной сын будет для него пухом, а Всевышний уготовит для него Царствие Небесное.


Верится, что дело, начатое Анатолием Васильевичем, найдет достойное продолжение у последователей.



Я – сын Ваш. Летопись белорусской шляхты.

По вопросам приобретения книги обращайтесь в магазин «Академическая книга»

Уладзімір Ліпскі



З паклонам да продкаў і верай у нашчадкаў

Радня. Род. Родны. Радзіма...
З аднаго кораня гэтае цудоўнае багацце.
З адной прыроднай крыніцы.
З Божага блаславення — нараджаць, прадаўжаць род.

Хто дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Трэба толькі зразумець і ўсвядоміць, што кожны Чалавек — гэта кніга, асобная планета. І вельмі шкада, што большасць чалавечых лёсаў так і застаюцца для нас глыбокай тайнай, што многія планеты людзей, пагасцяваўшы на зямлі, адлятаюць у Царства Нябеснае неразгаданымі, неадкрытымі...

Пра ўсё гэта я разважаў, калі пачаў, хутчэй, асмеліўся, пісаць кнігу «Я. Праў дзівы аповяд пра твой і мой радавод». Гадамі збіраў па макавым зярнятку звесткі пра носьбітаў прозвішча Ліпскіх не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Пасля выхаду кнігі ў свет у грамадстве ўзмацнілася цікавасць да вывучэння свайго мінулага, сваіх каранёў. Аднойчы да мяне зайшоў аўтар выдання, якое вы трымаеце ў руках, — Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў. Пошукі сваіх вытокаў даўно і глыбока хвалявалі яго. За дваццаць гадоў бесперапыннай карпатлівай працы было напісана шматтомнае найкаштоўнейшае даследаванне — летапіс беларускай шляхты, а мая кніга «Я» канчаткова пераканала аўтара ў думцы пра неабходнасць найхутчэйшага апублікавання матэрыялу.

Усхвалявала мяне і нечаканае адкрыццё Анатоля Статкевіча-Чабаганава: мы з ім радня! У сёмым калене ў нас быў агульны прадзед Іван Ліпскі. З жонкай Анастасіяй Насканавай у ХVIII ст. ён меў сыноў Івана (Яна) і Іосіфа. Ад Івана Ліпскага пайшоў мой род, а ад дачкі Іосіфа Ліпскага Кацярыны — род Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава. Вось як бывае ў жыцці!

І зараз я, родзіч аўтара кнігі «Я — сын Ваш», з душэўным клопатам прашу вас, чытачоў, не прапусціць гэтага ўнікальнага даследавання. У ім — захапляльныя сюжэты, рэдкія гістарычныя факты, цікавыя старажытныя дакументы, гербы, фотаздымкі. Усё гэта, веру, можа натхніць і вас на пошукі продкаў у туманнай глыбіні стагоддзяў, у пажаўцелых архіўных паперах, у бясцэнных аповедах вашых родзічаў. Толькі, сябры мае, не расчароўвайцеся на першых кроках. Варта пачаць дзьмуць на попел згарэлага дрэва, і зпад яго адкрыецца гарачае, зыркае вуголле, якое распаліць жаданы касцёр гістарычнай памяці.

Старонкі кнігі Анатоля Статкевіча-Чабаганава прымушаюць задумацца пра сябе, сваю сям’ю, свой радавод. Яны клічуць выправіцца ў таямнічую вандроўку. Так будзе, спа дзяюся, з многімі чытачамі гэтай працы. А пакуль давайце парадуемся, што сярод нас знайшоўся такі неабыякавы чалавек, прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду, фундатар, а ў душы — пісьменнік і даследчык, які, зберагаючы і вывучаючы мінулае, дапамагае нам лепш разумець сучаснае і дбаць пра будучыню.

Аўтар даследаваў радаводы сваіх прамых продкаў: Сацкевічаў-Статкевічаў, Карафа-Корбутаў, Тычынаў, Ждановічаў-Гурыновічаў, Некрашэвічаў, Глінскіх-Ліхадзіеўскіх, Рэутаў, Забэлаў, Татураў, Ліпскіх — і ўстанавіў роднасныя сувязі з дзясяткам шляхецкіх родаў. Гэтая тытанічная праца стала сапраўдным духоўным подзвігам Анатоля Васільевіча, якому ўдалося вывучыць старажытныя матэрыялы архіваў Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны.

Перад вамі, шаноўныя чытачы, фундаментальнае выданне, у якім змешчаны дакументы і факты за пяць апошніх стагоддзяў. Ужо толькі гэта вымушае нас з павагай і пачуццём чаканых адкрыццяў узяць у рукі найцікавейшую кнігу. Хай жа яе старонкі натхняць і вас з вялікай сілай сыноўняй любові паставіцца да продкаў, стануць магутным стымулам у вывучэнні гісторыі сваіх радаводаў.

А пакуль што, сябры, запомніце новае імя ў беларускай культуры — Анатоля Статкевіча-Чабаганава — і не прапусціце яго шматтомнае даследаванне — летапіс беларускай шляхты «Я — сын Ваш».

Уладзімір Ліпскі,
пісьменнік,
лаўрэат Дзяржаўнай літаратурнай
прэміі Беларусі.

Все статьи »